Марціновіч, А. Адзіны генерал у свеце : [генерал-краязнавец Без-Карніловіч] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 15 красавіка. — С. 14.
На першы погляд падобнае немагчыма. Ва ўзброеных сілах многіх краін свету адно са званняў вышэйшага каманднага саставу мае такое найменне. Яно зыходнае ад лацінскага слова generalis, што перакладаецца як «галоўны». У нашай краіне такія генеральскія званні: генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік. У Расійскай Федэрацыі, напрыклад, ёсць і генералы арміі. Раней жа быў і такі генерал, якога болын нідзе не знойдзеш. Афіцыйна, праўда, лічыўся генерал-маёрам, служыў у расійскім войску. Аднак у гісторыю ўвайшоў не столькі дзякуючы сваім ваенным справам, колькі як гісторык, этнограф і краязнаўца. Адным словам — генерал краязнаўства. Хоць дакладней — генерал-краязнаўца.
Гэта Міхаіл Без-Карніловіч.
Нарадзіўся ён 10 кастрычніка 1796 года ў Магілёўскай губерні. Але некаторыя гісторыкі больш канкрэтныя. Упэўнены, што з’явіўся на свет у сям’і кантралёра мытні ў горадзе Магілёў-Падольску. Гэта адзін з сённяшніх раённых цэнтраў у Вінніцкай вобласці Украіны. Маленства прайшло ў маёнтку Карніловічы. Карніловічамі былі і ўсе яго родзічы. Узнікае пытанне: чаму ён ператварыўся ў Без-Карніловіча?
Нібыта ў гэтым вінаваты яго малодшы брат Аляксандр Восіпавіч, які уваходзіў у Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў. Імператар Мікалай I, калі ў спісе на павышэнне афіцэраў у званиях напат-каў знаёмае прозвішча, так абурыўся, што нават не стаў разбірацца, кім даводзіцца тэты Карніловіч бунтаўшчыку. Рашуча напісаў у рэзалюцыі «Без Корниловича». Пасля спрацавала няўважлівасць, а дакладней нядбайст-ва кагосьці з тых, хто афармляў паперы. У выніку замест Міхаіла Карніловіча з’явіўся Міхаіл Безкарніловіч, які паз-ней ператварыўся ў Без-Карніловіча. Колькі захадаў ні прымаў, каб аднавіць справядлівасць, намаганні нічога не далі.
Змалку яму падабалася вайсковая служба. Аднак не проста чалавекам ваенным хацеў быць, а тапографам. Любімую спецыяльнасць атрымаў у 20 гадоў, скончыўшы кадэцкі корпус. Шмат дзе працаваў. Удзельнічаў і ў руска-турэцкай вайне 1828—1829 гадоў. У асноўным кіраваў тапаграфічнымі экспедыцыямі ў Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губернях і Беластоцкай акрузе. На Бёларусі даследаваў рэгіён Падзвіння і Падняпроўя. Вынікам гэтай работы стаў ваенна-стратэгічны агляд Віцебскай губерні, які ў 1852 годзе выйшаў пад назвай «Віцебская губерня».
Ствараўся ён для службовага карыстання, таму звесткі, прыведзеныя ў ім, цікавыя хіба што спецыялістам. Чаго не скажаш пра галоўную кнігу Міхаіла Восіпавіча «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі з дадаткам іншых звестак, што да яе адносяцца», выдадзеную ў 1855 годзе. Што яна цікавая для кожнага, хто неабыяка-вы да нацыянальнай даўніны, сведчыць факсімільны выпуск яе праз 140 гадоў у смаленскім выдавецтве «Алфавит».
Прадмова невялічкая, літаральна ў некалькі радкоў: «Выдаючы кнігу, я ставіў дваякую мэту: 1) пазнаёміць чытачоў з Беларуссю; 2) даць матэрыял таму, хто возьмецца зрабіць аб ёй болын падрабязнае апісанне.
Я прамаўчаў аб некаторых месцах і прадметах, паколькі не меў дастатковых звестак па іх апісанню ці яны нічым не адметныя для гісторыі».
Адразу відавочна, што пісаў чалавек ваенны, але ўлюбёны ў гісторыю.
Напоўнены жаданнем спазнаваць яе. 3 уласных назіранняў, з атрыманых матэрыялаў адкрываць і ўзнаўляць тое, пра што немагчыма прачытаць. Калі ж і былі некаторыя звесткі, то недастатковыя.
Экспедыцыя на адным месцы доўга не затрымлівалася. Для часовага размяшчэння начальніка шукалі прыстойнае жыллё. Ён хутка знаходзіў з гаспадарамі агульную мову. Любіў слухаць легенды і паданні, што бытавалі ў гэтай мясцовасці. Цікавіўся побытам насельніцтва. Нешта занатоўваў, штосьці проста запамінаў.
