У духу працавітасці

Сінькевіч, Г. У духу працавітасці / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 18 лютага. — С. 8.

1960 год. Адразу ў некалькіх нумарах “Настаўніцкай газеты” апублікаваны вялікія яскравыя фатаграфіі працоўных майстэрань сярэдняй школы № 9 Магілёва. На здымках наказана, як ва ўстанове адукацыі вучняў далучалі да працы. Па тых часах у вучэбных кабінетах было перадавое абсталяванне, а педагогі творча падыходзілі да правядзення ўрокаў. Як канкрэтна тут арганізоўвалі працоўнае навучанне дзяцей шэсць дзесяцігоддзяў назад? I якое значэнне развіццю працоўных навыкаў вучняў надаюць сёння?

Працоўнае выхаванне — адзін з асноўных элементаў гарманічнага станаўлення дзіцячай асобы. I гэты кірунак прыярытэтны ў дзейнасці школы з моманту заснавання. Прывіццё павагі да працы, фарміраванне бытавых навыкаў, прафесійную падрыхтоўку  вучняў нашы педагогі заўсёды бачылі адной са сваіх ключавых задач, — паведаміў дырэктар школы Аляксандр Сёмачкін.

Больш падрабязна пра традыцыі працоўнага выхавання навучэнцаў у сярэдняй школе № 9 расказалі настаўнікі-ветэраны Ірына Сідарэнка і Валянціна Пагарэлава. Па іх словах, да працы дзеці далучаліся з 1 класа.

— Вучняў не проста вучылі пэўным уменням, а выхоўвалі іх у духу працавітасці. Практыкавалася дзяжурства: хлопчыкі і дзяўчынкі сачылі за чысцінёй і нават мылі падлогі ў кабінеце. На уроках працоўнага навучання першапачаткова дзеці стваралі вырабы з падручных матэрыялаў, пасля вучыліся працаваць з іголкай і ніткай, адвёрткай, малатком, рабілі шпакоўні і кармушкі для птушак. 3 5 класа займаліся болып паглыблена: асвойвалі слясарства, дрэваапрацоўку, шыццё, вязанне, кулінарыю, — расказала Валянціна Філіпаўна.

Адметна, што 60 гадоў назад працоўныя майстэрні ў 9-й магілёўскай школе былі аснашчаны на высокім тэхнічным узроўні. У распараджэнні педагогаў і навучэнцаў было ўсё неабходнае сталярнае, слясарнае, швейнае, кухоннае абсталяванне.

— У 1960-х гадах школа пераехала ў новы будынак. Майстэрні размяс-іліся асобна ад вучэбных карпусоў. Тады я была тут яшчэ не педагогам, а вучаніцай. Памятаю, што ад дамаводства — так называліся ўрокі працы — усе дзяўчынкі былі ў захапленні. Найбольш запомніўся прыгожы посуд у кухоннай зоне. Для сервіроўкі стала ў нас былі нават супніцы. Пад кіраўніцтвам педагогаў мы вучыліся гатаваць розныя стравы, а потым запрашалі на дэгустацыю хлопчыкаў, якія займаліся ў суседніх памяшканнях, падзялілася ўспамінамі Ірына Сяргееўна.

Як заўважыла Валянціна Пагарэлава, якая доўгі час была завучам у сярэдняй школе № 9, да працы вучні актыўна прыцягваліся і пасля заняткаў.

— На летніх канікулах ездзілі ў працоўныя лагеры па калгасах Магілёўскай вобласць арганізоўваліся і працоўныя атрады: дзяцей вазілі ў Краснадарскі, Стаўрапольскі край, Дагестан на ўборку ўраджаю ягад і вінаграду. Старшакласнікі атрымлівалі магчымасць зарабіць першыя грошы і аздаравіцца. Пастаянна кіпела праца і на вучэбна-доследным участку побач са школай. Хлопцы і дзяўчаты ажыццяўлялі догляд саду і агарода. Разнастайнасць спраў развівала ініцыятыву і творчасць навучэнцаў, фарміравала ў іх каштоўнаснае стаўленне да сваёй і чужой працы, дысцыплінаванасць, самастойнасць, вучьша сяброўству і калектывізму, — адзначыла Валянціна Філіпаўна.

Створаную раней сістэму працоўнага выхавання падрастаючага пакалення ў 9-й школе захоўваюць і зараз. Пры гэтым для якаснага правядзення ўрокаў працы майстэрні тут адпавядаюць патрабаванням сучаснасці.

— Савецкая спадчына падтрымлівалася ў належным стане. Аднак тэхналогіі не стаяць на месцы, таму зусім нядаўна правялі мадэрнізацыю майстэрань. Абнавілі фасад будынка, вокны, падлогу, сцены, санвузлы, поўнасцю замянілі абсталяванне. У майстэрні для хлопчыкаў паставілі некалькі дзясяткаў сталярных і слясарных станкоў. У дзяўчынак зрабілі кухонны куток, закупілі восем швейных машын і авярлок. Усяго на капітальны рамонт было затрачана звыш 90 тысяч рублём Прычым 15 тысяч — гэта ўласныя сродкі. Практычна цалкам сваімі сіламі выконвалі рамонтныя работы. Дапамогу аказвалі навучэнцы. У летні перыяд прапаноўваем вучням розныя віды працоўнай занятасці. Арганізоўваем лагеры працы і адпачынку, далучаем дзяцей да работы ў вытворчых брыгадах і студэнцкіх атрадах. Радуе, што жадаючых папрацаваць заўсёды шмат, — расказаў Аляксандр Фёдаравіч.

