Чароўная сіла анімацыі

Чароўная сіла анімацыі : учора ў Магілёве абвясцілі пераможцаў XXI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» // Культура. — 2022. — 29 кастрычніка. — С. 6. 

Гран-пры заваявала рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Ірына Тарасава, якая прадставіла на конкурсе работу аб Халакосце “263 ночы”. Яна таксама перамагла ў намінацыі “Найлепшы анімацыйны фільм”.

За чвэрць стагодцзя форум стаў сімвалам культурнага жыцця ў горадзе на Дняпры. У мясцовых  жыхароў фестывальныя дні заўсёды асацыіруюцца з яркімі фарбамі і станоўчымі эмоцыямі.

Анімацыйныя фільмы, дзідячая анімацыйная  творчасць, дзіцячая выяўленчая і дэкаратыўна- прыкладная творчасць — конкурсный праграмы былі разлічаныя на розньм ўзрост і густ. Работы  ацэньвалі сапраўдныя майстры сваёй справы,  такія як заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай  Федэрацыі, мастак-аніматар Леанід Носыраў, мастак-пастаноўшчык студыі анімацыі “Беларусьфільма” Таццяна Кубліцкая, член Беларускага саюза мастакоў Сяргей Сотнікаў. Журы выбрала больш за 20 уладальнікаў крыштальных  алоўкаў.

Павітаць гасцей і ўдзельнікаў юбілейнай  “Анімаёўкі” прыехаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, які сказаў: “Знаходзячыся на гэтай сцэне, успамінаю  словы вялікага кінарэжысёра: кіно — тэта экран  з мноствам крэслаў, якія неабходна запоўніць.  Няхай кіназала «Анімаёўкі» заўсёды будзе напоўнена яскравымі эмоцыямі і бясконцымі авацыямі”.

Зачытваючы прывітальны адрас ад міністра  культуры Анатолія Маркевіча, Сяргей Саракач заявіў, што “Анімаёўка” — значная культурная падзея не толькі для жыхароў рэгіёна, але і  для ўсёй Беларусь “Захаванне добрай традыцыі  на працягу 25 гадоў — верная прыкмета заможнасці і запатрабаванасці аніматараў сёння. Наш  фестываль — адна з нямногіх кінападзей, прысвечаных дзіўнаму свету мультыплікацыі, яго  творчым поспехам, сяброўскаму супрацоўніцтву, любові да справы і жаданню несці новае і  прыгожае. «Анімаёўка» не толькі дэманструе асноўныя напрамкі сучаснай анімацыі, але і дапамагае зразумець жыццё, культуру і менталітэт  іншыхкраін”.

Тры дні госці і ўдзельнікі мультыплікацыйнага форуму, дзякуючы творчым сустрэчам,  знаёміліся з вядомымі адмыслоўцамі і пераймалі ўнікальны досвед. Напрыклад, на аўтарскім  майстар-класе “Анімацыя ў тваім смартфоне”  рэжысёр ігравога і анімацыйнага кіно, сцэнарыст, прадзюсар, член Саюза кінематаграфістаў Раей Сяргей Струсоўскі так абазначыў мэту фестывалю: “Ёсць філасофская думка: у мастацтве  чалавек пражывае сваё другое жыццё. Гэта той досвед, які людзі набываюць, верагодна, каб не  рабіць дрэнных учынкаў, каб імкнуцца да светлага і высокага. Мне падаецца, менавіта дзеля  таго «Анімаёўка» павінна жыць і развівацца”.

А на ўрачыстым адкрыцці намеснік старшыні  Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падкрэсліў: “У 25-ы раз «Анімаёўка» прыйшла да нас, расквечаная сцягамі практычна з усяго свету. Мусіць, у гэтым унікальнасць падзеі. Нягледзячы на тое што дарослыя вызначаюць, хто  ў свеце галоўны, — дзеці заўсёды галасуюць за  мір. Анімацыя — гэта мастацтва, якое нясе добрае, вечнае!”