Аvе, «Магутны Божа» // Культура. — 2007. — 21-27 лiпеня.
Сёння ў Магілёве вялікім гала-канцэртам урачыста закрываецца XV Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Адметнасцю юбілейнага фестывалю сталася адсутнасць традыцыйнага конкурсу харавых калектываў і вакалістаў, затое — яшчэ больш шырокая, чым звычайна, разгорнутая канцэртная праграма фестывалю, які доўжыўся працягам 10-ці дзён.
Безумоўна, кульмінацыяй сёлетняга «Магутнага Божы” сталася свята звона. У ім узялі ўдзел не толькі званары з усіх куткоў Беларусі, але і з Расіі і Латвіі. Яны мелі магчымасць і прадэманстраваць сваё майстэрства, і набыць новы досвед падчас майстар-класа.
Сярод канцэртных праграм — выступленні італьянскага. калектыву «Маладзёжнага аркестра з Асці», сербскага хору «Stevi Jovan Bogoslov». Сярод расійскіх калектываў — Дзяржаўны камерны аркестр «Виртуозы Масквы», канцэртны хор Маскоўскай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, Дзяржаўны аркестр «Гусляры Расіі», узорны ансамбль «Перазвон». Падчас фестывалю адбыліся 4 канцэрты арганнай музыкі, у якіх выступілі Ігар Алоўнікаў (Беларусь), Людміла Голуб (Расія), Георгій Куркоў (Украіна) і Міхаэль Шон-хайт (Германія).
Само сабою, амаль ва ўсіх праграмах удзельнічалі беларускія калектывы: акадэмічны хор і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, музычная капэла «Санорус», хор хлопчыкаў Рэспубліканскага каледжа мастацтваў, вакальны гурт «Славяне».
Асаблівае месца на сёлетнім фестывалі займалі таксама выступленні магілёўскіх артыстаў — аркеара рускіх народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі, камернага аркестра і хору Магілёўскай гарадской капэлы. Акрамя ўласна канцэртаў, адбыліся выстаўкі «Званы праваспаўя» Л.Дударэнкі і «Пятае Евангелле» Магілёўскага абласнога мааацкага музея імя П.Масленікава, прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Культура ў прызме духоўнасці». Яркай падзеяй фестывалю сталася правядзенне хрэснага ходу. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры быў паказаны спектакль «Адвечная песня» Тэатра беларускай драматургіі.