Спартыўнае ўчора — службовае сёння

Кухарава, А. Спартыўнае ўчора — службовае сёння / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2025. — 5 марта. — С. 8.

Знаёмцеся: міліцыянер батальёна міліцыі Ленінскага (г. Магілёва) аддзела Дэпартамента аховы, сяржант міліцыі Дзіяна Пянькоўская

Людзі даўно не падзяляюць прафесіі на мужчынскія і жаночыя. I сёння нікога не здзіўляюць жанчыны-прафесіяналы: будаўнікі, урачы, пілоты, кіроўцы аўтобусаў і тралейбусаў, інжынеры і навукоўцы. Што казаць, калі летась беларускай жанчыне скарыўся нават Космас. Могуць беларускі і пастаяць за сваю краіну: як у спорце, так і на ніве грамадскай бяспекі. Пра гэта дакладна ведае ге-раіня новага выпуску праекта «Маладыя профі», міліцыянер батальёна міліцыі Ленінскага аддзела Дэпартамента аховы, сяржант міліцыі Дзіяна Пянь-коўская.

Прафесійны выбар падказка лёсу

Наша гераіня з’явілася на свет у аграгарадку Верамейкі Чэрыкаўскага раёна. Там жа пачыналі свой жыццёвы і прафесійны шлях тытулаваныя беларускія біятланісты Алег Рыжанкоў і Уладзімір Чапелін. Таму не паспрабаваць сябе ў спорце Дзіяна проста не магла, тым больш што яе фізічныя дадзеныя цу-доўна падыходзілі для біятлону. У скарбонцы жыццёвага досведу дзяўчыны — навучанне ў Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, зборы і спаборніцтвы. А яшчэ — жыццёвы пава-рот і новая сцежка, якая і прывяла Дзіяну Пянькоўскую ў Ленінскі аддзел Дэпартамента аховы.

— З першага па сёмы клас я вучылася ў нашай вясковай школе ў аграгарадку Верамейкі, аў восьмы клас паступіла ў вучылішча алімпійскага рэзерву. Займалася біятлонам, падавала надзеі. З дзяцінства думала, што звяжу сваё жыццё са спортам. Але лёс распарадзіўся па-свойму: я атрымала траўму. Тады і зразумела, што трэба шукаць сябе ў іншым накірунку. У адзінаццатым класе з намі праводзілі прафарыентацыйныя сустрэчы. У вучылішча прыходзілі супрацоўнікі розных устаноў. I аднойчы такое мерапрыемства праводзіў Дэпартамент аховы. Мяне іх прэзентацыя вельмі зацікавіла, — узгадвае Дзіяна. Да таго часу наша гераіня ўжо думала пра службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, бо там табе і спартыўная дысцыпліна, і грамадская карысць. Тут жа само жыццё дало падказку. I Дзіяна рызыкнула ёй скарыс-тацца. I, як адзначае зараз, з выбарам не прагадала.

— Служба ў міліцыі, насамрэч, шмат у чым падобная да біятлону. У гэтым спорце я з першага класа, таму дысцыплі-ну і рэжым засвоіла з дзяцінства. Мае спартыўныя навыкі з першага дня спатрэбіліся мне і ў службе. Як і ў біятлоне, мне даводзіцца працаваць са зброяй. Толькі ў спорце я страляла з вінтоўкі на спаборніцтвах і трэніроўках, а цяпер практыкуюся на стрэльбах. У міліцыянера, на мой погляд, павінны быць стальныя нервы, вытрымка і ў той жа час добразычлівасць і адкрытасць.

Бацькі Дзіяны з яе дзяцінства ведаюць, што дачка моцная не толькі фізічна, але і маральна. А значыць, здольная сама прыняць важнае рашэнне. I сама ж гатовая несці за яго адказнасць.

— Мае родныя людзі заўсёды і ва ўсім мяне падтрымліваюць. I калі я сказала, што хачу звязаць сваё прафесійнае жыццё з Департаментам аховы, ніводнага слова супраць не пачула. Мой выбар бацькі цалкам адобрылі, адзначае дзяўчына.

Кроку новае жыццё

Каб засвоіць азы прафесіі міліцыянера, Дзіяна Пянькоўская тры месяцы праходзіла навучанне ў вучэбным цэнтры ў Таранях. Там тых, хто вырашыў змяніць грамадзянскую прафесію на службу ў міліцыі, знаёмілі з нюансамі выбранай спецыяльнасці.

— Для мяне лад жыцця, да якога нас рыхтавалі, не новы. А вось многім з тых, з кім разам вучыліся, даводзілася прызвычайвацца. У мяне ж складанасцяў не ўзнікала, мне ўсё было цікава. У нас праходзілі заняткі па практычнай, тактычнай і фізічнай падрыхтоўцы, таму я кожны дзень прачыналася з жаданнем даведацца аб нечым новым.

А далей для новаспечанага міліцыянера пачаліся службовыя будні: наладжванне камунікацыі з калегамі, вывучэнне парадкаў і звычаяў. Для маладых спецыялістаў гэта заўсёды адзін з самых складаных этапаў.

