Комплексны падыход да выхавання моладзі

Сінькевіч, Г. Комплексны падыход да выхавання моладзі : [гутарка з начальнікам аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій МДАІРА І. К. Мулеравай] / Ірына Казіміраўна Мулерава ; гутарыла Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 29 кастрычніка. — С. 9. 

У Магілёўскай вобласці асаблівая ўвага ўдзяляецца выхаванню падрастаючага пакалення. Усё робіцца для таго, каб кожны малады чалавек мог праявіць сябе ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі. У рэгіёне створана комплексная праграма выхавання дзяцей і моладзі. Пра тое, наколькі паспяхова яна рэалізоўваецца, расказала начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі І.К.МУЛЕРАВА.

— Ірына Казіміраўна, раскажыце, што ўяўляе сабой гэты важны дакумент?

— Рэгіянальная комплексная праграма выхавання дзяцей і моладзі ўяўляе сабой алгарытм дзеянняў, у прыярытэце якіх якаснае ажыццяўленне ўсіх напрамкаў выхаваўчай работы. Яна рэалізоўваецца з 2016 года. За гэты час у нас атрымалася наладзіць скаардынаванае ўзаемадзеянне розных ведамстваў, накіраванае на асобаснае, прафесійнае і сацыяльнае станаўленне падрастаючага пакалення — адным словам, на выхаванне кожнага навучэнца рознабакова развітой асобай.

— Сёння асаблівую значнасць набывае выхаванне моладзі грамадзянамі патрыётамі. У якім ключы вядзецца гэтая работа?

— Своеасаблівы акцэнт у выхаванні маладога пакалення робіцца на ідэалагічнае выхаванне. Ва ўстановах адукацыі арганізоўваюцца разнастайныя тэматычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму. Значнае месца сярод іх займае адзіны дзень інфармавання “ШАГ”. Штомесяц ва ўсіх навучальных установах ладзяцца цікавыя сустрэчы з грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі органаў мясцовага кіравання, падчас якіх падлеткам кампетэнтна тлумачаць актуапьныя пытанні дзяржаўнай папітыкі. Своеасаблівымі цэнтрамі патрыятычнага выхавання, духоўнай культуры, месцам, дзе навучэнцам прывіваецца любоў да роднага краю, з’яўляюцца 193 музеі ўстаноў адукацыі. Значную ролю ў выхаванні патрыёта, грамадзяніна адыгрываюць краязнаўчыя гурткі і пошукавыя вучнёўскія атрады.

— Напэўна, адзін з найважнейшых напрамкаў работы — выхаванне моладзі на асновах духоўнасці, на маральных каштоўнасцях?

— Істотны ўпор робіцца і на маральнае выхаванне. Сёння ў рэгіёне дзейнічае звыш 400 валанцёрскіх атрадаў і атрадаў “Міласэрнасць”, у складзе якіх больш за 16 тысяч дзяцей. Духоўнаму выхаванню моладзі таксама спрыяе дзейнасць устаноў адукацыі ў рамках праграмы супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой.

У нас сталі традыцыйнымі штогадовыя абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні, сумесныя тэматычныя канферэнцыі. У 50 навучальных установах зараз звыш 1200 навучэнцаў наведваюць факультатыўныя заняткі рэлігіязнаўчай накіраванасці. Метадычную дапамогу педагогам у рэалізацыі праграм духоўна-маральнага выхавання аказваюць Магілёўская і Бабруйская епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Знакавай падзеяй мінулага навучальнага года стала адкрыццё духоўна-асветніцкага цэнтра імя Кірыла і Мяфодзія на базе Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Там пастаянна праводзяцца заняткі, накіраваныя на духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне дзяцей, падтрымку падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы.

— Добрае выхаванне немагчыма, калі дзеці прадастаўлены самі сабе. Якая ўвага ўдзяляецца ў навучальных установах арганізацыі занятасці навучэнцаў?

— На Магілёўшчыне заўсёды асаблівая ўвага ўдзяляецца занятасці вучняў. Так, у шосты школьны дзень з навучэнцамі праводзяцца спартыўныя, культурна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя і іншыя мерапрыемствы з улікам іх інтарэсаў і патрэб. Створаны арыгінальныя канцэпцыі і рэгіянальныя мадэлі выхаваўчай работы ў суботні дзень.

