Дуктаў, У. Літаратурныя традыцыі працягваюцца : [пісьменнікі Магілёўшчыны] / У. Дуктаў // Магілёўскія ведамасці. — 2013. — 30 августа. — С. 4.
Шмат зроблена апошнім часам на Магілёушчыне дзеля прапаганды літаратурнай спадчыны. Летась адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Году кнігi. Яны былі прымеркаваны да 130-гадовых юбілеяў класікаў беларускай літаратуры ЯнкіКупалы i Якуба Коласа, 95-годдзя Пімена Панчанкі, 100-годдзя Максіма Танка, 85-годдзя Алеся Адамовіча. Сёлета адбыліся мерапрыемствы з нагоды 205-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, 120-годдзя Максіма Гарэцкага, 130-годдзя Фрацішка Аляхновіча i Янкі Маўра, 100-годдзя Платона Галавача, 105-годдзя Юркі Лявоннага, 95-годдзя Міколы Ткачова, Эдуарда Валасевіча i Рыгора Бярозкіна. Магілёускае Прыдняпроўе рыхтуецца годна адзначыць напачатку наступнага года 100-гадовы юбілей свайго знакамітага земляка, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
На Магілёўшчыне штогод праходзяць літаратурныя чытанні імя Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Аляксея Пысіна, Канстанціна Оманава. Багата цікавых літаратурных сустрэч, кніжных прэзентацый адбылося за апошнія гады на малой радзіме вядомага паэта Алеся Пісьмянкова на абласным свяце паэзіі «Пісьмянкоў луг» у вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна.
Сапраўды, не забытыя нaмi шматлікія пісьменнікі-землякі. Вялікую цікавасць летась i сёлета выклікалі праведзеныя разам з супрацоўнікамі ўстаноў культуры мерапрыемствы у рамках літаратурнага календара «Юбіляры месяца» у гонар 85-годдзя Віктара Арцем’ева, 75-годдзя Mixаілa Уласенкі, Міколы Падабеда, Івана Пехцерава, Міколы Салаўцова, 70-годдзя Міколы Мінчанкі.
Заснаваны літаратурныя прэміі нашага абласнога пісьменніцкага аддзялення, якія носяць імёны пісьменнікаў-землякоў Івана Чыгрынава, Аляксея Пысіна, Якуба Усікава, Васіля Хомчанкі, Алеся Пісьмянкова. Лаурэатамі гэтых прэмій сталі паэты, празаікі i публіцысты Аляксандр Церахаў, Іван Пехцераў, Васіль Рагаўцоў, Biктap Кунцэвіч, Мікалай Барысенка, Міка лай Давідовіч, Віктар Арцем’еў, Мікалай Леўчанка, Hiнa Кавалёва, Мікола Мінчанка, Яўген Соцікаў.
У вобласці праводзяцца разнастайныя літаратурныя конкурсы. Абласным пісьменніцкім аддзяленнем i Магілёўскім гарадскім аддзяленнем Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь два гады запар праводзіцца абласны лiтapaтypны конкурс, прысвечаны памяці А. С. Пушкіна. Пераможцам конкурсу ўручаны дыпломы i кнігi. Акрамя гэтага iм была прадастаўлена магчымасць з’ездзіць на Пушкінскія чытанні ў вёску Цялуша Бабруйскага раёна, дзе пахавана ўнучка паэта Н. А. Варанцова-Вельямінава. Летась у кастрычніку — лістападзе абласное пісьменніцкае аддзяленне сумесна з Магілёўскім абласным грамадскім аб’яднаннем «Рускі дом» правялі лiтapaтypны конкурс «3 любоўю да Pacii».
Абласным пісьменніцкім аддзяленнем i Магілёўскім гарадскім аддзяленнем Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь летась у жніўні — лістападзе праведзены абласны літаратурны конкурс, прысвечаны памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава. Сумесна з упраўленнем адукацыі Магілёўскага аблвыканкама летась у верасні — снежні праведзены літаратурны конкурс юных паэтаў «Спроба пяра».
