Акілава, Т. Як вучыць дзяцей-білінгваў / Таццяна Акілава // Настаўніцкая газета. — 2024. — 26 студзеня. — С. 16.
Адукадыйнае асяроддзе ў сучаснай школе ўсё больш становіцца полікультурным. 3 узмацненнем працэсаў міграцыі дамінуючым становщца тып школы з поліэтнічным складам навучэнцаў.
На тэрыторыі мікрараёна Грабянёва ў Магілёве npaжывае 9,9% прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасці ад агульнай колькасці жыхароў. Для іх характэрны нацыянальныя і сацыякультурныя асаблівасці: высокі ўзровень аўтарытэту сям’і, упэўненасць у выключнасці сваіх дзяцей, непрыманне рэзкай крытыкі ў свой адрас па пытаннях выхавання і навучання. Усім прадстаўнікам цыганскай нацыянальнасці ўласціва прыродная эмацыянальнасць, адчувальнасць, схільнасць да экспрэсіі.
У сярэдняй школе № 13 Магілёва з кожным годам павялічваецца колькасць навучэнцаў рама. Сёння ў школе вучацца 573 навучэнцы, з іх 86 чалавек цыганскай нацыянальнасці, што складае 16% ад агульнай колькасці навучэнцаў. Па адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі вучацца 85% навучэнцаў цыганскай нацыянальнасці.
Адной з найбольш істоткых праблем, якія перашкаджаюць паспяховай адаптацыі цыганскіх дзяцей у школе, з’яўляецца тое, што руская мова ў іх няродная. Узнікае праблема білінгвізму — выкарыстання дзвюх моў. Навучэнцы, якія размаўляюць дома на цыганскай мове, але ў школе вучацца на рускай, — гэта навучэнцы-білінгвы. Прыйшоўшы ў школу, яны з-за недастатковага слоўнікавага запасу, няўмення размаўляць адстаюць ад сваіх аднагодкаў і таму страчваюць цікавасць да вучобы. Акрамя таго, дзеці з цыганскіх сем’яў прыходзяць у школу практычна непадрыхтаванымі да сістэматычнага навучання. Для навучэнцаў рама характэрны вузкі кругагляд, нізкі ўзровень развіцця пазнавальнай дзейнасці, абмежаванасць звестак аб навакольнай рэчаіснасці. Доўгі час недастатковая ўвага ўдзялялася развіццю маўлення і навучанню школьнікаў, якія размаўляюць дома на цыганскай мове, але ў школе вучацца на рускай.
Выкарыстанне розных гульнявых метадаў і прыёмаў дазваляе вырашыць многія задачы пры навучанні дзяцей рама, фарміраваць, замацоўваць, удасканальваць і развіваць лексічныя, граматычныя, фанетычныя навыкі, а таксама навыкі ўспрымання і разумения мовы на слых, камунікатыўныя ўменні і навыкі. Гульню трэба разглядаць як практыкаванне, дзе ствараецца магчымасць для шматразовага паўтарэння маўленчага ўзору.
На практычным этапе комплекс гульняў і гульнявых практыкаванняў, накіраваны на развіццё ўсіх відаў маўленчай дзейнасці, умоўна падзелены на групы: 1. Правільнае вымаўленне гукаў і гукаспалучэнняў рускай мовы. 2. Назапашванне неабходнага лексічнага запасу. 3. Ужыванне слоў у патрэбнай форме ў складзе сказаў. 4. Пабудова розных тыпаў сказаў і ўжыванне іх у звязнай мове (дыялагічнай і маналагічнай).
Для фарміравання вымаўленчага боку мовы выкарыстоўваем разнастайныя гульні і гульнявыя практыкаванні. У працэсе навучання лексіка-граматычнаму ладу мовы асаблівую ўвагу ўдзяляем утварэнню і засваенню спалучэнняў, у якіх удзельнічаюць займеннікі ён, яна. яно; мой, мая, маё; твой, твая, твоё; яе, ёй, яго, яму, наш, наша; гэта, гэтая, гэтыя, гэ ты; лічэбнікі адзін, адна, одно, два, дзве, а таксама некаторыя дзеясловы, якія найбольш ужываюцца ў прошлым часе (напрыклад, пайшоў, пайшла, сеў, села, даў, дала, узяў, узяла i г.д.). Пры гэтым старанна адпрацоўваем кожную сінтаксічную структуру для практычнага засваення дапасавання ў родзе, ліку і склоне слоў, якія ўваходзяць у фразы, што вывучаюцца. У практыку выкладання рускай мовы ўводзім казачных, выдуманых персанажаў, напрыклад, Загадайку, Забывайку і Блытанку. Гэта шмат у чым актывізуе вучэбную дзейнасць.
