Ярашук, А. Песні родныя і блізкія / Алена Ярашук // Літаратура і мастацтва.— 2022. — 2 снежня. — С. 15.
УМагілёўскай вобласці пры падтрымцы аб-ласнога выканаўчага камітэта, грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» і аблас-нога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» рэалізоўваецца маладзёжны патрыятычны праект «Песня роднай зямлі», прысвечаны Году гістарычнай памяці. Навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў прэзентавалі спектакль «Песня роднай зямлі» па паэмах А. Казекі «Медуніца» і «Марыйка».
Навошта чалавек прыйшоў у тэты свет? У чым яго сапраўднае прызначэнне? Што азначае для яго слова «Радзіма»? «Менавіта любоў робіць чалавека Чалавекам: любоў да жыцця, да Радзімы, да Бога», — упэўнены паэт Алесь Казека, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусь Сусвет створаны ў гармоніі і ў духоўнасці, у любові да ўсяго жывога на планеце. I мы не павінны адыходзіць ад гэтых прынцыпаў Творца. Толькі з любоўю ў сэрцы можна перажыць усе цяжкасці і не давесці іх да трагедыі — у гэтым заключаецца ідэя маладзёжнага патрыятычнага праекта «Песня роднай зямлі».
Вынікам яго стаў літаратурна-пластычны спектакль «Песня роднай зямлі». Ініцыятарам выступіла Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусь Алесь Казека з’яўляецца кіраўніком праекта і аўтарам тэксту. Атрымалі ж жыццё. «Песні роднай зямлі» дзякуючы падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, а таксама фінансавай дапамозе Беларускага фонду міру.
Ролі ў спектаклі дасталіся навучэнцам 1—4 курсаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва», удзельнікам тэатра-студыі «Отражение». Спектакль падрыхтаваны пад кіраўніцтвам рэжысёра-пастаноўшчыка А. Яра-шук харэографамі-пастаноўшчыкамі А. Клімянковай, Т. Тучковай, гукарэжысёрам А. Залатухіным, відэа-афарміцелем спектакля С. Бухель.
Работа над праектам пачалася два гады таму са спектакля «Марыйка». У аснову паэмы Алеся Казекі ляглі ўспаміны яго маці і рэальныя трагічныя падзеі, якія адбыліся падчас Вялікай Айчыннай вайны. 15 чэрве-ня 1942 года фашысты спалілі вёску Боркі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці і шэсць суседніх пасёлкаў разам з жыхарамі. Карнікамі было спалена і расстраля-на болын за 2000 чалавек.
Але Боркі ўдалося адрадзіць. Сёння тут адкрыты мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магі-лёўскай вобласці, помнік жорсткасці і бесчалавечнасці нацызму.
Для Алеся Мікалаевіча гэта асаблівае месца: яго маці, жыхарка вёскі Новы Юзін Кіраўскага раёна, цудам засталася жывая. У той дзень яна збіралася да сястры Вольгі ў вёску Боркі. Але немцы не прапусцілі Марыю Іосіфаўну туды…
Больш чым праз тры дзясяткі гадоў Алесь Казека дакрануўся да гэтай балючай і нялёгкай тэмы, напі-саўшы паэму «Марыйка». Глыбокая асабістая трагедыя сям’і аўтара, якая знайшла адлюстраванне ў паэтычным творы, аказала моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на ўсіх удзельнікаў тэатра-студыі «Отражение». Было прынята рашэнне прадставіць літаратурны твор праз інсцэніраванне, выкарыстоўваючы ўсе прыёмы тэатралізацыі: музыку, харэаграфію, святло, касцюмы, відэаматэрыял. Гэта найбольш яскравая, вобразная форма ўспрымання мастацкага твора шырокім колам гледачоў.
Прэм’ера літаратурнай музычна-пластычнай кампазіцыі адбылася 6 верасня 2020 года ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці на рэспубліканскім свяце, прысвечаным Дню беларускага пісьменства.
Літаратурная музычна-пластычная кампазіцыя ў выкананні навучэнцаў тэатральнага аддзялення стала пранікнёным творчым заклікам да кахання, міру і стварэння. Валоданне юнымі артыстамі паэ-тычным словам у спалучэнні з яркай харэаграфіяй, пластычнай выразнасцю робіць на гледача незабыўнае ўражанне.
У адзінстве слова, пластыкі, музыкі, вакалу арганічна прагучала асноўная думка творчага праекта:
Мы, нашчадкі святла і вясны,
Перад продкамі схілім калені.
Скажам «Не!» — ашуканству вайны
Дзеля жыццяў у сіх пакаленняў.
Скажам «Так» — каб сады расцвілі,
Каб іскрылася шчасцем дзяцінства,
Скажам «Так» — каб у сэрцах жылі
Радасць, згода, спакой і адзінства.
Сіла радкоў паэмы «Марыйка» Алеся Казекі агучана галасамі юных акцёраў на сцэне Дома літаратараў у Мінску. Тут 6 кастрычніка 2020 года адбылося падвядзенне вынікаў міжнароднага літаратурнага конкурсу «Нашай Перамозе — 75». Пісьменнікамі Беларусі была дадзена найвышэйшая ацэнка выступлению.
Алесь Мікалаевіч прапанаваў пашырыць праект, дадаць паэму «Медуніца». Твор філасофскі — песня пра Вечнасць. Праз выявы прыроды аўтар раскрывае сэнс жыцця, якое створана па законах Сусвету. Тварэц паказвае нам гармонію свету, у якім арганічна ўзаемазвязаны і чалавек, і ўсё жывое на планеце. Паэт сцвярджае, што сілай змяніць нічога нельга. Толькі праз каханне можна пабудаваць адносіны ў вечным кругавароце жыцця.
Прыйшлося шукаць адмысловую трактоўку, каб твор быў даступны для ўспрымання і разумения маладымі людзьмі. I вось, дзякуючы кантрасту дзвюх частак, спектакль набыў сілу ўздзеяння на гледача.
За Год гістарычнай памяці навучэнцы каледжа мастацтваў аб’едуць са спектаклем усе раёны Магілёўшчыны. Яны ўжо пабывалі ў Кіраўску, Клімавічах, Касцюковічах, Крычаве, Краснаполлі, Чэрыкаве, Асі-повічах, Глуску, Бабруйску, Хоцімску, Шклове, Слаўга-радзе, Дрыбіне, выступалі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова, тройчы ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры (падчас тэатральнага форуму «M@rt.контакт» i двойчы на Дзень Перамогі).
Ніхто не сыходзіць з залы абыякавым: дзеляцца ўражаннямі, перажываннямі, думкамі. А мы ўпэўнены: прапусціўшы праз сэрца пранікнёныя радкі пранізлівых гісторый, і акцёры, і гледачы дакрануліся да таго важнага, з чаго складаецца гістарычная памяць.
Алена ЯРАШУК