Вясна. Моладзь. Магілёў

   Арлова, Т. Вясна. Моладзь. Магілёў : [март-кантакт] / Таццяна Арлова // Лiтаратура i мастацтва. — 2017. — 7 красавiка. — С. 13.

Традыцыйны моладзевы тэатральны фестываль «М@рт-кантакт» у дванаццаты раз прайшоў у горадзе на Дняпры. Калі б гэтага фестивалю не было, яго трэба было б выдумаць. Дзе яшчэ за тыдзень можна паглядзець і паспрабаваць зразумець пакаленне тых, каму заўтра будзе належаць свет? Якая ў нас моладзь, якія яе густы, што яна ўмее, што ненавідзіць? Яны, маладыя, маюць зносіны на сцэне і ў зале, акцёры з акцёрамі, гледачы з гледачамі і паміж сабой — сцэна і зала.

БЕЛАРУСКІ СЛЕД

Тэатр абрынуў на нас 22 спектаклі з 10 краін. Статыстыка такая: 6 спектакляў з Беларусь 4 — з Санкт-Пецярбурга, 3 — з Масквы. Па адным з Аўстрыі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Украіны і расійскага Яраслаўля. Здаецца, што сарыентавацца ў свеце тэатральных формаў і ідэй немагчыма. У карнавальным вар’яцтве часам цяжка нешта разгледзець. Змяніўся маштаб таго, што можна лічыць тэатральнай падзеяй. Усе чакаюць тэатральных лідараў — Яўгена Марчэла, Льва Эрэнбурга, Саўлюса Варнаса, у якіх магутная акцёрская каманда, вывераная сцэнаграфія і музычнае афармленне, выключная акцёрская пластыка і своеасаблівая тэатральная мова. Але раптам на маленечкай сцэне Магілёўскага тэатра лялек адзін акцёр грае спектакль «Сіняя-сіняя», і разумеет: вось падзея.

Яе стварыў малады рэжысёр, імя якога ўжо прагрымела: Ігар Казакоў разам са сцэнографам Таццянай Нерсісян і акцёрам Мікалаем Сцешыцам.

Можа, і здадуцца пафаснымі гэтыя словы, але веру і мяркую, што спектакль можа павярнуць тваё жыццё. Таксама павярнуў звыклыя ўяўленні разлічаны на траіх выканаўцаў «Саша, вынесі смецце» Маладзёжнага тэатра з Мінска. Здзівілі і запалі ў душу літоўскія хлопцы, якія гралі «Братоў Карамазавых» Дастаеўскага ў музеі этнаграфіі. Усё ж такі веру, што мастацтва не проста забаўляе. Яно дапамагае ў сабе разабрацца. Так, памяняўся ландшафт жыцця. Вялікія рэжысёры XX стагоддзя сышлі разам са сваёй эпохай. У стагоддзе XXI прыйшло іншае пакаленне. Многія з іх хочуць адпавядаць агульнапрынятым стандартам і перш за ўсё ўзорам масавай культуры. Імкнуцца адстойваць свабоду ад літаратурнага тэксту. Свабодна звяртацца не толькі да першакрыніцы, але і настойліва ўкараняць у яе ўласныя імгненныя думкі.

Гледачу, ды і самім людзям тэатра, цяжка разбірацца ў праваце карціны жыцця намаляванай сцэнай. То яна салодка-рамантычная, то непрыгожая і агрэсіўная, то раздробненая на шматкі атракцыёнаў. Усё ж такі мастацтва — тэта адмысловая дзейнасць, якая ў першую чарту займаецца душой. Калі падчас спектакля нічога з душой не адбываецца, значыць, атрымалася пусцяковіна. Паглядзелі і забыліся. Але ў лепшых узорах, вядома ж, адбываецца ачышчэнне чалавечай душы, нават калі падзеі п’есы поўныя безвыходнасці. Гэта і адбылося ў Магілёўскім тэатры лялек, дзе Ігар Казакоў глыбока і сучасна прачытаў аповед Уладзіміра Караткевіча «Сіняя-сіняя». Спектакль па матывах аповеду стаў неверагодна надзённым, пазанацыянальным і нацыянальным адначасова. Ён адсылае і да гісторыі Беларуси і да твораў Васіля Быкава («Альпійская балада»), і да выдатнага расійскага лялечніка Руслана Кудашова. I да сённяшніх падзей у Сірыі. Вучань Аляксея Ляляўскага, Ігар Казакоў, стварае вядомы і нязвыклы вобразны свет спектакля колерам, святлом, гукамі, рухам, сыпкім пяском і падсветленымі малюнкамі на пяску, праз экран, відэапраекцыі. Маральныя акцэнты расстаўлены даходліва для дзяцей і для дарослых. Размова ідзе як у старой савецкай песні «Ты і ўбогая, ты і багатая, ты і магутная, ты і бяссільная». Гэта можна сказаць пра лёс Радзімы і пра лёс аднаго чалавека адначасова.

