Бунцэвiч, Н. Паказы па-за фестывалямi : магiлёўскiя гастролi ў Мiнску / Надзея Бунцэвiч // Культура. — 2016. — 19 лiстапада. — С. 8.
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры — падзея за падзеяй: прэм’еры, фестывальныя паказы, абменныя гастролі ў сталіцы. Абмяркуем нядаўні прыезд?
Але найперш — больш падрабязны пералік здзейсненага за пачатак гэтага сезона. Так, днямі адбылася «падзея падзей» — прэм’ера спектакля «Скарына» Мікалая Рудкоўскага. Месяц таму быў пастаўлены «Смех у цемры» паводпе рамана «Камера абскура» Уладзіміра Набокава. Амаль адначасова з гэтым у сталічным Доме афіцэраў паказвалася «Крэйцарава саната» паводле Льва Талстога — у рамках Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТэАРТ» (дададзім, што ўсе згаданыя пастаноўкі ажыццёўлены галоўным рэжысёрам тэатра Саўлюсам Варнасам). А 5 лістапада магіляўчане здзейснілі яшчэ адзін візіту сталіцу — з двума гасгрольнымі спекгакпямі ў парадку творчага абмену з Тэатрам Беларускай Арміі, які прыязджаў да іх у верасні. Звернем увагу, што абодва спектаклі былі «не ад Варнаса». I «не ад Пятровіча», бо яго «Час оканд хэнд» паводле нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч неаднаразова ішоў у сталіцы, у тым ліку ў складзе фесгывальнай праграмы. Тым больш цікава было паглядзець, чым жыве тэатр «паза фесгывалямі».
Дзіцячыя казкі звычайна адразу ставяцца з прыцэлам на выязныя паказы. Часцей за ўсё менавіта ў такіх спектаклях, разлічаных на неспрактыкаваную публіку, найбольш ярка выяўляецца ўвесь набор тэатральных праблем. «Шматкі па закавулачках», якія паставіў таленавіты артыст тэатра Васіль Галец, вабяць ужо самім тэкаам Рыгора Остэра, яскрава прапісанымі характарамі казачных герояў, спраектаванымі на тыповыя сітуацыі чалавечых адносін. У пастаноўцы была зроблена цікавая спроба перааонсаваць некаторых персанажаў. Замест традыцыйнага Ваўка мы ўбачылі Ваўчыцу, Пеўнік паўстаў… спартсменам, знаўцам кітайскіх адзінаборстваў. Каб зрабіць са спектакля «мукерачку», патрабавалася не так ‘ многа — крыху працягнуць гэтую думку, давесці яе да ладу, прычым ва ўсіх дэталях: у ‘ пластыцы, манеры гаварыць. I найперш у сцэнічных строях!
Дзіцячую ўвагу трэба скіроўваць не на «вушы ды хвасты», а на самі вобразы жывёл — правобразы чалавечых тыпажоў. I яшчэ: касцюмы ў дзіцячых спектаклях павінны быць ‘ не проста яркімі, але і моднымі, абавязкова стыльнымі, бо праз гэта выхоўваецца мастацкі густ. Той жа хвост, калі ён так патрэбны (ну, у тэксце пра яго гаворыцма — дык што з таго?), Ліса (адна з лепшых артыстак тэатра Алена Крыванос) магла б закідваць праз плячо, бы шалік. Ваўчыца (Людміла Гўрына), каб у яе не было ні шаліка ні хваста, што асацыюецца з гальштукам, толью не на шыі, магла б стаць тыповай дачніцайпенсіянеркай. Мядзведзь (Даніла Самкнулаў) — байкерам, на што намякаюць ягоныя скураныя пальчаткі. Бык (Апяксандр Палішчук), цяперашні старадаўні іспанскі касцюм якога дзецям ні пра што не гаворыць, — гэткім мульцяшным Чорным Плашчом, які ганарліва «спяшаецца на дапамогу», ды аказваецца насамрэч баязліўцам. Ну, а Пеўнік (Аляксей Цыбін) у такім кантэксце — трэнерам. Пры падобным раскладзе спектакль «чытаўся» б не толькі смешнай казкай, але і своеасаблівай падказкай, хто дапаможа хлопчыкуЗайчыку (Апяксандр Мацюшка) у цяжкую хвіліну — і не адно «мышачнай масай», а найперш вытрымкай і розумам.
Спектакль «Браты і Ліза (сны пра каханне)» паставіў Віталь Краўчанка, які да сваёй акцёрскай практыкі далучыў рэжысёрскі дыплом, скончыўшы Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у майстэрні Мікалая Пінігіна. Мастак Ірына Камісарава стварыла адметную сцэнічную прастору, што асацыюецца не столькі з жытлом, колькі з клеткай, хай сабе і разгалінаванай, падзеленай на асобныя зоны і паверхі. Ці ёсць з яе выйсце? Гэтае пытанне, не агучваючыся наўпрост, лунае дзесьці ў паветры — і не атрымлівае адназначнага адказу. Самая, бадай, загадкавая п’еса сучаснага расійскага драматурга Аляксея Казанцава так і застаецца да канца не разгаданай: гэтую функцыю ўскладаюць на гледаноў, кожны з якіх вольны сам «праектаваць» убачанае на сваё ўспрыняцце.
Лізу іграюць дзве артысткі: Марыя Рудакова і Ганна Кушнер. Тым самым рэжысёр праводзіць мяжу між дзяўчынкай, што мокла пад дажджом, і заможнай аўстралійкай, якой тая стала. Стала насамрэч — ці толькі ў думках? Бо ранейшая Ліза назірае за ўсім гэтым, застаючыся па той бок кратаў. Яшчэ больш кантраснымі становяцца «пераключэнні» Сімона (Мікалай Раманоўскі). Ён паўстае штораз у новых абліччах — не толькі знешніх, пераапранаючыся ў матчына адзенне, але і ўнутраных, быццам дэманструючы два бакі аднаго медаля: перад намі то хворы на галаву чалавек— то быццам у цвярозым розуме, то добры, клапатпівы — то хітры, цынічна жорсткі. Не менш складаны характар мастака, які прапівае свой талент, увасабляе Руслан Кушнер. Спектакль вабіць менавіта акцёрскімі працамі, за якімі, зразумела, адчуваецца праца рэжысёра.
Дарэчы, на наступным тыдні магіляўчане зноў будуць у Мінску — у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пройдзе «Крэйцарава саната». Не прапусціце!