Зігуля, Н. Кірмаш вакансій у рэжыме анлайн : у Магілёве адбыўся электронны кірмаш вакансій / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2020. — 22 жніўня. — С. 1, 4.
У Магілёве адбыўся электронны кірмаш вакансій, дзе ўсе ахвотныя памяняць або знайсці работу маглі азнаёміцца з прапановамі прадпрыемстваў і арганізацый. Абмяняцца меркаваннямі з работадаўцамі і адправіць сваё рэзюмэ можна было на электроннай платформе дзяржаўнай службы занятасці.
— Такая форма работы практыкуецца ўжо некалькі месяцаў, яна была ўкаранёная ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай, — кажа першы намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марыя ШАПНЕЎСКАЯ.
—Прынцып дзеяння такі: спачатку на сайце анансуецца дата правядзення кірмашу, а ў прызначаны час актывізуецца інфармацыя па наймальніках і вакансіях. Колькасць наведванняў сайта залежыць ад колькасці арганізацый-удзельнікаў. Калі мы арганізоўваем вялікі кірмаш вакансій, у якім удзельнічае 30—40 прадпрыемстваў, адпаведна і людзей збіраецца больш. У цэлым жа звярталася ад 200 да 500 чалавек. Праводзілі так-сама і міні-кірмашы па нейкай асобнай галіне.
Гэтым разам кадры для сябе шукалі восем магілёўскіх арганізацый, сярод якіх абласная дзіцячая бальніца, домабудаўнічы камбінат, прадпрыемства «Метыз» Беларускага грамадскага аб’яднання таварыства глухіх, вытворчы інстытут «Магілёўаграпрампраект», ААТ «Задняпроўе», ААТ «Ольса», ААТ «Зеніт», таварыства «Тыфлас» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Прапаноўваліся вакансіі інжынераў, электрамеханікаў, прыбіральшчыц, адміністратараў баз даных, бухгалтараў, кіроўцаў, кухараў, правізараў — усяго 147 рабочых месцаў. Заробкі — ад 375 да 1000 руб-лёў.
За дзве гадзіны сайт наведала 258 чалавек, з іх больш за 40 % людзей ва ўзросце 25-34 гадоў і 25 % тых, каму 35-44.
— Мы пашыраем магчымасці гра-мадзян, прапануем ім новыя спосабы знайсці работу, — кажа суразмоўніца.
— У нас дзейнічае банк вакансій, ён пастаянна папаўняецца, але гэта аднабаковая сувязь. Больш інфармацыі можна атрымаць падчас традыцыйнага кірмашу вакансій, дзе можна задаць пытанне наймальніку і адправіць рэзюмэ. Сёння ў нас існуюць розныя формы ўзаемадзеяння з суіскальнікамі. Гэта і асабісты прыём непасрэдна ва ўпраўленні, і дні прадпрыемстваў, і электронныя кірмашы вакансій. Плюс апошняй формы яшчэ і ў тым, што ў кірмашы могуць удзельнічаць прадпрыемствы не толькі канкрэтнага горада або раёна. Апошнім разам людзей набірала сталічнае прадпрыемства, якое гатова было даць інтэрнат. Капі чапавек згодны на пераезд, чаму б і не скарыстацца такой прапановай? Што датычыцца найбельш папулярнай формы стасункаў, то гэта, канешне, афлайн-сустрэчы. Большая колькасць грамадзян выказвае жаданне прыходзіць і абмяркоўваць усе пыганні з наймапьнікам у жывой гутарцы.
Нэлі ЗІГУЛЯ.