Саўчанка, I. Распаўсюджанне хрысціянства ў Прыдняпроўскім краі / I. Саўчанка // Магілёўская праўда. — 1988. — 3 снежня.
Па звестках у паўднёва-славянскіх землях хрысціянства начало распаўсюджвацца ў VIII — пачатку IX стагоддзяў. Да сярэдзіны X стагоддзя вышэйшая феадальная знаць Кіеўскай Русі мела поўнае ўяўленне аб хрысціянстве як аб рэлігіі, якая надзейна служыць пануючым класам.
Hi ў летапісах, ні ў дайшоўшых да нас гістарычных крыніцах няма прамога адказу на пытанне, калі на землях Магілёўшчыны пачало распаўсюджвацца хрысціянства. Можна ўявіць, што частка насельніцтва Прыдняпроўскага краю прыняла хрысціянства пры жыцці кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча. Бо землі Магілёўшчыны межавалі з кіеўскімі землямі, па Дняпры праходзіў важны гандлёвы шлях. Такое геаграфічнае размяшчэнне садзейнічала расшырэнню палітычных, эканамічных і гандлёвых сувязей насельніцтва гэтых зямель, пранікненню сюды новай рэлігіі.
Ускосным пацвярджэннем пранікнення хрысціянства на прыдняпроўскія землі могуць служыць пахаванні. Па даных археолагаў, пераход да хрысціянскага пахавальнага абраду адбыўся тут у стагоддзі. На тэрыторыі Беларусі хрысціянства было распаўсюджана ў канцы X — пачатку XI стагоддзяў. Аб гэтым гаворыць той факт, што ўжо пры жыцці князя Уладзіміра былі адкрыты епіскапскія кафедры ў Полацку і Тураве. Рзлігійныя хрысціянскія абшчыны, якія існавалі на землях Магілёўшчыны, падпарадкоўваліся гэтым епіскапскім кафедрам. У гэты час пачалі будавацца першыя культавыя будынкі.
З распаўсюджваннем хрысціянства пачалі пераплятацца веры дзвюх рэлігій: хрысціянскай і язычніцкай. Гэты працэс працягваўся доўгі час.
У X—XI стагоддзях узнікаюць і растуць многія гаады на землях Старажытнарускай дзяржавы, якія станавіліся цэнтрамі вялікакняскай улады. На Магілёўшчыне першыя гарады ўспамінаюцца ў XII стагоддзі. Найбольш старажытныя гарады Крычаў, Слаўгарад, Мсціслаў. У 1267 годзе быў пабудаваны Магілёўскі замак, вакол якога пачаў фарміравацца горад Магілёў. 3 ростам і развіццём гарадоў, станаўленнем і ўмацаваннем іх як адміністрацыйных цэнтраў пачала расці колькасць хрысціянскіх абшчын і культавых будынкаў, узмацняецца ўплыў рэлігіі на ўсе бакі грамадскага жыцця. У перыяд феадальнай раздробленасці землі Магілёўшчыны ўваходзілі ў састаў Полацкага, Тураўскага, Смаленскага, Чарнігаўскага княстваў. У XII стагоддзі ўтварылася Мсціслаўскае княства, якое ў канцы стагоддзя ўвайшло ў склад Смаленскага княства. Удзельныя князі для ўзмацнення сваёй улады выкарыстоўвалі рэлігію, садзейнічалі распаўсюджванню хрысціянства, будаўніцтву культавых будынкаў. Гэта было характэрна і для Мсціслаўскага княства. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што ў Мсціславе на Замкавай гары дзейнічала царква ў XII стагоддзі.
У XIII стагоддзі Вялікае княства — Літоўскае пачало распаўсюджваць свой уплыў на беларускія землі. У другой палове XІV стагоддзя Магілёўшчына знаходзілася пад уладай літоўскіх феадалаў. Яны раздавалі беларускія землі сваім родзічам і ўплывовым літоўскім баярам, імкнуліся распаўсюдзіць сярод насельніцтва каталіцкае веравызнанне.
У 1385 годзе Вялікае княства Літоўскае і Польшча падпісалі акт дзяржаўна-прававога аб’яднання (унію). Унія прадугледжвала аб’яднанне зямель дзвюх дзяржаў і прыняцце насельніцтвам Вялікага княства Літоўскага каталіцкай веры. Пасля прыняцця уніі на ўсіх землях княства пачало насаджацца каталіцкае землеўладанне, пачалося будаўніцтва каталіцкіх культавых будынкаў касцёлаў і манастыроў.