Многія нашы аўтары парадавалі чытачоў новымі кніжкамі. У мінулым годзе выйшлі сёмы нумар абласнога альманаху «Магілёўскі пошукавы веснік», чарговы нумар літаратурнага альманаху «Прыдняпроўе», кнігі нарысаў Мікалая Барысенкі «Год 1812 на дарогах Магілёўшчыны», Яўгена Соцікава i Уладзіміра Парахневіча «Вайна вачамі дзяцей», аповесць Biктapa Арцем’ева «Выгнаннікі». Вялікую цікавасць выклікалі кнігi нарысаў Мікалая Барысенкі «Зямля Магілёўская», Яўгена Соцікава «Людзі i гады-80», Уладзіміра Дуктава i Мікалая Хобатава «45 гадоў працы i стварэння», кнігa вершаў i прозы Івана Пехцерава «Святло Радзімы», кнігa вершаў Мікалая Салаўцова «Сінія валошкі», кнігі мастацкай прозы Яўгена Булавы «Крылы лесу», «Пацалунак мядузы», кнігa вершаў Уладзіслава Кавалёва «Інкін каляндар». Сёлета Biктap Арцем’еў выдаў кнігi нарысаў «Урокі Аляксея Пысіна», «Цячэ рэчка Бася». Ніна Кавалёва выдала кнігy вершаў «Голас вякоў», Уладзіслаў Кавалёу кнігy вершаў «Устоі», Мікола Леўчанка кнігу прозы i паэзіі «Вяртанне», Мікола Падабед кнігу прозы «Іду на сустрэчу з навальніцай», Аляксандр Балдоўскі выдаў кнігy нарысаў «ААТ «Крычаўцаментнашыфер» 80 год паспяховай працы».
Працягнута практыка правядзення прэзентацый новых кніг членаў нашага пісьменніцкага аддзялення. Летась на Магілёўскім заводзе ліфтавага машынабудавання адбылася прэзентацыя кнігі нарысаў Уладзіміра Дуктава i Мікалая Хобатава «45 гадоў працы i стварэння», якая прысвечана 45-гадоваму шляху рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання». У абласной бібліятэцы імя У. І .Леніна адбылася прэзентацыя кнігi «Крылатая гвардыя» Мікалая Леўчанкі, якую ён выдаў у суаўтарстве з журналісткай з горада Быхава Марыяй Кандраценка. Дакументальная кніга апавядае аб 57-м Смаленскім Чырванасцяжным Mapcкiм ракетаносным авіяцыйным злучэнні, якое да распаду СССР знаходзілася ў горадзе Быхаве.
На Магілёўшчыне шмат таленавітых маладых аўтараў. Яны найперш выяўляюцца падчас літаратурных конкурсаў. Намеціўся сярод канкурсантаў шэраг маладых паэтаў i празаікаў, якія могуць скласці нашу літаратурную змену. За свае першыя паэтычныя зборнікі у Саюз пісьменнікаў Беларусі нядаўна прыняты Вольга Куляшова, Дзмітрый Сязёмін, Марына Сліўко. Маладым аўтарам сталыя пісьменнікі дапамагаюць рыхтаваць да выдання свае першыя зборнікі. Наблізіўся да выдання першых кніг вершаў малады педагог з вёскі Гарбавічы Жанна Усцінава, журналістка са Шклова Вольга Данілава, выкладчыца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Наталля Міхальчук.
Шмат yвагi надаецца літаратурнай вучобе моладзь. Авалодаць азамі літаратурнага рамяства i майстэрства можна на факультэце славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, у літаб’яднанні «Натхненне» гэтай навучальнай установы. Шмат год працуе літаратурнае аб’яднанне «Магістраль» пры Доме культуры Маплёускага аддзялення Беларускай чыгункі, пры каледжы мастацтваў. Апошнім часам шырока разгортвае сваю дзейнасць літаратурнае аб’яднанне пры Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Ды i ў раённых цэнтрах такіх літаратурных суполак шмат, яны існуюць пры раённых i гарадскіх газетах, установах культуры i адукацыі. Шмат дзе iмi кіруюць сталыя аўтары, якія ўваходзяць у наш творчы саюз. Кансультацыі літаратурная моладзь штодня атрымлівае i у нашым пісьменніцкім аддзяленні.