Пiвуноў, Ю. Новая кнiга Iгара Пушкiна: сцвярджалася, што «Берлiн – сталiца нашай радзiмы» / Юрась Пiвуноў // Вечерний Могилев. — 2011. — 6 апреля. — С. 10.
У выдавецкім цэнтры Беларускага дзяржаўнага універсітэта надоечы выйшла чарговая кніга магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна. Манаграфія мае назву «Удзел нацыянальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі (1919 — 1990 гг.)».
Нагадаем чытачу, што Ігар Аляксандравіч ПУШКІН — кандидат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання. Даследуе ўдзел нацыянальных меншасцей Беларусі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці ў ХХ стагоддзі, мінулую і сучасную гісторыю Магілёва, антысавецкі ўзброены супраціў 1920 — 1930-х гадоў. Аўтар 4 манаграфій, 2 курсаў лекцый, больш чым 220 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі, Чэхіі. Сааўтар7 кніг, укладальнік 6 зборнікаў навуковых прац.
Новае выданне адрасуецца на-вукоўцам, выкладчыкам і студэн-там, а таксама ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. У ім асвятля-ецца і аналізуецца ўдзел нацыя-нальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларуси раскрыты арганізацыя і дзейнасць нацыянальна-палітычных аб’яднанняў, нацыянальна-культурнае жыццё ў пасляваенны час, удзел нацыянальных меншасцей у аб’яднаннях, якія складалі палітычную сістэму грамадства БССР, і ў складзе партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва; паказана становішча нацменшасцей у гады Другой сусветнай вайны.
Дэталёвы аналіз працы пакінем спецыялістам. Спынімся на тых звестках, якія будуць цікавыя, на мой погляд, простаму недасведчанаму чытачу. У кнізе шмат інфармацыі і пра штодзённае жыццё людзей. Напрыклад, аўтар піша аб грамадскіх настроях у асяродку гарадскога насельніцтва ў міжваенны час на прыкладзе Магілёўшчыны.
«Партыя — тэта тое ж самае дваранства»
Уцэлым, адзначае аўтар, на той час рабочыя і служачыя імкнуліся спакойна працаваць, будаваць сваю гаспадарку, выказваліся супраць вайны, чуткі аб якой перыядычна з’яўляліся і хвалявалі ўсё насельніцтва. Аднак органы ДПУ зафіксавалі сотні, тысячы фактаў незадаволенасці дзеяннямі ўладаў і створанай палітычнай сістэмай.
Напрыклад, інфармзводкі ДПУ за жнівень 1926-га і май 1927 года зафіксавалі масавае незадавальненне нізкімі заробкамі рабочых абутковай фабрыкі і завода «Пралетарый», фабрыкі «Спартак» (Шклоў), заводаў «Зара», «Звязда» і іншых. Рабочыя казалі: «… цэны на прадукты на рынку і іншыя тавары павялічыліся ў два разы, а зарплата стаіць на адным месцы».
Дакументы сведчаць, што ўтым жа 1926 годзе рабочы аднаго з прадпрыемстваў Аўдзееў вёў сярод рабочых агітацыю, што стары царскі час i наогул жыццё было лепей… А на шклоўскай фабрыцы «Спартак» падчас сходу рабочых у спрэчках выступіў служачы Радушкевіч, які заявіў, што «партыявылучае на адказныя пасады камуністаў, а тыя абкрадаюць дзяржаву», абураўся тым, што «калі чырвона-армеец скрадзе 5 пудоў кукурузы, дык яго расстрэльваюць, а калі член партыі скрадзе грошы, дык падчас суда прымаюць пад увагу яго розныя заслугі i яго апраўдваюць». Напрыканцы ён наогул зрабіў выснову, што «партыя — тэта тое ж самае дваранства».