3 гэтага часу на землях Магілёўшчыны пачаў насаджацца каталіцызм. Цяпер адначасова з будаўніцтвам праваслаўных цэркваў і манастыроў вялося будаўніцтва каталіцкіх культавых будынкаў. Так, напрыклад, у 1380 годзе непадалёку ад Мсціслава быў заснаваны праваслаўны Пустынскі манастыр, а ў 1387 годзе ў мястэчку Абольцы быў пабудаваны першы касцёл на тэрыторыі губерні.
У 1569 годзе Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб’ядналіся ў адну дзяржаву Рэч Паспалітую. На беларускіх землях уводзілася новае тэрытарыяльна-адміністрацьшнае дзяленне. У 1569 годзе было ўтворана Мсціслаўскае ваяводства, у склад якога ўваходзілі Магілёў, Шклоў, Бялынічы, Горкі, Быхаў, Слаўгарад, Чавусы, Крычаў і іншыя населеныя пункты. У аб’яднанай дзяржаве вядучую ролю занялі польскія феадалы. У 1596 годзе ў Брэсце на царкоўным саборы была прынята унія, па якой праваслаўная царква аб’яўлялася злучанай з каталіцкай. Уніяцкая царква была падпарадкавана Ватыкану.
На беларускіх землях пачаў насаджацца каталіцызм. Каб прымусіць праваслаўных прыняць каталіцызм, для іх уводзіліся абмежаванні. Адначасова прадастаўляліся прывілеі для тых, хто прыняў каталіцтва. Было ўстаноўлена, што галоўныя дзяржаўныя пасады маглі займаць толькі католікі. Толькі католікі маглі быць у складзе вялікакняскага савета. Праваслаўнай шляхце быў зачынены доступ у сенатары, у дэпутаты сейма.
Прымаліся і прымусовыя меры прыняцця каталіцызму. Часта феадалы рознымі пагрозамі прымушалі праваслаўных сялян наведваць касцёлы або уніяцкія цэрквы. Патрабаванне прыняцця каталіцызму ўтрымлівалася і ў каралеўскіх распараджэннях. Такія патрабаванні прад’яўляліся і да жыхароў Магілёва. У адным з распараджэнняў кароль патрабаваў ад жыхароў горада перайсці ў унію. Калі гэта патрабаванне будзе не выканана, то ў уніі яны будуць «паняволі» — абвяшчаў каралеўскі ўказ.
На Магілёўшчыне католікі і уніяты пачалі будаваць свае культавыя будынкі. У Магілёве першы каталіцкі касцёл быў закладзены ў 1616 годзе.
Насельніцтва прыдняпроўскіх зямель аказвала ўпартае супраціўлейне акаталічванню і схіленню ў унію. У адказ на наступление каталіцызму тут пачалі ўзнікаць праваслаўныя царкоўныя брацтвы. У Магілёве піершае такое брацтва ўтварылася ў 1597 годзе, другое — у 1602. Мелася праваслаўнае царкоўнае брацтва ў Мсціславе. Брацтвы клапаціліся аб будаўніцтве і ўтрыманні праваслаўных цэркваў, распаўсюджвалі рэлігійную літаратуру. Пры брацтвах арганізоўваліся школы, дзе навучанне праводзілася галоўным чынам на царкоўна-славянскай і беларускай мовах. Імі ствараліся друкарні, дзе выдаваліся царкоўныя кнігі, падручнікі на беларускай і стараславянскай мовах. Тут жа выходзілі творы, накіраваньія супраць каталіцкай царквы. Уся дзейнасць праваслаўных царкоўных брацтваў была накіравана супраць акаталічвання беларускага народа.
Насаджэнне каталіцызму выклікала незадаволенасць народных мас, якая ў радзе выпадкаў перарастала ў адкрытую барацьбу. Асаблівае супраціўленне акаталічвачню аказвалі жыхары Магілёва. Пра гэта сведчыць такі факт. У 1619 годзе полацкі уніяцкі архіепіскап Іосафат Кунцэвіч атрымаў ад караля грамату на падпарадкаванне яму ўсіх праваслаўных цэркваў. Пасля атрымання ўказа ён настойліва пачаў дабівацца ператварэння праваслаўных рэлігійных абшчын у каталіцкія. 3 гэтай мэтай і накіраваўся ў Магілёў, каб падпарадкаваць сабе праваслаўныя абшчыны. Супраць акаталічвання паўсталі ўсе жыхары горада.
Калі Кунцэвіч пад’язджаў да Магілёва, жыхары «…узнялі бунт усім горадам супраць полацкага архіепіекапа, загадалі зачыніць гарадскія вароты, паставілі на валах узброеных людзей, перакрыўшы яму шлях і не жадаючы ўпусціць яго ў гррад».