Адзін паважаны крытык аднойчы напісаў, што «падвал ніколі не стане мансардай». Ён разважаў пра цяжкасці з памяшканнем для тэатра. Колькі таленавітых студый пачыналі сваё існаванне з падвалаў і бадзяліся там гадамі. Але скажу іншае: калі падвал асацыюецца з падзямеллем, то мансарда можа стаць узлётам да неба. Так і адбываецца з многімі моладзевымі калектывамі, альтэрнатыўнымі рэпертуарнаму тэатру. Куды б іх ні выціснула рэчаіснасць, яны доўгі час застаюцца жывым тэатрам, адкрытым для любых эксперыментаў і амбіцыйных праектаў.

ЛІТОЎСКІ СЛЕД

На фестивалях «М@рт-кантакт» заўсёды бывае цікава прадстаўлена наша суседка Літва. Літоўская тэатральная рэжысура — феномен сусветнага ўзроўню. Добрыя літоўскія рэжысёры паступова захопліваюць маскоўскія тэатры. Асабліва ўражвае работа Рымаса Тумінаса, кіраўніка тэатра імя Я. Вахтангава. Майстар рыхтуе змену. Ён стварыў рэжысёрскую лабараторыю «Вучні Тумінаса». 3 яе выйшлі чатыры адораныя маладыя рэжысёры. Дзве іх работы былі паказаныя ў Мінску.

Вучні навучыліся ў свайго майстра выяўляць не сябе, а толькі аўтара п’есы, не займацца рэжысурай дзеля рэжысуры, а ўсё аддаць акцёру, вывучылі канкрэтныя акцёрскія тэхнікі, якімі тэта дасягаецца.

Іх спектаклі «Кароль памірае» і «За зачыненымі дзвярыма» пускаюць п’есы Эжэна Іанэска і Жан-Поля Сартра ў свет абсурдызму на новым этапе, на новым вітку спіралі. Сёння многае ў нашым жыцці выглядае абсурдным, i акцёрам неабходна вучыцца асвойваць тэты адыходны ад рэальнасці матэрыял. Ці паўстануць у будучыні чатыры новыя тэатры — пытанне пакуль без адказу. ХацеДася 6, каб зладжаны акцёрскі ансамбль не распаўся.

А вось хлопцам з Вільнюса пашанцавала больш. Яны ўжо сталі тэатрам. Яго назва «Gheaomai» перакладаецца з грэчаскага як «глядзець». Яго стварыла педагог і рэжысёр Сільва Крывіцкіене. 13 акцёраў Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра прывыклі граць у любых умовах, у любых маленькіх прасторах, у тым ліку ў турмах, кляштарах, храмах.

Сільва Крывіцкіене выхавала сваіх вучняў на рускай класіцы — Ф. Дастаеўскім, А. Чэхаве, М. Горкім. У Магілёве прыгожыя разумныя стыльныя маладыя людзі гралі свой спектакль у невялікім пакоі музея этнаграфіі на літоўскай мове. На рускай спявалі праваслаўныя харалы і чыталі малітвы. Хлопцы пастаянна жывуць у стане эксперымента і пошуку. Дастаеўскага пачалі вывучаць з другога курса. Па сутнасці, сталі працаваць над матэрыялам яшчэ дзецьмі, а цяпер робяць усё асэнсавана і дакладна. Сільва заўсёды мяняе нешта ў спектаклі ў залежнасці ад таго, якая сцэнічная пляцоўка трапіяася. Педагог глядзіць увесь спектакль і прыкмячае, калі з’яўляюцца штампы. Яна для маладых акцёраў клапатлівая мама. У спектаклі лёгкая і выразная цялесная пластыка. Вось у пакоі з’яўляюцца апранутыя ў чорнае манашкі на чале са старцам Зосімам. Яны рассаджваюцца сярод гледачоў, і, хоць увесь філасофска-рэлігійны трактат «Браты Карамазавы» ідзе на літоўскай мове без перакладу, усё, што адбываецца, становіцца зразумелым. Манашкі здымаюць хусткі і аказваюцца прыгожымі, непадобнымі адна да адной гераінямі рамана. Магілёўскія гледачы доўга парушалі цішыню музея працяглымі апладысментамі.