Некалькі рабочых друкарні выказвалі думку, што ў хуткім часе будзе ў Расіі пераварот, бо камуністы ўжо падзяліліся на два лагеры i ладзяць адзін ад аднаго тайныя сходы. На заводзе «Звязда» рабочыя Клімаў і Дзелячка ў прысутнасці іншых рабочых выказваліся, што «ўлада давіць рабочых і што яна не адрозніваецца ад старых царскіх міністраў». Рабочыя таго ж завода Свіст, Мураўёў, Аверка казалі: «У Расіі цяпер і так малы ўраджай, а бальшавікі адпраўляюць хлеб за мяжу за пазыкі і на дапамогу замежным рабочым, адсюль цэны на хлеб у нас будуць павялічвацца, а расплачвацца нам прыйдзецца».
Яшчэ з выказванняў рабочых друкарні: «… партыя не дае рабочым магчымасці выбіраць у свае прафсаюзныя органы таго, каго жадаюць рабочыя, а насаджаюць партыйцаў… савецкая дзяржава бедная таму, што партыя паўсюль насаджае загадчыкамі партыйцаў, якія не разумеюць нічога ў справе і толькі атрымоўваюць вялікія заробкі, адсюль нашы прадпрыемcтвы толькі стратныя». Прычым пратэст выказваўся не толькі словамi, але і дзеяннямі. У 1927 годзе, пасля таго як Троцкага і Зіноўева выключылі з КП(б), у клубе будаўнікоў знялі іх партрэты. Аднак рабочыя прынеслі і павесілі іх назад, па-пярэдзіўшы пры гэтым:«Калі хто пасмее зняць гэтыя партрэты, у таго здымем галаву — яны нашы абаронцы».
Як веруючыя змагаліся за Пасху
Аўтар адзначае, што ўсе свае «грамадска-палітычныя кампаніі» тагачасныя ўлады праводзілі як бы па ініцыятыве працоўных сходаў, але не заўсёды ўсё праходзіла «па сцэнарыі» (і прыводзіць яскравы прыклад — барацьбы рабочых шклоўскай фабрыкі «Спартак» за святкаванне Вялікадня (Пасхі). Да 1930 года «асобнымі днямі адпачынку» лічыліся найбольш шанаваныя ўасяроддзі веруючых-працоўных рэлігійныя святы. У канцы 1920-х, змагаючыся з рэлігійнымі пачуццямі людзей, улады спрабавалі адмяніць гэтыя дні адпачынку. Першым крокам стала спроба пераносіць іх на іншыя дні, такім чынам прымушаючы вернікаў працаваць у рэлігійныя святы…
У красавіку 1927 года на фабрыцы «Спартак» быў скліканы сход, на парадку дня якога было адно пытанне — аб святкаванні Пасхі.
Кіраўніцтва выказвалася за тое, каб святкавання не было і перанесці яго на 3 мая. Напярэдадні сходу сярод членаў фабкома адбыўся раскол. Большасць выступала за святкаванне Пасхі. Калі на дэлегацкім сходзе старшыня фабкома Несцяровіч прапанаваў перанесці святкаванне Пасхі на 3 мая, прысутныя сталі абурацца. Выступіў рабочы Сямён Свірыдэнка: «Наш фабком большасцю галасоў пастанавіў Пасху святкаваць, таму не можа быць размовы аб яе несвяткаванні, магчыма, тут вы і пастановіце не святкаваць Пасху, але мы ўсё роўна на гэтым не супакоімся і склічам канферэнцыю, на якой пастановім так, як тэта хочацца нам — большасці». 3 натоўпу рабочых выкрыквалі: «Да, правільна». Затым выступіў рабочы Пётр Сідараў: «Мы ведаем, што ўсе камуністы нас толькі эксплуатуюць і жывуць за наш кошт, для нас усё роўна, як пастановіць дэлегацкі сход, а святкаваць мы будзем і на працу на Пасху не пойдзем». Урэшце, у святочны дзень фабрыка не працавала…
«Бог іх пакарае за здзек з праваслаўнага народа»
20 ліпеня 1926 года памёр Ф.Дзяржынскі. Па ўсёй краіне праходзілі жалобныя мітынгі, сходы. Улады адзначалі, што сярод членаў КПБ, камсамольцаў і свядомай часткі працоўных смерць выклікала пачуццё страты аднаго з лепшых правадыроў рэвалюцыі, сярод служачых — раўнадушша, а сярод пэўнай часткі насельніцтва (мяшчан) — яўную злараднасць.
