Па перспектыўную прафесію

Сінькевіч, Ганна. Па перспектыўную прафесію — у магілёўскія УВА / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 15 сакавіка. — С. 14.  

Самае надзённае пытанне для школьнікаў-выпускнікоў — набыццё прафесіі. Маладыя людзі імкнуцца атрымаць перспектыўную спецыяльнасць, прэстыжную ў грамадстве, запатрабаваную на рынку працы. I магілёўскія ўніверсітэты сёння прапануюць шырокі пералік прафесій на любы густ. У гэтым пераконвалі прэзентацыйныя мерапрыемствы рэгіянальных УВА, якія адбыліся ў межах калегіі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Начальнікі раённых адцзелаў адукацыі, спорту і турызму, кіраўнікі навучальных устаноў абласнога падпарадкавання, моладзь змаглі азнаёміцца з матэрыяльнай базай і асаблівасцямі вучэбнага працэсу ў трох найбуйнешых універсітэтах абласнога цэнтра.

Так, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова рыхтуюць не толькі высакакласных педагогаў, але і спецыялістаў для іншых галін: журналістаў, эканамістаў, юрыстаў, праграмістаў, гісторыкаў, псіхолагаў, харэографаў, сацыяльных работнікаў. Універсітэт дынамічна развіваецца, што станоўча адбіваецца на колькасці яго студэнтаў.

Напрыклад, цяпер тут вучыцца звыш 5 тысяч маладых людзей. Увогуле, МДУ сёння — гэта 7 факультэтаў, 2 каледжы, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, аспірантура, дактарантура, уласны выдавецкі цэнтр. Гіадрыхтоўка кадраў вядзецца па 28 спецыяльнасцях сіламі звыш 400 выкладчыкаў.

Адметнасцю ўніверсітэта з’яўляецца фун-кцыянаванне на яго базе рэгіянальнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Яго наяўнасць робіць установу галоўным навукова-метадычным цэнтрам сістэмы адукацыі вобласці. Як адзначыў рэктар Дзяніс Дук, гэтая функцыя ажыццяўляецца па трох асноўных напрамках: забеспячэнне спецыялістамі эканомікі і сацыяльнай сферы рэгіёна, навуковае і метадычнае суправаджэнне адукацыі, работа непасрэдназ навучальнымі ўстановамі.

— У склад кластара зараз уваходзяць 38 агульнаадукацыйных устаноў і два сярэднія спецыяльныя каледжы. Актыўнае ўзаемадзеянне наладжана з кожным з гэтых суб’ектаў. У школах 19 профільных педагагічных класаў і 34 педагагічныя групы. Выкладчыкі ўніверсітэта адказваюць за метадычнае суправаджэнне гэтых класаў, у асобных школах выкладаюць для вучняў факультатыўны курс “Уводзіны ў ледагагічную прафесію”. Адной з інавацыйных пляцовак кластара з’яўляецца Цэнтр развіцця філалагічнай адоранасці, які не толькі падтрымлівае таленавітых навучэнцаў, але і метадычна дапамагае настаўнікам, — расказаў Дзяніс Уладзіміравіч.

Ва УВА пільна сочаць за рынкам працы, грунтуючыся на гэтым фарміруюць пералік спецыяльнасцей, таму набытая тут прафесія будзе актуальнай і запатрабаванай. Працуюць і над умацаваннем практыкаарыентаванасці ў падрыхтоўцьі спецыялістаў. Яна рэалізуецца праз стварэнне філіялаў кафедраў універсітэта. На сённяшні дзень толькі для будучых педагогаў такія дзейнічаюць на базе дзесяці ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і спецыяльнай адукацыі.

Пастаянна актуалізаваць пералік спецыяльнасцей стараюцца і ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Напрыклад, за апошні час тут адкрылі новыя кваліфікацыі з упорам на інавацыйную эканоміку. Па беларускіх і расійскіх адукацыйных стандартах тут можна навучыцца эканоміцы і арганізацыі вытворчасці, транспартнай лагістыцы, праграмнай інжынерыі, інаватыцы, біятэхнічным тэхналогіям, мехатроніцы і робататэхніцы.

