Дыпломы — заслужаныя

Сінькевіч, Г. Дыпломы — заслужаныя / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 1 красавіка. — С. 7.

460 юных талентаў — такая колькасць адораных навучэнцаў з усёй краіны сабралася на мінулым тыдні ў Магілёве. У горадзе на Дняпры праходзіў заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, інфарматыцы, фізіцы і астраноміі.

У фокусе — практыка

Праверыць свае веды і кемлівасць разумею і разумніцы змаглі ў ходзе выканання разнастайных заданняў. Сёлета арганізатары пастараліся зрабіць іх творчымі і арыгінальнымі.

Так, удзельнікі алімпіяды па астраноміі рашалі заданы па ўсіх раздзелах гэтай навукі. На тэарэтычным туры акцэнт быў зроблены на сферычнай астраноміі, нябеснай механіцы, астрафізіцы, касмалогіі. На практычным прапаноўваліся заданні, звязаныя з картай зорнага неба, механікай руху нябесных цел і радыё-астраноміяй.

— Заданні былі практыка-арыентаваныя і набліжаныя да міжнароднага ўзроўню, Змест шэрага задач распрацоўваў асабіста, — паведаміў старшыня журы дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Казімір Зноска. — Напрыклад, я падрыхтаваў задание, для рашэння якога неабходна было вызначыць экліптычныя каардынаты зоркі, яе радыус і масу, зорную велічыню, параўнаць свяцільнасць з іншымі зоркамі. Такіх комплексных задач было шмат, бо яны дазваляюць убачыць, як вучань мысліць і сінтэзуе веды. Навучэнцы выступілі выдатна, некаторыя вельмі парадавалі. Абсалютным пераможцам стаў прадстаўнік ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага Гродна Ян Церахаў. Высокі вынік паказала і Варвара Каляснёва з Ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта імя Л.Я.Маневіча.

Складана, але цікава

Нетыповымі заданнямі была адметная алімпіяда па фізіцы. Штогод задачы для яе распрацоўваюцца з максімальнай набліжанасцю да рэальнасці.

— Калі казаць пра тэорыю, то дзевяцікласнікі рашалі задачы з раздзелаў кінематыкі і дынамікі. Асаблівую цікавасць у іх выклікалі заданні, дзе трэба было выявіць прыроду дажджу і прынцып работы электрычнай лямпачкі. Вучні 10-х класаў вывучалі разгон часціц і крыніцы электраэнергіі, а адзінаццацікласнікі даследавалі токі Фуко, дзеянне магнітнага поля на электрычныя зарады. У аснове задач эксперыментальнага тура былі розныя аптычныя і механічныя з’явы, складаныя механічныя ўстаноўкі. Заданнi былі настолькі лёгкімі, наколькі тэта магчыма, а складанымі — наколькі неабходна. Змест быў складзены так, каб навучэнцы маглі праявіць логіку, знаходлівасць і ідэйнасць, — расказаў член журы, студэнт фізічнага факультэта Бе-ларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык фізікі Ліцэя імя Ф.Э.Дзяржынскага БДУ Мацвей Валдоўскі.

Тое, што заданні выдаліся ў меру складанымі і цікавымі, пацвярджаюць і самі ўдзельнікі. Для Софіі Пшанічнай з гімназіі № 14 Гомеля нерашальных задач не было.

— Даўно захапляюся фізікай і ўзмоцнена рыхтавалася да алімпіяды. Спадзяюся, што ўсё зрабіла правільна. Я вельмі ўдзячная сваёй настаўніцы Алене Паўлаўне Знахарэнка, а таксама трэнерам Міхаілу Уладзіміравічу Бую і Андрэю Вадзімавічу Бужану за багаж ведаў і падтрымку, — падзялілася дзяўчына.

— Нам спадабалася, што задачы былі розныя. Некаторыя — простыя, а іншыя — больш складаныя, дзе давялося паразважаць. Былі задачы з незвычайнымі ўмовамі. Але калі здолееш разабрацца ў сутнасці, любое задание становіцца зразумелым, — запэўнілі прадстаўнікі каманды Магілёўскай вобласці Дзмітрый Гаранін і Багдан Ракутау.

Па словах настаўніка фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Уладзіміра Грабцэвіча, які з’яўляецца трэнерам магілёўскай каманды, галоўнае ў падрыхтоўцы да алімпіяды — карпатлівая праца.