У прыватнасці, на Магілёўшчыне былі зафіксаваны наступныя антысавецкія выказванні гарадскога насельніцтва: «У хуткім часе бальшавіцкія заправілы адзін за адным перадохнуць усе, Бог іх пакарае за здзек з праваслаўнага народа і праліццё крыві ім не пройдзе дарам», «галоўны вінаваты ўсяго гора і няшчасцяў Ленін памёр, за ім Фрунзэ, а цяпер памёр галоўны савецкі кат—Дзяржынскі, а за ім чарга Троцкага і ўсіх астатніх, а маладыя камуністы самі па сабе распадуцца. Смерць главароў набліжае да скону існаванне бальшавіцка-рабаўнічай у лады», «адзін чорт памёр, пятнаццаць зой-муць яго месца»…
«Яўрэям добра жывецца, яны займаюць лепшыя ласады…»
У манаграфіі Ігар Пушкін таксама адзначае: «Існавала напружанне іў сферы міжнацыянальных адносін. Для часткі гараджан быў характерны пэўны антысемітызм, які савецкай уладаю ўвязваўся з антысавецкай агітацыяй». Рабочыя Магілёва, Бабруйска, Шклова, Асіповіч, Свіслачы абвінавачвалі савецкую ўладу ў тым, што яна давала шмат прывілеяў яўрэям. Было вельмі шмат выказванняў накшталт: «Яўрэям добра жывецца, яны займаюць лепшыя пасады, улада iм больш дапамагае».
Аўтар прыводзіць цікавую інфармацыю з ліста Бабруйскага гаркама КП(б)Б у ячэйку лесазавода №7 (1926 г.): «У гаркаме маюцца звесткі, што на вашым эаводзе каля тэлефоннага апарата была вывешана аб’ява, што размаўляць па тэлефоне на яўрэйскай мове забараняецца. У сувязі з гэтым гаркам прапаноўвае вам тэрмінова даць тлумачэнне, чыя тэта была ініцыятыва, кім вывешана аб’ява, як на тэта рэагавала ячэйка i чаму вам аб гэтым выпадку не было паведамлена ў гаркам».
Магілёў: жыццё лад акупацыяй
Думаю, зацікавяць чытача i некаторыя звесткі пра паўсядзённае жыццё гараджан ва ўмовах гітлераўскай акупацыі. Напрыклад, усё працаздольнае насельніцтва гора-да (з 16 год) павінна было працаваць. Пенсіянеры са снежня 1941 года атрымоўвалі штомесяц дапамогу (каля 50 рублёў). Для тых, хто не атрымаў працу на прадпрыемствах, арганізоўваліся грамадскія работы. Разлік за выкананую працу з імі рабіўся штодзень. Крыху статыстыкі пра насельніцтва. Магілёўскія яўрэі павінны былі пражываць натэрыторыі гета і падлягалі поўнамузнішчэнню. І.Пушкін прыводзіць звесткі аб тым, што на тэрыторыі Магілёва было знішчана каля 10-12 тысяч яўрэяў, адначасова згадваючы і лічбу доктара гістарычных навук Э.Іофе — 14 тысяч. Згодна з перапісам неяўрэйскага насельніцтва, у Магілёве на 1.10.1941 г. жылі 47 048 чалавек.
