Яны дайшлі да Берліна

Эверс, Д. Яны дайшлі да Берліна / Дар’я Эверс // Магілёўскія ведамасці. — 2025. — 21 сакавіка. — С. 24.

Сёлета чытанні былі прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На мерапрыемства завіталі і сваякі пісьменніка Аляксея Пысіна — дачка Любоў, унук Дзяніс, праўнукі Анастасія і Ілля.

— Лёс паэта-журналіста цесна звязаны з бібліятэкай, — падкрэсліла дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі Ілона Сарокіна. — Пры жыцці Аляксей Пысін быў тут частым госцем, прымаў удзел у літаратурных канферэнцыях, сустракаўся з чытачамі. Таму сёння, аддаючы даніну павагі знакамітаму земляку, у бібліятэцы праводзяцца чьгганні, якія знаёмяць новыя пакаленні чытачоў з творчасцю Аляксея Васільевіча.

Падчас канферэнцыі галоўны рэдактар газеты «Магілёўскія ведамасці» Аляксандр Булай зрабіў падарунак абласной бібліятэцы. Ён уручыў кіраўніку электронныя копіі дакументаў Аляксея Пысіна з асабістай справы. Усе дакументы запоўнены менавіта самім пісьменнікам, які працаваў у газеце «Магілёўская праўда».

Галоўнай тэмай навукова-практычнай канферэнцыі сталі пісьменнікі, якія дайшлі да Берліна.

— Тэма выбрана не выпадкова, — падкрэсліла Ілона Сарокіна. — Мы — нашчадкі тых, хто адстаяў незалежнасць нашай Радзімы, выратаваў свет ад фашызму, тых, хто аддаў жыццё за мір і свабоду. I вельмі важна не за-бываць і перадаваць будучым пакаленням гістарычную праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, расказваць пра тое, што менавіта савецкі салдат-вызваліцель пазбавіў народы Еўропы ад карычневай чумы.

Па словах загадчыка аддзела краязнаўства абласной бібліятэцы Сняжаны Шаўцовай, на Магілёўшчыне ёсць шмат людзей, якімі ганарацца не толькі іх сучаснікі, але будуць ганарыцца і наступныя пакаленні. Яны адваёўвалі кожны кавалак роднай зямлі, абаранялі Маскву і Ленінград, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, дайшлі да Берліна.

— Сярод такіх людзей вядомы паэт і перакпадчык Пятро Прыходзька, які нарадзіўся ў вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна, -адзначыла Сняжана Міхайпаўна. — Пісьменнік-нарысіст Сцяпан Кухараў, які нарадзіўся ў вёсцы Стайкі Краснапольскага раёна. Таксама ведаў вайну ў твар ураджэнец вёсцы Добасна Кіраўскага раёна Уладзімір Савіцкі.

На літаратурным небасхіле Магілёўшчыны нязгасна параць зоркі яшчэ многіх пісьменнікаў-франтавікоў. Сярод іх Васіль Карпечанка, Аляксей Русецкі, Іван Новікаў. Апошні родам з Клімавіцкага раёна, сваёй творчасцю ён вярнуў з небыцця імёны герояў мінскага падполля, пяцярым з якіх пасмяроттна прысвоена звание Героя Савецкага Саюза, рэабілітаваны многія савецкія патрыёты. Экранізацыя дакументальнай аповесці Івана Новікава «Руіны страляюць ва ўпор» у 1971 годзе дапамагла гораду Мінску атрымаць пана-ровае звание «Горад-герой», а Беларусь пасля выхаду фільма пачалі называць рэспублікай-партызанкай.

Аб дзейнасці Магілёўскага абласнога аддзялення гра-мадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» па патрыятычным выхаванні моладзі расказаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека.

Вопытам работы па літаратурным краязнаўстве Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Краснапольскага раёна падзялілася дырэктар установы Алена Раманенка.

Па відэасувязі далучылася да нанферэнцыі і намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце ДБУК «Бранская абласная бібліятэка імя Ф.І. Цютчава» Вольга Гарэлая. Вольта Мікалаеўна пазнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі з творчасцю бранскага паэта-франтавіка Іллі Швеца.

Супрацоўнікі абласной бібліятэцы прэзентавалі віртуальны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава.

Віртуальны музей Івана Чыгрынава «Вернасць праўдзе» — гэта праект пра вялікую гісторыю, пра вялікую памяць, пра вялікага чалавека з Вялікага Бору, — адзначыла вучоны сакратар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Юлія Касцюк. — Праект складаецца з сямі раздзелаў, матэрыялы кожнага ахопліваюць розныя бакі шматграннай жыццёвай і творчай дзейнасці Івана Чыгрынава, узнаўляюць малавядомыя факты і істотна дапаўняюць выкладзеную ў даведніках біяграфію творцы. Шматлікія звесткі пад-мацаваны ўспамінамі родных, сяброў і калег па пяру, інтэрв’ю, лістамі, дзённікамі, архіўнымі дакументамі і матэрыяламі, фотаздымкамі.

Завяршылася сустрэча прэзентацыяй зборніка Віктара Арцем’ева «Як на споведзі ў храме».