— Да гэтага я ўжо паспела папрацаваць трэнерам па лыжных гонках. Але ў трэнерскай рабоце мне пераважна даводзілася ўзаемадзейнічаць з жанчынамі. У Дэпартаменце аховы служыць вялікая колькасць мужчын. Усе вопытныя спецыялісты. I мне згубіцца не далі: для адаптацыі за мной як за маладым супрацоўнікам замацавалі настаўніка, які напрацягу шасці месяцаў дапамагаў мне, падказваў, вучыў. Насамрэч, для маладых спецыялістаў гэта вельмі важна.

Кожны працоўны дзень Дзіяны Пянькоўскай насычаны і ўнікальны, бо праца з людзьмі заўсёды адкрывае штосьці новае, а сітуацыі не паўтараюцца. Галоўная прафесійная задача паставога міліцыянера — не дапусціць пазаштатных сітуацый, зрабіць усё, каб людзі на давераным аб’екце маглі спакойна працаваць.

— Мой дзень пачынаецца ў 5 гадзін раніцы. Я прачынаюся, збіраюся на службу. У 6.30 атрымліваю спецсродкі, зброю.

Яшчэ праз паўгадзіны для ўсіх супрацоўнікаў праводзіцца інструктаж, дзе нам абазначаюць нашы тэарэтычныя і практычныя ўводныя заданы. Так адбываецца штодня, і кожны з маіх калег паказвае свае веды перад афіцэрамі. У восем гадзін раніцы я павінна быць на пасту. Перад тым як заступіць на службу, раблю абыход свайго аб’екта. Цягам дня забяспечваю прапускны рэжым. Мой аб’ект наведваюць не толькі супрацоўнікі арганізацыі, але І грамадзянскія людзі. Мая асноўная задача — забяспечыць ахову грамадскага парадку. У такім рэжыме працую да васьмі вечара, калі здаю пост вартаўніку, — так сяржант міліцыі апісвае свой тыповы працоўны дзень.

3 дня ў дзень міліцыянер на пасту павінен правяраць людзей, якія наведваюць установу ці арганізацыю па асабістай ці службовай патрэбе. Для таго, каб не дапусціць небяспечную сітуацыю.

Несупынны рост і асабістае развіццё

У рэдакцыю «Весніка Магілёва» на інтэрв’ю Дзіяна Пянькоўская завітала ў дзень, калі ёй давялося трымаць апош-ні дзяржаўны экзамен. Паралельна са службай дзяўчына завочна атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова на факультэце фізічнага выхавання. У гэтым — рэха яе спартыўнага мінулага. Але жыццё ідзе, таму спыняцца на адной адукацыі наша гераіня не плануе.

— Пасля заканчэння двух курсаў вучылішча алімпійскага рэзерву ў мяне і маіх таварышаў па спорце была магчымасць паступіць адразу на трэці курс МДУ імя Куляшова і атрымаць спецыяльнасць «выкладчык фізічнай культуры». Мы вырашылі, што такі шанец губляць нельга, і ўсе разам сталі студэнтамі, а сёлета завяршаем сваё навучанне. Аднак мне вельмі хочацца развівацца ў той прафесіі, якой я вырашыла прысвяціць жыццё. Таму ў бліжэйшы час планую атрымаць яшчэ і юрыдычную адукацыю, — падзялілася планамі Дзіяна.

Сярод важных бонусаў, якія дае маладому міліцыянеру служба ў Дэпартаменце аховы, наша гераіня вылучае наступны: тут ствараюцца ўсе магчымасці каб рэалізоўваць сябе не тольк ў прафесіі, але і ў грамадскік жыцці, спорце, творчасці.

— Я маю магчымасць працягваць займацца біятлонам, падтрымліваць сваю спартыўную форму, выязджаць на зборы і ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Таксама стараюся праяўляць свае вакальныя здольнасці, спяваю, бяру ўдзел у конкурсах. У мінулым годзе паспрабавала сябе на вялікай сцэне: прадстаўляла Магілёў на заключным этапе конкурса «Міс Дэпартамент аховы» і па яго выніках атрымала тытул «Міс Артыстычнасць».

Дэпартамент аховы падарыў Дзіяне Пянькоўскай не толькі прафесію, але і асабістае шчасце: абраннік дзяўчыны служыць у Ленінскім аддзеле кінолагам службы затрымання.

Напрыканцы сустрэчы мы задалі нашай гераіні галоўнае пытанне: ці стаў Магілёў для чэрыкаўскай дзяўчыны родным і блізкім?

— 3 Магілёвам я знаёмая даўно. 3 ім звязаныя вельмі добрыя і цёплыя ўспаміны. Яшчэ ў дзіцячыя гады прыязджала сюды з бабуляй на цягніку, любіла такія вандроўкі. Сёння горад прыгожы, утульны. Мне ў гэтым горадзе камфортна.

Алёна КУХАРАВА