Трубяцкая, Г. Быць байцом і самой сабой : [гутарка са спявачкай Г. Трубяцкой] / Ганна Трубяцкая ; гутарыла Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2022. — 23 ліпеня. — С. 6.
— Ганна, віншуем з перамогай! За вашымі плячыма — шмат самых разнастайных конкурсаў і безліч канцэртных пляцовак, ад сямейнага кола да найпрэстыжнейшага Палаца Рэспублікі ў Мінску, дзе быў ваш сольны вечар з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі. Але ж ці складана было выходзіць на сцэну Летняга амфітэатра да больш як шасці тысяч гледачоў?
— Заўсёды хваляўніча, калі ты не проста выступает як асобна ўзяты артыст, а прадстаўляеш сваю краіну. Я многа чуда пра тое, што ў Віцебску — асаблівая публіка. Але, праспяваўшы на розных сцэнах 15 гадоў, усё роўна не была гатовая да такога прыёму, які адчула ў Амфітэатры. Я не паспела яшчэ выйсці, мяне толькі аб’явілі — і ў зале пачаўся той “дзявяты вал”, што бывае хіба ў фінале самых зорных выступленняў. У мяне ажно мурашы па целе пабеглі! Тыя апладысменты надалі мне дадатковы запал, натхненне, яшчэ большае жаданне перамагчы. Незабыўныя імгненні!
— Вы цезка знакамітай расійскай княгіні XIX стагоддзя Ганны Трубяцкой. Вас тэта не засмучае? Бо, наколькі я разумею, гэта не псеўданім, а ваша сапраўднае прозвішча, якое вы не змянялі пасля замужжа.
— Адпаведнасць княжацкім імені-прозвішчу не больш як супадзенне. Але, пагадзіцеся, даволі цікавае, у чымсьці прыцягальнае для публікі. Мне падабаецца мае імя, свае прозвішча я лічу прыгожым, ганаруся ім і сваімі продкамі. Таму пасля замужжа вырашыла пакінуць яго як творчы псеўданім.
— Дарэчы, музычны салон Трубяцкіх у Парыжы карыстаўся вялікім поспехам, яго наведвала нават знакамітая тагачасная оперная прымадонна Паліна Віардо. Вы хацелі б мець уласны дом і ладзіць падобныя прыёмы?
— Ой, не ведаю. Неяк ніколі пра тэта не задумвалася.
— А проста патрапіць у тую атмасферу салона XIX стагоддзя — хацелася б?
— Вось патрапіць туды было б сапраўды цікава. Бо ўсе нашы ўяўленні пра гісторыю — толькі ўяўленні. А дакрануцца даўсяго самастойна — гэта штосьці зусім іншае, той неацэнны досвед, які дарагога варты.
— Вы вучыцеся ў Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава, праз год будзеце яго заканчваць. Але паралельна гэтаму вашай дадатковай “вучобай” стала вялікая канцэртная і конкурсная практыка, вы з’яўляецеся стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Пэўна, у вас ёсць нейкія ўяўленні пра тое, якой павінна быць ідэальная адукацыя ў сферы эстраднага выканальніцтва?
— Мне як вакалісту хацелася б, каб выкладчыкі давалі мне больш свабоды, больш магчымасцей думаць, разважаць самастойна. Зразумела, трэба, каб у кожнага вакаліста была агульная база класікі, але нельга цалкам “зацыкліваць” на ёй вучняў.
— Наколькі тады важная самаадукацыя і якая?
— Самаадукацыя ў творчасці вельмі важная. Калі чалавек гарыць сваей справай, ён заўсёды знойдзе вольную хвіліну, каб адтачыць нейкі прыём ці папрацаваць над сваім матэрыялам. У пазаўрочны час я заўсёды, колькі сябе памятаю, займалася музыкай.
— 3 самаадукацыі, наколькі я разумею, пачаліся ўвогуле вашы заняткі музыкай.
Спяваць я любіла з дзяцінства. Самай, бадай, любімай тады была песня з рэпертуару Каці Лель “Мусі-пусі”. Такая любоў да музыкі — пэўна, у мяне ў крыві, перадалася ў спадчыну: бацька быў ваенным дырыжорам, дзядуля граў на гармоніку, бабуля добра спявала народный песні. Я вельмі ўдзячная бацькам і асабліва маці, якая адвяла мяне ў дзіцячую музычную школу і заўжды падтрымлівала мяне ва ўсіх маіх пачынаннях, клапацілася пра касцюмы, паездкі на конкурсы.
