Падчапіла, В. Родная мова — гэта памяць : [бібліятэка-філіял № 4] / В. Падчапіла, А. Заброцкая // Бібліятэка прапануе. 2022. — № 6. — С. 38—40.
У любімай мове,
роднай, наскай,
Ах, якія словы: “Калі ласка!..»
Як звіняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё ідуць са мною…
П. Броўка
Кожны паважаючы сябе чалавек павінен ганарыцца сваёй мовай. Родная мова — гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум І вопыт. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць беларускую мову, бо гэта — наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Дзень роднай мовы — цудоўнае свята, якое аб’ядноўвае людзей у адзіную нацыю, дазваляе ўспомніць пра свае карані, традыцыі і Радзіму.
Для бібліятэкі-філіяла № 4 імя М. Лермантава свята роднай мовы — гэта важная падзея, да якой супрацоўнікі рыхтуюцца штогод. Гэтым разам бібліятэкары запрасілі ўсіх на агульнасістэмны адзіны этна-тыдзень “Мода на мову”, у рамках якога падрыхтавалі шмат цікавых мерапрыемстваў, кніжна-ілюстраваных выстаў, фотазон і іншых пляцовак у залах бібліятэкі.
Такім чынам пра ўсё па парадку… Да 140-годдзя з дня нараджэння вялікіх песняроў зямлі беларускай — Янкі Купалы і Якуба Коласа — у чытальнай зале экспанавалася выстава-віншаванне «Волаты беларускай літаратуры: Янка Купала і Якуб Колас”.
Літаратура, прадстаўленая на выставе, распавядала пра жыццёвыя абставіны, літаратурнае станаўленне паэтаў, асаблівасці іхтворчасці і шмат іншага.
Каб не забыцца пра свае карані, не згубіць сувязі з народам, трэба ведаць сваю родную мову. А каб лепш валодаць моваю, трэба шмат чытаць. Таму выстава-агляд «Каб мова беларуская гучала” прапанавала лепшыя творы беларускай літаратуры за ўвесь час яе існавання — ад мінулага да сучасных дзён.
А паб маладое пакаленне не страціла сваёй спадчыны, трэба з маленства прывіваць цікавасць да нацыянальнай самабытнай культуры, любоў да беларускай мовы. Таму ў сектары па рабоце з дзецьмі для юных чытачоў былі арганізаваны цікавыя інтэрактыўныя пляцоўкі. Выстава-прапанова «Будзь сучасны — чытай беларускае” прадстаўляла лепшыя сучасныя кнігі на беларускай мове для дзяцей. Інтэрактыўная фотазона «Мода на мову” прапанавала не толькі зрабіць цікавыя фотаздымкі, а таксама прыняць удзел у промаакцыі «Маё слова» і пакінуць сваё любімае слова на беларускай мове. А ў беларускім куточку постаці хлопчыка і дзяўчынкі ў нацыянальным адзенні запрашалі да міні-акцыі “Далучы сваю далонь”, каб кожны жадаючы мог пакінуць некалькі прыемных слоў пра родную мову.
У гэтым годзе далучыцца да роднай мовы мелі магчымасць не толькі чытачы бібліятэкі, але і магілёўцы, бо супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выставу-агляд «Каб мова беларуская гучала” ў фае кінатэатра “Радзіма». На выставе былі прадстаўлены шматлікія матэрыялы пра беларускую мову, яе станаўленне сярод іншых моў, галоўных дзеячаў, якія паўплывалі на яе развіццё, сённяшні стан мовы ў нашай краіне і на міжнароднай арэне. Кожны жадаючьі меў магчымасць знайсці туту найноўшыя слоўнікі беларускай мовы – граматычныя, тлумачальныя, уласных назваў, іншамоўных слоў і гэтак далей, – а таксама апошнія рэдакцыі правіл беларускай літаратурнай мовы. Найбольшай захаванасці нацыянальнай мовы спрыяе найперш нацыянальная літаратура, таму выстава прапануе пазнаёміцца з галоўнымі дзеячамі беларускай літаратуры – пісьменнікамі і паэтамі, якія так ці інакш прапагандавалі роднае слова ў шматлікіх творах на беларускай мове.