Або другі прыклад. Па распараджэнню караля Сігізмунда III Пустынскі праваслаўны манастыр перадаваўся ўніятам. Сюды быў накіраваны настаяцелем уніят Валчанскі. Відавочцы ўспаміналі, што калі ён прыехаў і пачаў уводзіць уніяцкія парадкі, з’явіліся праваслаўныя, накінуліся на настаяцеля, збілі яго, забралі ў манастыры уніяцкія дакументы і паехалі.
У XVII—XVIII стагоддзях узмацняўся нацыянальна-рэлігійны прыгнет, раслі зямельныя ўладанні і іншыя багацці каталіцкай царквы, будаваліся новыя касцёлы і манастыры. Калі да 1600 года на тэрыторыі ўсёй Магілёўскай губерні быў адзін касцёл, то на працягу XVII стагоддзя колькасць іх павялічылася на 26.
У XVII стагоддзі, напрыклад, у Мсціслаў з’явілася цэлая армія каталіцкіх манахаў розных ордэнаў. Першымі прыбылі іезуіты, потым кармеліты, дамініканцы, бернадзіны, базіліяне. Ўсе яны ўзяліся будаваць касцёлы, манастыры. Пачалося будаўніцтва іезуіцкага касцёла і манастыра, кармеліцкага касцёла. За параўнаўча невялікі тэрмін тут было пабудавана 4 касцёлы. У гэтьм горадзе не было неабходнасці мець іх такую колькасць, хаму што католікаў тут было нямнога. Іх будаўніцтва ставіла мэтай прапаганду і распаўсюджванне каталіцтва. Многія праваслаўныя манастыры ператвараліся ва ўніяцкія. У пачатку XVII стагоддзя уніяцкімі сталі Пустынскі і Ануфрыеўскі манастыры.
Уніяты для насаджэння каталіцызму выкарысталі ўсе сродкі. «Прымусовыя меры і катаванні ў адносінах да непакорных уніі свяшчэннікаў і манахаў, захоп праваслаўных храмаў і манастыроў пры дапамозе ўзброеных слуг, падвяржэнне праваслаўных урадавым рэпрэсіям…» — так піша пра акаталічванце насельніцтва Мсціслава Красняцскі В. Г. у кнізе «Горад Мсціслаў», выпушчанай у 1912 годзе.
У населеных пунктах, дзе ўніятам не ўдалося дабіцца сваёй мэты, праваслаўныя цэрквы былі закрыты ў 1626 годзе. Тады праваслаўныя прыстасавалі адзін з будынкаў і праводзілі там богаслужэнне. Уніяты з дапамогай узброенай сілы разагналі тых, хто маліўся, свяшчэнніка схапілі і павезлі ў невядомым напрамку.
Супраць акаталічвацня ўзнімаліся шырокія слаі насельніцтва. Сенат вымушаны быў пайсці на ўступкі праваслаўным, пачалі адкрывацца закрытыя праваслаўныя манастыры і цэрквы, дазвалялася будаўніцтва новых. У гэты час былі пабудаваны праваслаўныя манастыры ў Магілёве і Буйнічах, Ахорскі манастыр у Чэрыкаўскім павеце, Баркалабаўскі — у Быхаўскім, Мазолаўскі — у Мсціслаўскім паветах, іншыя праваслаўныя культавыя збудаванні.
У выніку першага і другога раздзелаў Рэчы Паспалітай (1772 і 1793 гг.) землі Магілёўшчыны аб’ядналіся з Расіяй. Тут устанаўлівалася свабоднае веравызнанне каталіцкай веры. Уніятам дазвалялася пераходзіць у праваслаўе. Каталічнаму і уніяцкаму духавенству забаранялася схіляць у сваю веру праваслаўных. Для кіравання каталіцкімі рэлігійнымі абшчынамі ў Магілёве ў 1774 годзе была ўстаноўлена рымска-каталіцкая епархія.
У XVIII—XIX стагоддзях верасраведная прыналежнасць насельніцтва Магілёўшчыны была стракатай. Меліся праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія, пратэстанскія і іншыя рэлігійныя абшчыны. У пачатку XIX стагоддзя, напрыклад, у Магілёве дзейнічала 20 праваслаўных цэркваў і 2 манастыры, 5 рымска-каталіцкіх цэркваў і 2 манастыры. У пачатку XX стагоддзя ў Магілёўскай губерні дзейнічала 708 праваслаўных цэркваў і 30 касцёлаў.
Такім чынам, хрысціянства на Магілёўшчыне распаўсюджвалася да кастрычніка 1917 года ў розных вариантах. Асноўнай крыніцай яго распаўсюджання было рускае праваслаўе.
I. САЎЧАНКА,
упаўнаважаны Савета па справах рэлігій
пры Савеце Міністраў СССР па Магілёўскай вобласці.