Падчас акупацыі ў горадзе працавалі наступныя прадпрыемствы і ўстановы: завод газіраванай вады, півавараны завод (200 чалавек), чыгунка, трубаліцейны завод, завод «Дзімітрава», шаўковая фабрыка, гарбарны завод, лесахімзавод, аўтарамонтны, цагляна-дахоўны завод «Днепр», мэблева-сталярная фабрыка, косцеклеявы завод, пяць цагельняў, мясакамбінат, торфазавод, ТЭЦ (на іх працавала ад 20 да 300 чалавек на кожным), гарадская бібліятэка (з 1.03.42 г.), 8 школ, рамесніцкае і будаўнічае вучылішчы, 7 сталовых, 10 прыватных кавярняў, 11 цырульняў, 3 лазні, гарадскі тэатр, бальніца, паліклініка з філіяламі, дыспансеры (сухотны і венерычны), санітарна-эпідэмічная станцыя, хлебапякарні, аптэкі.
У 1942-1943 гг. у Магілёве ўрачыста святкавалі: 1 мая — свята працы, 22 чэрвеня — дзень вызвалення ад бальшавізму, у школах ладзіліся «навагоднія ёлкі». У школьных праграмах адсутнічаў такі прадмет, як «гісторыя». Сцвярджалася, што «Берлін — сталіца нашайрадзімы». Пры вывучэнні твораў рускай літаратуры з дарэвалюцыйных паэтаў і пісьменнікаў у школьных праграмах былі шырока прадстаўлены ўсе без выключэння класікі, а з савецкіх дазваляўся толькі «Ціхі Дон» М.Шолахава. Пабеларускай літаратуры ў праграме засталося вывучэнне твораў М. Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, Ядзвігіна Ш., Ц.Гартнага, К.Буйло ды іншых.
Цяжка ў тое паверыць, але ж было нават 7 клубаў, дзе ладзілі-ся «танцы» для моладзі, а ў кінатэатрах «Зорька» і «Луч» дэманстраваліся кінафільмы. Магілёўскі драмтэатр паказаў гледачам 142 спектаклі. Театральная трупа з 18 артыстаў здзейсніла 15 буйных пастановак на рускай мове, сярод якіх: «Коварство и любовь», «Без вины виноватые», «Хозяйка гостиницы», «Свадьба Кречинского», «Гроза», «Бесприданница»… Прычым білеты на вечаровыя спектаклі з’яўляліся адначасова …пропускамі пасля каменданцкай гадзіны.
Акупацыйныя ўлады дазволілі правядзенне набажэнстваў у шэрагу хрысціянскіх храмаў, якія былі гвалтоўна зачынены ў 1930-я гады. У горадзе дзейнічалі Трох-свяціцельскі кафедральны сабор, Барыса-Глебская царква, Петра-Паўлаўская царква, Іона-Багаслоўская царква на Машэкаўскіх могілках, праваслаўная царква на Успенскіх могілках, рыма-каталіцкі касцёл. У 1942 годзе у горадзе налічвалася 8 святароў і дыяканаў. Праваслаўны архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Філафей браў актыўны ўдзел у Мінскім саборы епіскапаў Беларускай Праваслаўнай царквы (11-17.05.1944 г.).
На вуліцах горада з 6.30 да 21 гадзіны праз гукаўзмацняльнікі вялося вяшчанне мясцовага радыё. Аўтар даследвання прыводзіць праграму радыё за 28-30 чэрвеня 1943 года, у якой, у прыватнасці: тры разы на дзень весткі і навіны, музыка, выступленні магілёўскіх хораў, даклады і паведамленні на эканамічную тэматыку, нарысы аб пісьменніках (аб Ф.Дастаеўскім), канцэрты, антыяўрэйская прапаганда, цыкл передач пра носьбітаў еўрапейскай культуры (пра Лопе дэ Вега), перадачы для сялян, аб прыродаўзнаўстве («У глыбінях мора»), дзіцячыя перадачы, сімфанічная музыка, «Тэатр ля мікрафона» і г.д.
* * *
Ёсць у кнізе гісторыка Пушкіна і гэткія раздзелы, як «Уклад нацыянальных меншасцей Беларусі ў перамогу над гітлерызмам», «Нацыянальныя меншасці ў дзейнасці партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва Беларусі (1945-1990 гг.)» ды іншыя цікавыя звесткі. Наклад манаграфіі абмежаваны, але пры жаданні кнігу можна будзе адшукаць у бібліятэцы.