— Узаемадзейнічаем з выхаванцамі штодзень. Для кожнага выбудоўваю індывідуальную траекторыю развіцця, разам з тым рашаем задачы сумесна. Звычайна выходзім за рамкі школьнай праграмы, разбіраем задачы міжнародных алімпіяд. Эфект адпаведны. Летась мае падапечныя вызначыліся на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды двума пераможнымі дыпломамі і адным пахвальным водзывам. Зараз палепшылі гэтае дасягненне: пераможныя дыпломы — у чатырох вучняў, — адзначыў Уладзімір Іванавіч.

Дарэчы, усе ўладальнікі дыпломаў алімпіяды па фізіцы набралі звыш паловы магчымых балаў. Як заўважыў старшыня журы, загадчык кафедры агульнай фізікі БДУ, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук Анатоль Слабадзянюк, асобныя вучні выступілі бліскуча і наблізіліся амаль да максімуму балаў. Прычым сярод лідараў — навучэнцы з розных рэгіёнаў.

Нам спадабалася, што задачы былі розныя. Некаторыя — простыя, а іншыя — больш складаныя, дзе давялося паразважаць. Былі задачы з незвычайнымі ўмовамі.

Але калі здолееш разабрацца ў сутнасці, любое задание становіцца зразумелым.

Задачы па сілах

Яскрава праявілі сябе вучні І на Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы. Між тым тэматыка заданняў адпавядала міжнародным алімпіядам.

— Традыцыйна навучэнцы рашалі алгебраічныя і геаметрычныя задачы, задачы па тэорыі лікаў і камбінаторыцы. Характэрнай адметнасцю заданняў была іх творчая накіраванасць. Пры ацэнцы ўлічваўся не толькі адказ, алё і логіка разважанняў. Калі вучань дапусціў малазначныя памылкі, а ход рашэння правільны, ён атрымліваў пэўны бал. Заданні аказаліся дзецям па сілах. Вядома, некаторыя задачы выклікалі цяжкасці. Аднак у цэлым навучэнцы справіліся. I тэта нядзіўна, бо сярод удзельнікаў ёсць тыя, хто ўжо мае перамогі на міжнароднай арэне, — расказаў намеснік старшыні журы старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Карпук.

На думку Уладзіслава Антанюка з гімназіі № 8 Віцебска, які ў заключным этапе алімпіяды па матэматыцы ўдзельнічае ўжо трэці раз, сярод заданняў стала больш нестандартных. Такіх жа меркаванняў прытрымліваецца вучаніца сярэдняй школы № 2 Магілёва Анастасія Окунева.

Паміж педагогам і вучнем павінны быць поўнае ўзаемаразуменне і агульная зацікаўленасць. Толькі тады будуць перамогі.

— Я не першы раз на заключным этапе, была ў ліку пераможцаў, і мне здаец-ца, што задачы ўскладняюцца. Каб знайсці рашэнне, неабходны ўважлівасць і канцэнтрацыя. Менавіта гэтым я і кіравалася, — расказала дзяўчына.

Выбраная тактыка прынесла Анастасіі дыплом II ступені. Настаўніца матэматыкі 2-й магілёўскай школы Ірына Шылько ў чарговым поспеху сваёй выхаванкі нават не сумнявалася.

— Разам з Насцяй шмат працуем у звязцы. Тэта найважнейшы фактар выніковасці. Паміж педагогам і вучнем павінны быць поўнае ўзаемаразуменне і агульная зацікаўленасць. Толькі тады будуць перамогі, — пераканана Ірына Віктараўна.

Добрыя вынікі

На заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы ў абодвух турах навучэнцам трэба было рашыць па чатыры задачы. Сярод іх як адносна простыя класічныя, так і складаныя заданні, якія патрабуюць ведання вышэйшай матэматыкі і іншых навук.

— Задачы былі звязаны з праграмаваннем і тэорыяй алгарытмаў. Яны адзіныя для ўсіх удзельнікаў. Фактычна тэта веданне ўніверсітэцкага курсу інфарматыкі. Навучэнцы паказалі моцную падрыхтоўку. Усе дыпломы цалкам заслужаныя. А для перамогі патрэбны быў не толькі талент, але і выключная працавітасць. Гэтыя якасці вуч-ні якраз праяўляюць, прычым змалку. Так, сярод пераможцаў ёсць сямікласніца, якая выступала нароўні з вучнямі 10—11 класаў, — адзначыў старшыня журы старшы выкладчык факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі.

Высокія дасягненні ўдзельнікаў алімпіяд былі адзначаны на цырымоніях узнагароджання. Дыпломы і пахвальныя водзывы атрымалі звыш 220 хлопцаў і дзяўчат.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.