Калініна, Г. Зіхоткія ноткі / Ганна Калініна // Культура. — 2025. — 2 мая. — С. 13.
— Павел Уладзіміравіч, як вы стварылі адзін з самых знакавых дзіцячых калектываў краіны?
— Усё пачалося ў 1975-м. Я быў студэнтам Магілёўскага вучылішча культуры імя Н. Крупскай і праходзіў практику ў 2 “Б” класе мясцовай сярэдняй школы № 5. Захацелася зрабіць нешта музычнае — сабраў вакальны ансамбль з дзяўчынак, якія і выконвалі песню “Нотны карагод”. Настаўніца іх клікала: “«Ноткі», «Ноткі», ідзіце спяваць!” Так замацавалася назва. У той жа час мы стварылі аркестр: дзіцячыя металафоны, губны гармонік, дзідячыя акардэон і піяніна… Першае выступление на раённым аглядзе выклікала захапленне.
— Вас чакала служба ў арміі. Ці не страцілі сувязі з дзецьмі?
— Мяне прызвалі пасля другога курса. Май, я ў воінскай часці, і рангам у роту прыходзідь папггальён з вялікім стосам лістоў. Усе — на маё імя: 40 дзяцей даслалі па пісьме. Гэтыя з акуратнымі літарамі лісты захоўваю і сёння. Менавіта тады зразумеў: абавязкова працягну справу.
— Пасля перапынку калектыў загучаў. З новай сілай!
— Так, калі я вярнуўся, мае выхаванцы ўжо вучыліся ў пятым класе. З іх падтрымкай і дзякуючы дырэктару школы № 5 Міхаілу Мяснікову мы аднавілі ансамбль. На гэты раз аформілій яго афіцыйна як вакальна-інструментальны калектыў “Вясёлыя ноткі”. Інструментаў і апаратуры не было, таму мы актыўна шукалі магчымасці іх купіць. Паступова сабралі ўсё не абходнае.
Наша першае выступление ў новай якасці здарылася 4 лістапада 1977 года — тры песні перад настаунікамі школы. У канцы зала ўзнялася, педагогі выбягалі на сдэну, абдымалі дзяцей. Сапраўдны триумф! Гэты дзень мы лічым днём нараджэння калектыву.
— А ці былі складанасці, з якімі давялося змагацца, каб “Вясёлыя ноткі” сталі феноменам?
— Прызнанне прыйшло не адразу, але мы былі зацікаўлены справай і рабілі ўсё, каб пра нас пачулі. У 1978-м калектыў трапіў у фінал тэлевізійнага конкурсу патрыятычнай песні “Чырвоныя гваздзікі”. Хваляваліся: нас упершыню запісвалі на радыё і тэлебачанні. У 1981-м ансамбль атрымаў званне ўзорнага — першы ў краіне — і заслужыў яго менавіта ў вакальна-інструментальным жанры.
Гэтае дасягненне стала сапраўднай рэвалюцыяй. У спісе фарматаў, якія маглі прэтэндаваць на такое званне, нашага не аказалася. Аднак у канцы дакумента было пазначана “і іншае”, за што мы і зачапіліся. На канцэрце ансамбля сабралася вялікая камісія: прадстаўнікі Міністэрства культуры, сталічныя дырыжоры і кампазітары. Мы прэзентавалі 50-хвілінную праграму. Потым эксперты прызналіся: ехалі без вялікіх надзей, але пачулі — і вырашылі: “Вясёлыя ноткі” павінны стаць прыкладам для іншых.
— Напэўна, за столькі гадоў было шмат яскравых момантаў на сцэне. Якія найбольш грэюць сэрца?
— Мы заўсёды многа выступалі: у санаторыях, дзіцячых дамах, воінскіх часцях, на сельгаспрадпрыемствах. Асаблівая старонка — паездка ў Пскоўскую вобласць Расіі, у Пушкінскія Горы. Менавіта там атрымалі першую прэмію камсамола Беларусі, якую накіравалі на дапамогу дзіцячым дамам.
Варта адзначыць і вандроўку ва Усерасійскі піянерскі лагер “Арляня”. Мы — першы беларускі калектыў, які туды трапіў. Гэта быў збор сцяганосцаў Памятных Чырвоных сцягоў, гарністаў і барабаншчыкаў. Уявіце: тры з паловай тысячы дзяцей! Выступалі са сваёй апаратурай ды інструментамі. Гэта ўжо маштаб — мы не проста ўдзельнічалі, а задавалі тон.
У 2009-м атрымалі званне Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”, што было рэдкасцю для дзіцячых гуртоў. Пасля пачалі працаваць як студыя Цэнтра творчасці “Эверэст” у Магілёве, мелі штат работнікаў, дзве базы ў розных школах і займаліся з 220 вучнямі. У 2024-м мы годна пацвердзілі званне. На сцэну выйшлі 182 юныя артысты!
Сёння студыйныя калектывы — а іх у нас каля 20 — рэгулярна выступаюць на пляцоўках горада, вобласці і за яе межамі. Мы шматразовыя ўладальнікі гран-пры міжнародных фестываляў “Залатая пчолка”, “Вясёлка над Віцебскам”, прызёры шматжанравага конкурсу “Дняпроўскія хвалі”, міжнароднага фестывалю “Музыка ў сэрцы” ды іншых. Нашы выхаванцы станавіліся лаўрэатамі радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” і фіналістамі фестывалю-конкурсу “Творчасць без меж”, рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”. I гэта толькі частка нядаўніх дасягненняў.
— Пачаткоўцу цяжка аказацца ў такім славутым калектыве?
— Да нас могуць прыйсці ўсе ахвотныя з пяці гадоў — у групы падрыхтоўкі. Калі дзіця — не трапляе ў ноты — не праблема. Яго трэба навучыць. У нас шмат гісторый, калі хтосьці два гады не мог чыста спяваць, а пазней станавіўся стыпендыятам прэзідэнцкага фонду. Важна верыць у кожнага: у пэўны момант аб’ём старанняў пераходзідь у якасць выканання.
Мы прапануем заняткі па трох асноўных напрамках: эстрадны вакал, сучасная харэаграфія і інструментальная музыка. Рэпертуар падбіраецца з улікам узросту, узроўню падрыхтоўкі, мастацкай і музычнай каштоўнасці твораў, у асноўным складаецца з работ беларускіх кампазітараў. Асаблівую ўвагу ўдзяляем аўтарам з Магілёва.
— Вы ўзгадавалі не адно пакаленне артыстаў. Ці вяртаюцца выпускнікі, каб перадаваць досвед?
— Так, і гэта кранальна. Мой сын побач са мной стварае музыку, робіць аранжыроўкі, працуе з вакалістамі ў нашай студыі гуказапісу на базе цэнтра. Дачка таксама спявала ў калектыве, стала артысткай. Аляксандра Рачкова, Алеся Зуйко, Яўген Ляшэнка калісьці былі “ноткамі”, а цяпер выкладаюць. Пераемнасць — наш гонар.
— У 2027-м калектыву споўніцца 50. Што вы адчуваеце, калі думаеце пра такі юбілей?
— Шчыра кажучы, не верыцца. Палова стагоддзя з дзецьмі, з песняй, са сцэнай… Мы — найстарэйшы дзіцячы эстрадны калектыў краіны. I разам з тым усё толькі пачынаецца. Кожны хлопчык або дзяўчынка, што прыходзіць у студыю, — гэта новая “вясёлая нотка”, новае натхненне, новая гісторыя!
Ганна КАЛІНІНА