Дзядзюля, А. Канфлікты разрульваем адразу : [шматдзетная сям’я Мікалаевых з Магілёва] / Алена Дзядзюля, Ірына Сідарок, Вікторыя Целяшук // Звязда. — 2019. — 10 кастрычніка. — С. 3. — Сямейная газета.
У сям’і Мікалаевых з Магілёва — фіналістаў ад вобласці — пяцёра дзяцей. Трое з іх ужо амаль дарослыя. Андрэю і Алесі па 20 гадоў, Уладзіславу 17.
Яны вучацца ў каледжах і працуюць, аднак жыць асобна ад бацькоў не спяшаюцца. Аляксандра ходзіць у школу, а самая малодшая, Станіслава, — у дзіцячы садок.
Тата Сяргей працуе на камбінаце «Магілёўхімвалакно», мама Алена — памочнік выхавацеля ў садку.
У гэтай сям’і заведзена прымаць рашэн-ні з улікам інтарэсаў кожнага. Сямейныя нарады ў Мікалаевых адбываюцца рэгу-лярна. Па гаспадарцы падзелу абавязкаў таксама няма — дапамагае той, хто вольны ў пэўны момант, і ўгаворваць на гэта нікога не трэба.
Удзельнічаць у фінале рэспубліканскага спаборніцтва за званне найлепшай сям’і таксама будуць усе разам — каб і сябе паказаць, і на іншых паглядзець. Прычым прапановы дзяцей пры падрыхтоўцы таксама ўлічваюцца.
— Я пісала сцэнарый, пасля чытала яго сям’і, мы ўсе разам абмяркоўвалі, кожны выказваў сваё бачанне, нейкія моманты пе-рароблівалі, — расказвае Алена Аляксанд-раўна. — Мы ўсе людзі крыху творчыя, таму прывыклі да такога вар’яцкага рытму. Паста-янна нейкія канцэрты, рэпетыцыі, выступлен-ні, так што падобныя клопаты не ў навінку.
Кожны член сям’і пароўну разбірае сабе і словы, і песні, і ролі. Калі Мікалаевы сказалі рэжысёру, што ім трэба сем мікрафонаў для выступлення, ён здзівіўся і спытаў: «А што, у вас усе гаворачыя?» Вядома ж, усе, нават Станіслава будзе спяваць і ўдзельнічаць у іншых пастаноўках, смяецца мама Алена:
— Удзелам у конкурсе мы самі сабе даказалі, што мы сям’я, што мы дружныя, згуртаваныя і можам нешта разам. Пасля конкурсу будзем адпачываць, бо ўдзельні-чаць у спаборніцтвах такога ўзроўню ўжо і адказна, і цяжкавата.
Як і ва ўсіх сем’ях, у Мікалаевых, вядома, бываюць і спрэчкі, і канфлікты, але ж кожны раз сітуацыю стараюцца «разруліць» адра-зу, не замоўчваць у сабе крыўды, каб пасля не множыліся непаразуменні. Гэта, магчы-ма, і ёсць сакрэт шчаслівага жыцця, мяркуе Алена Аляксандраўна:
— Мы з самага дзяцінства вучым дзяцей, што калі мы з бацькам сыдзем, то толькі яны застануцца адно ў аднаго.
З дочкамі ў нас такія адносіны, нібыта мы сяброўкі, яны дзеляцца са мной сваімі сакрэцікамі. І хлопчыкі расказваюць, якія дзяўчынкі ім падабаюцца. А ўвогуле дзеці аднолькава ставяцца і да мяне, і да бацькі. Спадзяюся, мы абодва ім аднолькава дарагія.