Гаўрыловiч, Г. Памяць у бронзе i гранiце : [мемарыяльная дошка у гонар В. Ермаловiча] / Галiна Гаўрыловiч // Магілёўскія ведамасці. — 2015. — 8 сентября. — С. 1, 4.
У Магілёве з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар Валянціна Ермаловіча (1925 — 2004), акцёра, рэжысёра, заслужанага работніка культуры БССР, кіраўніка народных тэатраў у Магілёве, грамадскага дзеяча. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на доме №46 па вуліцы Першамайскай, дзе на працягу 50 гадоў жыў Валянцін Іванавіч. Аўтарам памятнага знака з’яўляецца скульптар, член Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Конанаў. Тэкст на дошцы наступны: «У гэтым доме жыў заслужены работнік культуры БССР, акцёр, рэжысёр Валянцін Ермаловіч».
У мерапрыемстве прымалі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага гар-выканкама Андрэй Кунцэвіч; кандыдат гістарычных навук, дацэнт установы адукацыі МДУ харчавання, вучань Валянціна Іванавіча Ігар Пушкін; член Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Конанаў; родныя і блізкія Вапянціна Іванавіча; прадстаўнікі тэатральных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, творчая інтэлігенцыя, моладзь, жыхары горада Магілёва.
Андрэй Кунцэвіч, адкрываючы мемарыяльную дошку ў гонар Валянціна Ермаловіча, адзначыў, што людзі сабраліся аддаць даніну памяці ўнікальнаму чалавеку, тэатральнаму дзеячу, які ўмеў захапіць сваім талентам, энергетыкай, прыродай. «Мне давялося асабіста быць знаёмым з Валянцінам Іванавічам, — распавёў Андрэй Міхайлавіч. — Ён вёў заняткі ў нашым школьным тэатральным гуртку ў Бялынічах. Адразу кідалася ў вочы, з якой павагай і цікавасцю ён прыйшоў да нас, звычайных школьнікаў. Для яго не было прынцыповай розніцы, хто перад ім: звычайны просты пачатковец ці ўжо прызнаны майстар сцэны. Яго шчодрая усмешка, погляд з лёгкай хітрынкай і яго бездакорная беларуская мова назаўжды застануцца ў памяці».
Сродкі на дошку збіраліся неабыякавымі людзьмі, якія памятаюць і ўслаўляюць свайго земляка. «Выканаць задуманы ў мінулым годзе праект атрымалася дзякуючы ўзаемасувязі грамадскасці і ўладаў, — адзначыў гісторык Ігар Пушкін. -Усталяванне дошкі Валянціну Ермаловічу — гэта ўзор грамадзянскай супольнасці, прыклад грамадскай салідарнасці, станоучага, пазітыунага ўзаемадзеяння ўладаў і грамадскасці. Сярод тых, хто ахвяраваў грошы і прыняў удзел у стварэнні мемарыяльнай дошкі, жыхары Магілёва, Мінска, Бялынічаў, Беластока, Масквы, Кіева і іншыя».
Валянцін Іванавіч Ермаловіч нзрадзіўся 17 сакавіка 1925 года. Прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Перамогу сустрэў на Эльбе, быў адзначаны многімі баявымі ўзнагародамі. Пасля вайны вялікую частку жыцця прысвяціў аматарскім тэатрам. Паставіў больш за сто спектакляў і выканаў прыблізда столькі ж галоўных роляў. Самай яркай старонкіій у жыцці Ермаловна з’яўляецца праца ў камсамольскім тэатры. У 1986 годзе гэтаму калектыву пад кіраўніцтвам майстра была прысвоена прэмія Ленінскага камсамола Беларусі. Падчас пражывання ў Магілёве Ермаловіч працаваў выкладчыкам у Магілёўскім культасветвучылішчы. Там ён падрыхтаваў некалькі сотняў рэжысёраў. I сваіх студэнтаў вучыў не толькі тэатральнаму майстэрству, але і беларускай мове. У 1992 годзе стварыў культурны тэатр-студыю, які пазней атрымаў званне народнага. Зараз гэты магілёўскі аматарскі тэатр носіць назву «Валянцін» у гонар яго стваральніка.
Мабыць, не знойдзеш і кутка беларускай зямлі, дзе б не сустрэліся выхаванцы Валянціна Іванавіча. Працуюць яны рэжысёрамі, артыстамі тэатраў, на студыях тэлебачання, загадчыкамі аддзелаў культуры, дырэктарамі дамоў культуры, мастацкімі кіраўнікамі, загадчыкамі клубаў. Многія яго вучні сталі выкладчыкамі.
У гэтым годзе Валянціну Ермаловічу споўнілася б 90 гадоў.