Для фарміравання ў дзяцей рама ўмення правільна ўжываць прыназоўнікі выкарыстоўваем наступныя гульні.
Гульня «Дзе дзяцел?». Мэта: развіццё ўмення правільна ўжываць прыназоўнікі. Настаўнік: «Загадайка расказвае, што побач з ім у лесе жыве дзяцел. Дзяцел увесь час пералятае з месца на месца. Загадайка будзе паказваць, куды паляцеў дзяцел, а вы будзеце адказваць на пытанні’. Адзін навучэнец перамяшчае малюнак ці фігуру птушкі, а іншыя адказваюць на пытанні. Напрыклад: што зрабіў дзяцел? (дзяцел сеў на галінку); куды ён зазірнуў? (ён зазірнуў у дупло) і г.д.
Гульня «Дзе Блытанка?». Мэта: развіццё ўмення правільна ўжываць прыназоўнікі. Настаўнік мяняе месцазнаходжанне Блытанкі, навучэнцы па чарзе адказваюць на пытанне настаўніка, дзе знаходзіцца Блытанка ў гэты момант. Пры гэтым настаўнік звяртае ўвагу на правільнасць ужывання прыназоўнікаў з назоўнікамі ў адказах дзяцей.
Каб адпрацаваць правільнае дапасаванне слоў у родзе, ліку і склоне, праводзім такія віды работ, як творчы дыктант (настаўнік дыктуе асобныя словы па пэўнай тэме, напрыклад, «Цацкі’, а дзеці выбіраюць аднодва словы і перадаюць пачутае, затым па малюнках праводзіцца гутарка), гульня «Мая сям’я» (настаўнік прапануе намаляваць сваякоў і расказаць пра сваю сям’ю: з каго яна складаецца, як завуць членаў сям’і, дзе яны працуюць).
Такім чынам, навучэнцы рама вучацца карыстацца рускай мовай не толькі ў штучна створаных сітуацыях, але і ў рэальным жыцці. Развіваючы звязную мову навучэнцаў рама, ускладненых білінгвізмам, важна навучыць іх, па-першае, разумению рускай мовы, па-другое, выказванню сваіх думак сродкамі рускай мовы, па-трэцяе, перадачы думак іншых у вуснай і пісьмовай форме на рускай мове. Пералічаныя камунікатыўныя ўменні і навыкі фарміруюцца на аснове набытых ведаў. Валоданне вуснай мовай з’яўляецца двухбаковым працэсам — гэта ўспрыманне і разумение мовы і уменне выказваць свае думкі. Таму вельмі важна ва ўмовах двухмоўя выпрацаваць навыкі маўлення. Гаварыць можна па-рознаму: з намерам выклікаць зваротную слоўную рэакцыю таго, хто слухае (у гэтым выпадку гаварэнне набывае форму дыялогу), і без такога намеру — у форме маналогу. Як паказвае практыка, навучэнцы рама слаба валодаюць навыкамі дыялагічнай мовы. Пры навучанні школьнікаў дыялагічнай мове на рускай мове ўлічваем той факт, што дзеці рама ўжо маюць вопыт штодзённых маўленчых зносін на роднай мове. Апора на ўменніі навыкі дзяцей у гутарковым маўленні на цыганскай мове аблягчае работу па фарміраванні і развіцці навыкаў гутарковага дыялагічнага маўлення на рускай мове. Навучаючы дыялагічнай мове навучэнцаў рама, стараемся максімальна наблізіць атмасферу ўрока да ўмоў реальных зносін. Пры гэтым улічваем, што навучэнцы рама мысляць на роднай мове.
