Пiвуноў, Ю. «Iмгненне i вечнасць» Ваciля Рагаўцова / Юрась Пiвуноў // Вечерний Могилев. — 2010. — 19 ноября. — С. 23.
У сталiчным выдавецтве «Кнiгазбор» выйшаў паэтычны зборнiк магiлёуца Васiля Рагаўцова «Iмгненне i вечнасць». У кнiгу увайшлi лепшыя творы з папярэдiх трох зборнiкаў «Сутонне» (1995), «Долягляд» (1998), «На роскрыжы дарог» (2008), а таксама вершы, што нарадзiлiся ў паэта апошнiм часам.
Нагадаем чытачу, што Васiль Iванавiч Рагаўцоў — доктар фiлалагiчных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.А.Куляшова, аўтар шматлiкiх навучальных дапаможнiкаў для студэнтаў фiлалагiчных факультэтаў ВНУ Беларусi.
Не кожны прафесар пiша вершы. Напэўна, i не кожны прафесар — фiлолаг… Рагаўцову пашчасцiла, я лiчу, мець да гэтага здатнасць i пасябраваць са спадарыняй Паэзiяй. 3 чым яго шчыра i вiншую, бо сам ведаю, што напiсанне верша можна параўнаць xiбa што са з’яуленнем на свет Божы новага чалавека. Сапраудныя вершы НАРАДЖАЮЦЦА… як дзецi Нездарма, вiдаць, i першы верш новага зборнiка — «Трыялет»: «Я зноў нарадзiўся на свет — i ў гэтым мае збавенне. Праз роспач, пакуты, сумненнi я зноў нарадзiўся на свет. Як мара, як сон-запавет, душу маю крылiць натхненне… Я зноў нарадзiўся на свет — i ў гэтым мае збавенне».
Вядомы беларускi паэт, лаўрэат Лiтаратурнай прэмii Iмя Аркадзя Куляшова Kaзiмip Камейша ў прадмове да кнiгi адзначае: «Паэтычны роздум Ваciля Рагаўцова скiраваны да паняцця вечнасцi, гаворачы пра якую, нiяк не абыдзешся без самога iмгнення. Менавiта з iмгнення, толькi нейкай кропелькi у жыццёвым моры, пачынаюцца заўсёды развагi пра вечнасць. Часам складаецца уражанне, што зашмат адразу пытанняў задае нам аўтар. Але ж яны у першую чаргу адрасаваны сабе самому».
Да таго ж Рагаўцоу — у нейкай ступенi яшчэ i фiлосаф: «Грэшныя моляцца рукою, а святыя — i Душою», «Жыць вольным у няволi — што дыхаць у куродымнай хаце. I сканаць — не сканаеш, i смаку — не адчуеш», «Балюча, калi табе здраджвае блiзкi чалавек, а яшчэ балесней, калi здраджваеш сам сабе. Бо губляеш веру не толью у людзей, але i ў сябе самога».
Прыемнага вам прачытання паэзii Васiля Рагаўцова, роздуму разам з паэтам пра iмгненнi нашага жыцця i вечнасць.