Пайшоўшы ў адстаўку, спярша ўпарадкаваў запісы. Потым занатаваў тое, што памятаў. Папрацаваў у архівах, пазнаёміўшыся з некаторымі першакрыніцамі. Асобныя звесткі пачарпнуў з ранейшых публікацый. Але спасылаўся толькі на меркаванні, у праўдзівасці якіх не сумняваўся. Паступова і сабралася матэрыялу на кнігу «Гістарычныя звесткі…»
У ёй апісаны ўсе больш-менш значныя населения пункты Беларуси Пад імі разумеў толькі Віцебскую, Магілёўскую і заходнія паветы Смаленскай губерні. У падачы матэрыялу месцамі адчуваецца пратакольная дакладнасць, што няблага, калі неабходна канкрэтнасць ацэнак, высноў. Гэтая кніга пра Беларусь і беларусаў. Канешне, не з усімі ацэнкамі і меркаваннямі можна пагадзіцца. Шмат на што сёння погляд змяніўся. Нешта дапоўнена. Аднак у асобных выпадках яна адзіная крыніца звестак. Таму даследчыкі ахвотна звяртаюцца да яе.
Міхаіл Восіпавіч не памыляўся, лічачы продкамі беларусаў не адных крывічоў. Называў і радзімічаў, іншыя плямёны. Ацэнка ім полацкай даўніны блізкая сучаснаму разумению. Надаваў вялікае значэнне дзяржаўнасці старажытнага горада на Палаце. Пісаў пра Полацк як пра цэнтр крывічоў. Адзначаў, што пазней ён стаў стольным горадам, з якім звязана дзейнасць цэлай дынастыі князёў. Лічыў, што і знакаміты Віцень паходзіць з гэтага роду.
Расказваў пра археалагічныя помнікі і помнікі старажытнага дойлідства на тэрыторыі, якую даследаваў. Пра першыя з іх, відаць, пісаў, карыстаючыся чужымі публікацыямі. Звесткі, што разам з памочнікамі займаўся раскопками адсутнічаюць. Хоць мог адбіцца і вопыт, набыты пры правядзенні тапаграфічных работ. Спрацоўвала і звычайная назіральнасць чалавека дапытлівага, уважлівага. Таму ён без асаблівай цяжкасці вызначаў, наколькі той ці іншы археалагічны аб’ект мае значэнне.
У асобных выпадках паўстае першапраходцам. Як тады, калі прыўзняў заслону таямнічасці над гісторыяй горада Друцка, пачатковая назва якога Дручэск. Адшукаўшы гарадзішча, вызначыў дакладнае месца знаходжання гэтага паселішча. Пісаў, што Друцк знаходзіўся «на правым беразе р. Друці, паміж мястэчкамі Талачыном і Цяцержын. Пасля смерці полацкага князя Усяслава Брачыславіча і паводле раздзелу, зробленага паміж сабой яго сынамі, Менск і Друцк дасталіся Глебу Васілевічу. Вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах у 1116 годзе паслаў супраць яго свайго сына, смаленскага князя Яраслава Уладзіміравіча, які, авалодаўшы Друцкам, разарыў яго, а жыхароў, з дазволу бацькі, перасяліў у Смаленскую вобласць (так у тэксце, маецца на ўвазе не губерня. — А. М.), у новапабудаваны горад Зельны… Нягледзячы на такое перамяшчэнне, Друцк неўзабаве засяліўся і працягваў быць сталіцай удзельнага княства».
Знік старажытны горад пазней: «У 1534 годзе расіяне спалілі навакольныя вёскі і ваколіцы Друцка. Род Друцкіх падзяліўся на дзве галіны: Любецкіх і Сакольніцкіх». Гэтае кароткае паведамленне завяршыў так: «Дасюль відны сляды вала і напалову заплылага рову, які некалі акружаў Друцк: яны на востраве возера, праз якое цячэ рака Друць. У сучасны момант мястэчка беднае, малое, бруднае».
Першым, хай сабе і эскізна, Міхаіл Без-Карніловіч згадаў і старажытны Лукомль — сталіцу аднайменнага ўдзельнага княства. Пры гэтым працытаваў упамінанне з «Павучання» Уладзіміра Манамаха. Паводле гэтага дакумента, Лукомль упершыню называецца пад 1078 годам. Тады ён быў знішчаны кіеўскім князем.
Шмат яшчэ пра якія населеныя пункты расказаў. Усе і не пералічыш: Краснаполле, Чарэя, Чэрыкаў, Рагачоў, Талачын… Дзясяткі назваў. Пра тое ці іншае паселішча часам сведчыў некалькімі словамі. Для прыкладу — пра колішні Прапойск, цяперашні Слаўгарад: «Пры нізоўі р. Проні, якая з правага боку ўпадае ў р. Сож. У старажытнасці ў мястэчку быў замак, акружаны лесам. Паміж Прапойскам і в. Лясным (сучасная веска Лясная. — А. М.) бачна мноства курганоў, што нагадваюць пра барацьбу са шведамі, гэта магілы забітых».