Характэрна, што вучэбны працэс ва ўніверсітэце знаходзіцца ў інавацыйным рэжыме. Прафесарска-выкладчыцкі склад пастаянна працуе над паляпшэннем якасці навучання, адукацый нага асяроддзя, укараненнем адукацый ных тэхналогій і даследчых методык новага пакалення. Сёння ва УВА развіта дыстанцыйнае навучанне, існуе модульна-рэйтынгавая сістэма кантролю ведаў, інтэрнэт-тэсціраванне студэнтаў па профільных дысцыплінах у рэжыме анлайн.

Значную ўвагу ў БРУ таксама ўдзяляюць практыкаарыентаванасці навучання. На вядучых прадпрыемствах вобласці кіраўніцтвам універсітэта ствараюцца вучэбна-навукова-вытворчыя аб’яднанні. Непасрэдна на вытворчасці праводзяцца лабараторныя і практычныя заняткі. Гэта дазваляе пазбегнуць акадэмічнай адарванасці студэнтаў ад рэальных вытворчых працэсаў і зрабіць іх прафесійную падрыхтоўку большякаснай.

Яшчэ адна адметнасць УВА — функцыянаванне на прынцыпах адзінства адукацыі і навукі. Навуковая работа ў БРУ з’яўляецца найважнейшым складнікам дзейнасці. Яна ажыццяўляецца ў рамках дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных дасле-даванняў у гаспадарча-дагаворнай форме. Да навукі тут далучаны выкладчыкі, студэнты, аспіранты. Пэўным адкрыццям вельмі спрыяе выдатная матэрыяльна-тэхнічная база. Ва ўніверсітэце функцыянуюць спецыялізаваны цэнтр тэхнічнага навучання, у якім устаноўлены сучасныя станкі з лічбавым праграмным кіраваннем, цэнтр эксплуатацыі і экспертызы аб’ектаў павышанай небяспекі, цэнтр серты-фікацыі і выпрабаванняў, спецыялізаваны інжынірынгавы цэнтр, шматлікія навукова-тэхнічныя лабараторыі. Нядзіўна, што большасць навуковых распрацовак з’яўляюцца не толькі на паперы, а актыўна ўкараняюцца на беларускіх і замежных прадпрыемствах.

На інтэграцыю адукацыі, навукі і вытворчасці арыентуюцца і ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. УВА — адна з нямногіх. дзе вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай і хімічнай галін прамысловасці. Універсітэт — буйны вучэбны і даследчы цэнтр, дзе рыхтуюць высокакваліфікаваныя кадры, а таксама развіваюцца навуковыя школы, якія атрымалі прызнанне ў нашай краіне і за яе межамі. Навуковыя распрацоўкі мясцовых выкладчыкаў і студэнтаў не толькі перыядычна ўкараняюцца на прадпрыемствах. З нядаўняга часу вытворчасць пэўных прадуктаў харчавання наладжана непасрэдна ва ўстанове.

Акрамя гэтага, зараз тут актыўна працуюць над фарміраваннем інавацыйных падыходаў да тэхналагічнай адукацыі ў рамках рэспубліканскага вучэбна-навукова-вытворчага тэхналагічнага кластара. Праз кластар будзе наладжана супрацоўніцтва трох тэхналагічных універсітэтаў рэспублікі. Калі дакладней — інтэграцыя рэсурсаў, мерапрыемствы па абмене вопытам і вынікамі работы ў навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах, ажыццяўленне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, патэнтнай дзейнасці і трансферу тэхналогій, рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі і дадатковай адукацыі дарослых.

Наогул, прэзентацыі ўсіх трох універсітэтаў праходзілі інфармацыйна насычана і цікава. Такая наглядная дэманстрацыя адукацыйных магчымасцей УВА дасць своеасаблівы штуршок іх супрацоўніцтву з іншымі навучальнымі ўстановамі, што павінна станоўча паўплываць на эфектыўнасць функцыянавання сістэмы адукацыі рэгіёна.