Выкарыстанне на ўроках рускай мовы гульняў і гульнявых практыкаванняў стымулюе маўленчую дзейнасць навучэнцаў рама. У іх узнікае неабходнасць штосьці спытаць, сказаць таварышу ці высветліць, удакладніць нейкія моменты ў няпростай для іх сітуацыі. Да таго ж гульня фарміруе ў дзяцей рама ўменні і навыкі вядзення гутаркі (як пачаць і закончыць ці падтрымаць яе, спыніць суразмоўніка, пагадзіцца з ім або абвергнуць яго думку і г.д.). Гульнявыя практыкаванні, накіраваныя на авалоданне асобнымі элементамі дыялогу, будуем як асобныя акты дыялагічных зносін у канкрэтнай сітуацыі. Сітуацыя павінна служыць асновай узнікнення размовы, нават самай элементарнай. Першай рэплікай-стымулам дыялогу ў большасці выпадкаў з’яўляецца пытальны сказ. Задача настаўніка — навучыць дзяцей пачынаць дыялог пытаннем, звернутым да суразмоўніка, у адпаведнасці з пэўнай сітуацыяй. Для гэтага выкарыстоўваем прыём складання дыялогу па зададзенай настаўнікам маўленчай сітуацыі: ён яе вызначае, а навучэнцы задаюць адпаведнае пытанне. На ўроках рускай мовы выкарыстоўваем разнастайныя гульнявыя камунікатыўныя практыкаванні для стварэння штучных маўленчых сітуацый: уяўная вучэбная маўленчая сітуацыя (са слоўным апісаннем), выкарыстанне ілюстрацыйнай нагляднасці, ролевая гульня і інсцэніраванне.
На уроках навучэнцы самі выступаюць у ролі літаратурных або казачных герояў. Прапануем інсцэніраваць маўленчыя сітуацыі па наступных тэмах: «У автобусе», «На гарадской вуліцы», «У школе», «У магазіне», «У бальніцы» і г.д. Дзеці разыгрываюць дыялог паміж мясцовым жыхаром і прыезджым, настаўнікам і навучэнцам, прадаўцом і пакупніком, хворым і ўрачом і г.д.
Для выпрацоўкі ў дзяцей рама навыкаў дыялагічнай мовы, фарміравання камунікатыўных уменняў прымяняем наступныя віды работ: складанне дыялогу па сюжетных малюнках; праслухванне мікрадыялогу і выбар з 2—3 прапанаваных малюнкаў таго, змест якога адпавядае гэтаму дыялогу; складанне дыялогу па кадрах дыяфільма.
На уроках рускай мовы выкарыстоўваем такі від гульнявых практыкаванняў, як прыём малявання. У малюнку зліваюцца разам вобразы прадметаў, веды пра іх, стаўленне да іх і спосабы абыходжання з імі. Настаўнік на ўроку каменціруе дзеянні навучэнцаў («Ты добра малюеш», «У цябе атрымаўся вельмі прыгожы малюнак» і г.д.) І падахвочвае навучэнцаў расказваць пра тое, што яны малююць. Зносіны ў такой сітуацыі носяць натуральны характер, і калі дзіцяці цяжка адказаць на рускай мове, то настаўнік прыходзіць яму на дапамогу. Далей — гутарка па малюнках.
Пры фарміраванні камунікатыўных уменняў і навыкаў удзяляем увагу інтанацыі сродкамі выразнага чытання кніжных тэкстаў. Пры рабоце над дыялогам навучэнцы складаюць не толькі апавядальныя, але і пабуджальныя, пытальныя, клічныя сказы.
У выніку прымянення комплексу гульняў і гульнявых практыкаванняў па гэтых напрамках у навучэнцаў рама павялічыўся актыўны і пасіўны слоўнікавы запас, палепшыўся граматычны лад мовы. Мова стала больш звязнай, школьнікі навучыліся выбудоўваць дыялог. Акрамя таго, павялічылася патрэба ў зносінах, знікла скаванасць, яны навучыліся лепш выказваць свае думкі і пачуцці.
Таццяна АКІЛАВА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 13 Магілёва.