Нічога лішняга, толькі самае галоўнае ў кнізе. Месцамі ўражанне такое, што піша нейкі іншы аўтар. Эмацыянальна, узнёсла. Як, напрыклад, гаворачы пра горад Магілёў: «3 самай глыбокай старажытнасці абодва берагі р. Дняпро, багатыя лясамі і шырокімі лугамі, упрыгожваліся жытлом пасяленцаў, заняткам якіх была звярыная і рыбная лоўля, а іх багаццем — развядзенне буйной рагатай жывёлы. Летапісы не называюць года заснавання Магілёва і таго, чаму ён так названы. Застаецца верыць паданню».
Гэтая гісторыя цяпер добра вядомая. А ён быў ці не першы, хто пераказаў яе: «На месцы, дзе ўзведзены Магілёў, быў дрымучы лес, што стаў прытулкам разбойнікаў і іх атамана Магілы». Калі Магіла загінуў, на месцы пахавання яго ўзнікла вёска, якая і атрымала назву Магіла, а яшчэ пазней разраслася, стала горадам Магілёвам.
Паданні, легенды ў кнізе стаяць не асобна. Яны прыводзяцца пры згадках аб паходжанні пэўнага населенага пункта. Альбо калі называецца адметнасць нейкай мясцовасці. Як у аповедзе пра Полацк: «За ракой Палатою, у полі знаходзіцца азярцо Валавое: аб ім ёсць паданне, быццам у старажытныя часы яно знаходзілася ў самім горадзе і да ўвядзення хрысціянскай веры пры гэтым возеры стаялі капішчы перуна і Бабы-Ягі».
Зноскай тлумачыцца: «Беларускі народ па сённяшні дзень успамінае пра Бабу-Ягу, гаворачы:
Баба-Яга, касцяная нага
На ступе едзець, таўкачом паганяець,
Мятлой сляды замятаець».
Пішучы пра выдатныя мясціны Беларуси не забываў і пра «іншыя звесткі, што да яе адносяцца». 3 асаблівай павагай ставіўся да простага люду: «беларускі селянін, калі ён сыты, апрануты і не абцяжараны работай — вясёлы, добры, гаваркі, працалюбівы». Любіць і адпачыць: «У святочныя і выхадныя дні сяляне са сваімі жонкамі і дарослымі дочкамі, прыхарашыўшыся ў лепшую апратку, накіроўваюцца ў прыходскую царкву на абедню: адтуль адны вяртаюцца дахаты, другія, зайшоўшы ў карчму, застаюцца там да ночы».
Карчму доўгі час падавалі толькі як месца п’янак, а Міхаіл Восіпавіч меркаваўінакш: «Карчма на Беларусі — сялянскае зборышча ўсіх узростаў і саслоўяў: месца адпачынку пасля работы, зала абмеркаванняў, сварак і танцаў; у ёй вырашаюцца спрэчкі, заключаюцца дамовы, прымірэнні і розныя здзелкі. У ёй у святочныя дні юнакі з дзяўчатамі танцуюць пад скрыпку, а часцей пад свой народны інструмент дуду, падобную на валынку. Нярэдка надаралася, што знаёмства моладзі ў карчме заканчвалася вянчаннем у царкве».
Міхаіл Восіпавіч не памыляўся, лічачы продкамі беларусаў не адных крывічоў. Называў і радзімічаў, іншыя плямёны. Ацэнка ім полацкай даўніны блізкая сучаснаму разумению. Надаваў вялікае значэнне дзяржаўнасці старажытнага горада на Палаце. Пісаў пра Полацк як пра цэнтр крывічоў. Адзначаў, што пазней ён стаў стольным горадам, з якім звязана дзейнасць цэлай дынастыі князёў. Лічыў, што і знакаміты Віцень паходзіць з гэтага роду.
Ёсць у кнізе і раздзел «Назіранні беларускіх сялян». У ім прыводзяцца розныя народный прыкметы. Толькі некаторыя з іх:
«Калі ў Юр’еў дзень (26 красавіка) мароз, то ярына не паб’ецца марозам, калі ж на Раство капае са страхі, то ярыну захо-піць марозам. Калі на Юр’еў дзень адліга, жыта паспее да Пятра. Калі на Раство Іаана Прадцечы (24 чэрвеня) дзень ясны і гарачы, у гэтым годзе будуць пажары»;
«Калі на Раство добрая санная дарога, на наступим год добра ўродзіць грэчка»;
«Барвовы колер неба пры ўзыходзе сонца абяцае дождж; пры захадзе ж сонца — яснае надвор’е. Калі дзьмуць заходнія вятры, сяляне чакаюць дажджлівай пары»;
«Калі 8 красавіка замаразкі, то іх трэба чакаць і летам; калі адліга, тады для росту збажыны будуць спрыяльныя ўмовы»…
Пасля напісання «Пстарычных звестак…» пражыў усяго сем гадоў. Памёр 19 студзеня 1862 года. Не такім і доўгім быў яго век. I няшмат напісаў. Але і гэтай кнігі дастаткова, каб яму назаўсё-ды застацца ў памяці. Яна, па сведчанні Мікалая Чарнышэўскага, «не бескарысная для тых, у каго пад рукой няма добрага збору кніг па рускай гісторыі». Канешне ж, па гісторыі беларускай. Яна — як тая ярына, пасеяная рупліўцам са спадзяваннем на шчодры ўраджай.