— У школе вы ігралі, вядома, на фартэпіяна?
— Так, я паступіла ў клас фартэпіяна, але паралельна займалася яшчэ і вакалам у Святланы Бянько. Тэта была Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў імя Міхаіла Салдатава. Потым было навучанне ў Магілёўскім каледжы мастацтваў, пазней — заняткі ў знакамітага сталічнага педагога па вакале Васіля Сянькова.
— Навошта ўвогуле тыя конкурсы? Ёсць меркаванне, што ў мастацтве, дзе кожны можа знайсці сваю нішу, яны не так і патрэбныя.
— Не, конкурсы на сёння — абавязковая частка творчага жыцця кожнага маладога артыста. Менавіта на іх цябе могуць заўважыць. Але справа не толькі ў гэтым. Конкурсы, як і ўсялякія спаборніцтвы, выпрацоўваюць характар і такія неабходныя для артыста якасці, як вытрымка, упартасць, здольнасць упэўнена крочыць да сваёй мэты, умение справіцца з хваляваннем і годна данесці да слухача ўсё тое, што было напрацавана. Нарэшце, тэта добрая трэніроўка. Бо галасавыя звязкі — таксама мышцы, што патрабуюць пастаяннай загартоўкі, як у тых жа спартсменаў. Асабіста пра сябе магу сказаць, што артысткай я стала, толькі паспраба-ваўшы сябе на конкурсах, дзе перад удзельнікамі ставяцца ўсё новыя заданы.
— Сапраўды, у вас багаты конкурсны вопыт, пачынаючы з дзяцінства: “Залатая пчолка” ў Клімавічах, “Халі-Хало” ў Наваполацку, украінскія праекты “Х-Фактар”, “Голас краіны”, расійскі “Голас”.
— З усім гэтым звязана шмат і радасных, і даволі напружаных момантаў. На ўкраінскі “Х-Фактар” я прыйшла разам з магілёўскім гуртом Jazz City Band, з якім пачала супрацоўнічаць, яшчэ калі мне было 14 гадоў. Але пасля першага выступления нас раз’ядналі, узялі на праект мяне адну. I гэта быў сапраўдны стрэс: трэба вучыць новую песню, але як рабіць гэта без звыклай “трупы падтрымкі”? Да таго ж умовы былі вельмі складаныя, даводзілася спаць усяго па тры гадзіны, бо тэлездымкі маглі працягвацца з шасці ранку да трох ночы. Ды яшчэ на вуліцы, дзе надвор’е зусім не спрыяла: было холадна. Памятаю, кожную раніцу я паўтарала сабе: толькі б не захварэць, толью б не захварэць.
Але гэта таксама вопыт! А на сённяшні дзень галоўная конкурсная радасць — вядома, “Славянскі базар у Віцебску”.
— На конкурсах трэба спаборнічаць, быць барацьбітом, змагаром. А ці патрэбныя такія якасці ў сямейным жыцці?
— Так, на сцэне трэба быць байцом. А сямейнае жыццё — гэта найперш душэўны спакой і тое, што ў рускай мове называецца “созидание”. У сям’і можна быць проста самой сабой, не граць ніякія ролі.
— Але ёсць пары, і даволі шчаслівыя, што пабудаваныя на вечнай негалоснай канфрантацыі, на спаборніцтве, маўляў, хто з нас тут болын “круты”.
— 3 маім мужам Святаславам Фешчуком мы пазнаёміліся на адным з канцэртаў, дзе ён быў арганізатарам. А хто з нас круцейшы? Мы даводзім гэта выключна паасобку: кожны — у сваёй сферы, дасягаючы пэўных вынікаў у працы. Святаслаў не музыкант, ён займаецца бізнесам, у свой час скончыў юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Але ён добра разумее спецыфіку маёй прафесіі, неабходнасці тых жа гастроляў, якія суправаджаюць жыццё кожнага артыста, падтрымлівае мяне, і гэта вельмі важна для нас абодвух.
— Самае банальнае пытанне — пра далейшыя планы. “Славянскі базар у Віцебску” завершыць вашу конкурсную кар’еру ці ёсць яшчэ творчыя спаборніцтвы, якія вам хацелася б скарыць?
— Конкурсы пакуль пастаўлю на паўзу. Хіба толькі калі можна будзе паспрабаваць заваяваць сусветнае шоу Singer, што ладзіцца ў Кітаі. Але дакладна тэта будзе не ў хуткім часе. Бо пакуль сапраўды трэба крыху адпачыць.
Надзея БУНЦЭВІЧ