Крэатон для старшакласнікаў як урок неабыякавасці

Хітрыкава, Г. Крэатон для старшакласнікаў як урок неабыякавасці / Галіна Хітрыкава // Магілёўскія ведамасці. — 2020. — 11 лютага. — С. 11. 

Вось менавіта на такой пляцоўцы была магчымасць праявіць сябе ў магілёўскіх старшакласнікаў — прыняць удзел у крэатоне ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» — конкурсу ідэй для старшакласнікаў, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Тэма яго — інклюзія ў Беларусі.

Старшакласнікам (а іх было больш за 150 чалавек), якія падзяліліся на каманды з дапамогай жэрабя, прапаноўвалі пагаварыць аб камфортнасці гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і аб магчымасцях іх удзелу ў грамадскім жыцці. Нягледзячы на тое, што такога зместу конкурс для большасці з іх быў у навіну, выніковасць нават некалькі здзівіла. Хлопцы і дзяўчынкі, прадставіўшы на імгненне сябе ў «скуры» чалавека на інвалідным вазку або нябачным, які гуляе па горадзе, агучвалі дзясяткі ідэй: прапаноўвалі адкрываць змешаныя класы, праводзіць моладзевыя форумы з удзелам інвалідаў, ствараць рэкламныя ролікі, прысвечаныя гісторыям людзей, якія маюць абмежаваныя магчымасці для вучобы і працаўладкавання, для трансляцыі ў СМІ і ў сацсетках, адкрываць курсы для інвалідаў, якія дапамогуць асвоіць прафесію, запатрабаваную на рынку працы, заахвочваць працадаўцаў, якія жада-юць прымаць на працу людзей з інваліднасцю, праводзіць інклюзіўныя фестывалі і ўрокі дабра ў школе з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама стварыць праграм-ныя дадаткі для інвалідаў, што дапамогуць ім гуляць па горадзе, наведваць сацаб’екты, абсталяваць апошнія гукавымі і светлавымі датчыкамі, актыўна развіваць валанцёрства, у новых мікрараёнах побач з тратуарамі і веладарожкамі ствараць паласу для перамяшчэння інвалідаў, распрацаваць мадэль грамадскага транспарту, якім змогуць скарыстацца калясачнікі без старонняй дапамогі, усталёўваць інфармацыйныя табло толькі з буйным шрыфтам, арганізаваць школу для падрыхтоўкі сабак-павадыроў. Самыя крэатыўныя ідэі крэатона, які праходзіу на беларускай мове (вось такая ўмова), былі адзначаны прызамі. Яны таксама прымуць удзел у адборы для фінальнага тура, які адбудзецца ў Мінску. Лепшым аратарам крэатона з ліку тых, хто прэзентаваў ідэі перад членамі журы, прызнаны адзінаццацікласнік з Магілёва Павел Ананіч.

У рамках праведзенага ме-рапрыемства таксама прайшло ўзнагароджанне пераможцы інтэлектуальнага спаборніцтва — «Беларускага пяцібор’я», у праграму якога традыцыйна ўваходзяць пытанні па пяці школьных прадметах: гісторыі Беларусі, матэматыцы, прыродазнаўстве, беларускай мове і беларускай літаратуры. Ім стаў усё той жа Павел Ананіч!

Ужо пасля крэатона старшакласнікі прызнаваліся ў тым, што паўдзельнічаць у такім праекце не проста «крута». Тэта магчымасць унесці сваю пасільную лепту ў вельмі важны для роднага горада працэс — у стварэнне яго зручным для ўсіх тых, хто ў ім жыве. Гэта добры ўрок па ўменні працаваць у камандзе, канцэнтраваць думкі і правільна іх выказваць, пераконваць і прымаць чужы пункт гледжання. А яшчэ выступаць публічна ад імя каманды са шчырым жаданнем перамагчы.