Магчымасць рэалізаваць сябе ў розных відах дзейнасці навучэнцам прадастаўляюць 38 устаноў дадатковай адукацыі. Штогод іх наведвае звыш 50 тысяч дзяцей. У сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пастаянна пашыраецца спектр адукацыйных паслуг, але пры гэтым захоўваецца даступнасць навучання.

Важна, што высокі ахоп навучэнцаў карыснымі, цікавымі справамі спрыяе павышэнню эфектыўнасці прафілактычнай работы. Па вобласці назіраецца няхай і невялікае, але зніжэнне росту злачыннасці сярод непаўналетніх, што з’яўляецца таксама вынікам добра наладжанага міжведамаснага ўзаемадзеяння. Кожны другі чацвер месяца ва ўстановах адукацыі вобласці праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі, кожны трэці тыдзень месяца таксама прафілактычны. У тэматычных выхаваўчых мерапрыемствах у гэты час задзейнічаны не толькі педагогі, але і прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый і ведамстваў.

— Сёння асабліва актуальным становіцца фарміраванне ў падрастаючага пакалення беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, уменняў рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы…

— У навучальных установах Магілёўшчыны вядзецца мэтанакіраваная работа па экалагічным выхаванні дзяцей. Адказнае стаўленне да прыроды, навакольнага асяроддзя фарміруецца ў вучняў, занятых у школьных лясніцтвах. За юнымі лесаводамі замацавана 18 405 га лесу.

Прыцягненню ўвагі да праблем захавання прыродных багаццяў краіны таксама спрыяе ўдзел дзяцей у розных акцыях, выставах і конкурсах. Так, у ходзе тэматычных акцый толькі сёлета арганізавана добраўпарадкаванне 22 экалагічных сцежак гарадскіх паркаў, ачышчана звыш 600 га лесу ад захламленасці, пасаджана больш за 1 тысячу маладых дрэў.

— Аяк наладжана работа па прыцягненні моладзі да здаровага ладу жыцця, актыўных заняткаў фізкультурай і спортам?

— Рэалізоўваюцца розныя мерапрыемствы, арыентаваныя на фарміраванне ўстановак на здаровы лад жыцця, асабістай адказнасці навучэнцаў за стан свайго здароўя. Пры ўсёй значнасці ўрока фізкультуры выкпючная роля ў фарміраванні здаровага ладу жыцця належыць пазакласнай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце. З гэтай мэтай пастаянна паляпшаецца спартыўная матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў.

Дзеля актыўнай прапаганды здаровага ладу жыцця, эфектыўнага выкарыстання і максімальнай загрузкі спартыўных залаў арганізавана работа каля 1200 аб’яднанняў па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага профілю.

— У сённяшніх рэаліях для маладых людзей вельмі важна правільна вызначыцца з прафесійным шляхам. Як у Maгiлёўскіх навучальных установах арганізавана дапамога навучэнцам у выбары будучай прафесіі, свайго месца ў жыцці?

— Неад’емнай часткай выхаваўчага працэсу з’яўляецца прафарыентацый-ная работа з навучэнцамі. Яна дапамагае маладым людзям ва ўсвядомленым і матываваным выбары будучай прафесіі ў адпаведнасці з іх інтарэсамі, здольнасцямі, станам здароўя і патрэбамі рынку працы.

Стаў традыцыйным штогадовы ўдзел школьнікаў у кірмашы вучэбных месцаў і днях адкрытых дзвярэй, дзе яны знаёмяцца з установамі вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пры правядзенні прафарыентацыі прымяняюцца як традыцыйныя, так і сучасныя метады работы. Мы стараемся дапамагчы кожнаму выпускніку стаць высокапрафесійным спецыялістам.

Сістэма выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі вобласці скіравана на ўсебаковую падтрымку карыс-ных пачынанняў моладзі. Наша задача — дапамагчы кожнаму маладому чалавеку знайсці сваё месца ў жыцці, стаць паспяховым чалавекам з правільнымі жыццёвымі ўстаноўкамі і каштоўнасцямі.