Адкрыта чарговая школа міру

Сінькевіч, Г. Адкрыта чарговая школа міру : [да міжнароднага праекту ААН «Сетка школ міру» далучылася СШ № 2 Магілёва] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 4 кастрычніка. — С. 5.

— «Сетка школ міру» — добраахвотнщю праект, наюраваны на выхаванне у падраста- ючага пакаяення патрыятызму i талерантнасці, на прыцягненне увап навучэнцау да праблемы захавання Mіру на планеце. Упершыню у рэпене статус школы Mіру быу прысвоены Цяхцінскаму вучэбна-педагапчнаму комплексу Бялыніцкага раёна, пасля да праекта падключылася адзінаццатая маплёуская школа, а цяпер юныя міратворцы з’явіліся у сярэдняй школе № 2 Магілёва, — паведаміла старшыня абласнога аддзялення ГА “Беларуси фонд Mіру” Валянціна Фёдарауна Мельнікава.

Па яе словах, ва ўсіх навучальных установах імкнуцца адпавядаць ганароваму званию. Навучэнцы пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў робяць шмат патрэбных добрых спраў: клапоцяцца пра ветэранаў, інвалідаў, адзінокіх людзей, дзецей-сірот, займаюцца захаваннем навакольнага асяроддзя. Так, навучэнцы Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу, акрамя дапамогі людзям, добраўпарадкавання роднай вёскі, аднавілі зямлянкі, дзе дыслацыраваўся партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза А.М. Касаева.

— Зямлянкі, дзе жылі партызаны, знахо-дзяцца ў лясным масіве недалёка ад аграгарадка. Іх стан быў не вельмі добрым. Нашы навучэнцы вырашылі аднавіць гэты помнік ваенных гадоў. Ініцыятыву школьнікаў падтры-мала кіраўніцтва мясцовых сельгаспраднымі інсцэніроўкамі, якія наглядна нагадваюць , вучням пра подзвігі іхдзядоўі прадзедаў. Навучэнцы таксама правялі вялікую работу па зборы і сістэматызацыі матэрыялаў пра землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Усе сабраныя звесткі сталі экспанатамі ў школьным музеі. Асабліва каштоўна, што падчас гэтай работы многія дзеці даведаліся шмат новага пра біяграфіі сваіх продкаў, — расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці школы № 2 Галіна Самулёва.

У магілёўскай сярэдняй школе № 2, якая толькі нядаўна атрымала звание школы міру, таксама маюць намер актыўна далучаць дзяцей да рэалізацыі мірных ініцыятыў. У навучальнай установе ужо створаны тэматычныя міратворчыя станцыі, распрацаваны план іх работы на год.

Увогуле, ва ўсіх установах плануюць на рэгулярнай аснове праводзіць разнастаиныя дабрачынныя акцыі, рэалізоўваць сацыяльна патрэбныя праекты, а таксама мерапрыемствы па папулярызацыі міру і яго захавання.

Ганна СІНЬКЕВІЧ