Таксама да Міжнароднага дня роднай мовы для магілёўцаў супрацоўнікі бібліятэкі-філіялу № 4 ім. М. Лермантава падрыхтавалі вітражную выставу “Класікі беларускай літаратуры». Праходзячы ўздоўж бібліятэкі, кожны меў магчымасць пазнаёміцца з найвялікшымі дзеячамі беларускай літаратуры. Партрэты, а таксама тое, што можа адлюстраваць характары і пачуцці аўтараў — мастацкія творы, — усё гэта было прадстаўлена ў вокнах бібліятэкі.
На працягу святочнага тыдня навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва», ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва”, а таксама ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва” запрашаліся на турнір знаўцаў роднай мовы “Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова”, падчас якога яны здзейснілі падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой — каралева Мова. Дзеці спыняліся на астравах, кожны прыпынак меў сваю назву, якая адпавядала тыпу заданняў. Вучні даведаліся, якузнікла наша беларуская мова, аб значэнні мовы як духоўнага скарбу, які перадаецца ад дзядоў і бацькоў да дзяцей і ўнукаў, ад пакалення да пакалення, дазналіся і аб тым, чаму наша мова жывая, родная, гаваркая, І што трэба рабіць, каб яна такою і заставалася. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, загадкі, перакпадалі словы з рускай на беларускую мову, чыталі вершы беларускіх паэтаў пра мову, адказвалі на пытанні па беларускай мове і літаратуры.
Таксама для навучэнцау сярэдніх школ супрацоўнікамі бібліятэкі быў арганізаваны моўны практыкум “Як сказаць па-беларуску”. Вучні дакрануліся да крыніц беларускай мовы, народнай творчасці, пазнаёміліся з вершамі, казкамі, апавяданнямі беларускамоўных аўтараў, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі. Усё тэта суправаджалася кароткімі гістарычнымі даведкамі, выказваннямі і вершамі пра мову.
Весела і займальна прайшла віктарына “Пытанні для знаходлівых”, гульні “Сказы-жартаўнікі”, «Літара заблудзілася”, “Казка-загадка”, “Чароўны куфэрак”. Дзецям трэба было скласці часткі вядомых прыказак і прымавак — і яны хутка справіліся з гэтым заданнем, паказалі, як добра ведаюць беларускія прыказкі і прымаўкі. Цудоўныя вершы, загадкі, прыказкі і прымаўкі правялі дзяцей вясёлымі сцяжынкамі па роднай мове. На мерапрыемстве панавалі кемлівасць, гумар, артыстызм.
Таксама ў святочны тыдзень наведвальнікі бібліятэкі змаглі далучыцца да свята пры дапамозе памяткі «Размаўляй са мной па-беларуску», з якой можна было даведацца, як правільна павітацца або развітацца, папрасіць прабачэння, выказаць падзяку і г.д.
У фае бібліятэкі дэманстравалася відэапрэзентацыя “Па краіне беларускай мовы», дзе былі згаданы біяграфічныя і творчыя старонкі жыцця беларускіх пісьменнікаў.
Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову, трэба ведаць свае казкі і казкі іншых народаў, трэба ведаць свае прыказкі і прыказкі іншых народаў, трэба ведаць танцы свае і танцы іншых на-родаў. Але, безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Трэба ведаць, любіць, шанаваць і не забываць сваю родную, цудоўную мову.
Супрацоўнікі бібліятэкі ўпэўнены, што гэты дзень дазволіў перажыць удзельнікам мерапрыемстваў моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова — бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць яго. Колькі б моў на свеце не існавала, беларуская мова застанецца назаўсёды роднай і кожны беларус будзе любіць і вывучаць яе.