К. I. Грум-Гржымайла

Кандрат Іванавіч — беларускі ўрач i грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў у 1815 годзе Магілёўскую гімназію, у 1821 годзе медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1823). У 1821—1831 гадах служыў хірургам пры штабе 1-й арміі ў Магілёве. З 1831 года жыў і працаваў у Пецярбургу. У 1833—1868 гадах выдаваў газету «Друг здравия».

Папулярызатар медыцынскіх ведаў. Першае навуковае даследаванне апублікаваў у 1829 годзе, якое сярод іншага змяшчала кароткі гісторыка-эканамічны нарыс Магілёва. Аўтар шэрагу кніг па медыцыне, у т.л. 3-томнай працы «Руководство к воспитанию, образо¬ванию и сохранению здоровья детей» (1843−1845), а таксама першай расійскай працы па рэкрэацыйнай геаграфіі Расійскай імперыі (1865), якая змяшчала і даведкі пра вядомыя замежныя курорты. Даследаваў магчымасці выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў Расійскай імперыі.