Захавалі ў школе і вялікую прылеглую тэрыторыю. Плошча ўчастка вакол установы складае чатыры гектары. I гэта таксама своеасаблівая працоўная пляцоўка для навучэнцаў.

— Агарод зараз не садзім, але сад застаўся. Рэгулярна папаўняем яго маладымі саджанцамі. Пад нашым куратарствам дрэвы даглядаюць дзеці: паліваюць, беляць, збіраюць ураджай. Кожны клас нясе адказнасць за пэўную частку школьнага ўчастка. Прыдумваем праекты па азеляненні, добраўпарадкоўваем тэрыторыю малымі архітэктурнымі формамі, — патлумачыла настаўніца абслуговай працы Ларыса Чучвага.

На ўроках працоўнага навучання педагогі робяць упор на індывідуальны падыход да дзяцей. У комплексе з варыятыўнасцю вучэбнай праграмы гэта дае магчымасць паспяхова раскрываць здольнасці вучняу Вучні сярэдняй школы № 9 пастаянна становяцца пераможцамі шматлікіх конкурсаў — ад абласных да міжнародных.

— На занятках паказваем, што працоўнае навучанне не менш важнае чым фізіка ці матэматыка. Матывуем, зацікаўліваем, раскрываем патэнцыял вучняу. Але галоўнае, да чаго імкнёмся, — навучьщь дзяцей працаваць рукамі, – каб яны ўмелі і цвік прыбіць, і гузік прышыць, і абед згатаваць, – падкрэсліла Ларыса Леанідаўна.

Вялікую ўвагу настаўнікі ўдзяляюць прафарыентацыі. Важна, што ў рамках працоўнага навучання ў старшакласнікаў, якія вучацца ў базавых групах, ёсць магчымасць набыць рабочую спецыяльнасць.

— Па дамоўленасці з Магілёўскім дзяржаўным каледжам сферы абслугоўвання падлеткі могуць асвоіць прафесію тынкоўшчыка, швачкі, афіцыянта, — адзначыў дырэктар. — Увогуле, праз працу ўсяляк рыхтуем вучняў да дарослага жыцця, стараемся выхаваць іх дастойнымі людзьмі, якія будуць прыносіць карысць грамадству.

Пра што яшчэ пісала «Настаўніцкая газета» 17 лютага 1960 года

Уся першая паласа выдання была прысвечана XXIV з’езду Камуністычнай партыі БеларусІ. У матэрыяле «Дзённік з’езда» — асноўныя акцэнты пасяджэння, выетупленні дэлегатаў. Асаблівая ўвага ўдзелена справаздачнаму дакладу першага сакратара ЦК КПБ К.Т.Мазурава.

Другая паласа адлюстроўвае актуальный для педагагічнай грамадскасці пытанні. У артыкуле «Асновы пісьменнасці закладваюцца ў пачатковай школе» прадстаўлены развагі аб магчымасцях паляпшэння ўзроўню ведаў вучняў-пачаткоўцаў. Начальнік аддзела кадраў Міністэрства асветы БССР К. Якімовіч паведамляе аб рабоце па перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі настаўнікаў і выхавальнікаў краіны. Здымкі расказваюць пра сустрэчу навучэнцаў Навамышскага вучылішча механізацыі з бальшавіком А.Радзіёнавым: ветэран дзеліцца з моладдзю ўспамінамі пра сваё знаёмства з Уладзімірам Леніным.

Трэцяя паласа пачынаецца з матэрыялу выкладчыка Васілевіцкай школы № 2 Гомельскай вобласці А. Торапа. Аўтар дзеліцца меркаваннем наконт асабістага прыкладу настаўніка ў працоўным выхаванні моладзі. Педагог А. Кулакоўская ў артыкуле «Люстэрка школьнага жыцця» расказвае пра арганізацыю выставы настаўніцкіх настольных газет, арганізаваную прафсаюзам. Адметнасць паласы — фельетон «Вінаваты зайздроснікі» тэма якога — неэфектыўнае кіраўніцтва навучальнай установай.

На апошняй газетнай старонцы доктар філасофскіх навук Н. Губанаў прадставіў думкі аб веры вучоных у Бога. Артыкул «Шляхамі суровых выпрабаванняў» журналіста А. Іванова паведамляе пра ўклад камсамольцаў Беларусі ва ўсенародную барацьбу ў часы грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. На паласе размешчаны і кароткія нататкі пад рубрыкамі «Наша кансультацыя», «Сатыра і гумар». Тэксты разбаўлены замалёўкай ад фотакарэспандэнта І. Замыцкага: здымак адлюстроўвае зімовае хараство на вуліцах Мінска.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.