Аб недастатковай інклюзіўнай адукацыі ў старшакласнікаў казалі і ментары, пад пільнай увагай якіх старшакласнікі рыхтавалі прэзентацыі. «Першыя некалькі хвілін было няпроста зусім незнаёмых адзін аднаму падлеткаў аб’яднаць у каманду, якая працуе на адзіны вынік. У вачах чыталася просьба: «Дапамажы нам!» Прыйшлося трохі наладзіць на працоўны лад, растлумачыць сваю ролю, якая заключалася толькі ў удасканаленні працэсу, гэта значыць, што старшакласнікі самі прапаноўвалі ідэі і выбіралі прыдатныя для прэзентацыі. Як толькі адчулі атмасферу падтрымкі, некалькі расслабіліся — і прапановы працяклі ракой. У выніку ўзніклі цяжкасці ў выбары трох ідэй для публічнага абвяшчэння, так як было агучана некалькі дзясяткаў. Да-рэчы, адразу ні адзін з членаў каманды не пагадзіўся на публічнае выступление. Але, падумаўшы некалькі хвілін, адна з дзяўчат прапанавала сама сябе, папрасіўшы дапамогі ў фармулёўцы тэксту. У цэлым у мяне засталося выдатнае ўражанне ад працы са старшакласнікамі. Яны такія малайцы: смелыя, крэатыўныя, разумныя, ловяць усё на ляту. I гэта пры тым, што тэма няпростая. Я адчула іх жаданне адгукнуцца, не заўважыла абыякавасці. Гэта радуе», -дзялілася ўражаннямі Алена Крапіўка.

«Першыя»- гэта рэспубліканскі конкурс. Прыём заявак працягваецца, і прапанаваць сваю ідэю да 8 сакавіка могуць.вучні 9—11 -х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У фінал будуць адабраны дзесяць аўтараў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам пер-санальнага ментара магчымасць прадставіць сваю ідэю на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Усё атрымалася ў навучэнкі 11 класа гімназіі №2 Магілёва Улады — яе каманда дзякуючы цікавым прапановам і добрай прэзентацыі апынулася ў ліку прызёраў першага раўнда крэатона.

— Вельмі хвалявалася, хацелася апраўдаць ускладзеныя на мяне надзеі. Ура! Я змагла! Сама не макала, што за некалькі хвілін зносін станем камандай: усе выказваліся, былі пачутымі, прапаноўвалі, спрачаліся. Вельмі цікава!

— Тэма «іннлюзія» знаёмая асабіста для вас?

— Цікаўлюся праблемамі экалогіі і інклюзіі. Для мяне было важна прыняць удзел у такім мерапрыемстве, таму што ідэі ёсць, але не было магчымасці іх агучыць нават. Да таго ж мерапрыемства новае па змесце, цікавае па форме. Прыемна, што да нашых прапаноў такая ўвага, што нам даюць магчымасць выказацца і нават прапануюць далейшы ўдзел у конкурсе, каб прадставіць і сябе, і сваю ідэю на больш маштабных пляцоўках. Г эта добры ўрок для самасцвярджэння.

— Ці даводзілася да гэтага прымаць удзел у якіх-небудзь інклюзіўных проектах?

— Так. Класам наведвалі нядаўна дзіцячы дом. Рада, што я магу хоць чымсьці дапамагчы яго выхаванцам.

— I многія з аднагодкаў маюць такое жаданне?

— На жаль, не. Нам не хапае ўрокаў дабра, разумения таго, што людзі з інваліднасцю нічым не заслужылі да сябе абыякавага стаўлення. А ў падлеткавым асяроддзі не рэдкасць і адкрытае цкаванне такіх, якія выходзяць за рамкі агульнапрынятых нормаў. Ёсць прысвечаныя гэтай праблеме класныя гадзіны ў школе, бацькі часам на гэту тэму прапануюць пагаварыць. Але, мне здаецца, гэтага вельмі мала.

Галіна ХІТРЫКАВА.