Тры прыезджыя спектаклі — у літоўскай рэжысуры. Чацвёртым была «Крэйцарава саната» Магілёўскага драматычнага тэатра. У рэжысёра Саўлюса Варнаса свой асаблівы стыль. Немалады чалавек вывучаў тэатр у еўрапейскіх краінах і ў студыі Ю. Мільцініса ў Панявежысе. Працаваў у тэатрах Літвы, а з 2014 года — у Магілёве. Паветра «Крэйцаравай санаты», яго рытмы, інтанацыі і сугучча звязаны з атмасферай містыкі. Літаратурныя вобразы Льва Талстога з яго зусім не сцэнічнай аповесці ажылі ў метафарычных і эзатэрычных шуканнях. Яны не тутэйшыя. Спектакль кантактуе з гледачом на рацыянальнай, добра прадуманай мове знакаў. У ім шмат прадметаў і дэталяў, але няма побыту. Тут ёсць новая для беларускага тэатра эстэтычная пластичная поліфанія, непрадугледжаная літаратурным арыгіналам. Пазіцыя рэжысёра пэўная. Ён лічыць, што мастацтва — тэта судотык з метафізікай і тэатр — не служка тэксту. Калі прытрымлівацца тэксту, можна было б убачыць нудны сюжэт пра тое, як звычайны муж, прыраўнаваўшы, забіў сваю нявінную жонку. Атрымалася зусім іншае — вельмі прыгожае, неардынарнае, яркае відовішча. На жаль, не ўсе гледачы, нават крытыкі счытваюць гісторыю вечных узаемаадносін мужчыны і жанчыны, дзе ёсць каханне або яго няма. Герой таленавітага маладога акцёра Івана Труса (лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2016 г.) жорсткі, падазроны, але выклікае спачуванне і спагаду. Ён заблытаўся. Яму неабходная дапамога.

РУСКІ СЛЕД

Ярчэй за ўсё прыроду буйнага і страснага рускага характару выкрывае «Невялікі драматичны тэатр» з Санкт-Пецярбурга ў «Братах Карамазавых». Вельмі модны і спрэчны рэжысёр Леў Эрэнбург. У яго свая эстэтыка, насычаная цялесна-пачуццёвымі фізіялагічнымі падрабязнасцямі і вольнымі адносінамі з класікамі. Глядзець яго спектаклі заўсёды цікава, хоць не заўсёды можна пагадзіцца з яго трактоўкай. Рэжысёр існуе ў пастаянным дыялогу з аўтарамі літаратурнага тэксту і з гледачамі. Зболыпага таму, што яго спектаклі насыпаны апакаліптычнымі настроямі, хтосьці іх падзяляе, хтосьці — не.

Такім жа супярэчлівым атрымаўся «Месяц у вёсцы» з Яраслаўля. Граць сёння тэксты Івана Тургенева амаль ніхто не ўмее. Застаўся ў далёкім мінулым выдатны тонкі праўдзіва рускі спектакль Анатоля Эфроса. Гледачы ў большасці сваёй гэтага аўтара не чыталі. I яны атрымалі цалкам сучасную камедыю, што адыграў моцны акцёрскі склад, які ведае, як прывесці ў захапленне сённяшняга гледача. Акцёрская энергія проста распірае акцёраў «Месяца ў вёсцы». Гэта людзі тусовак і няздзейсненых магчымасцяў, што не ведаюць чым заняцца і таму без канца акунаюцца ў любоўныя раманы. Градус смеху такі высокі, што ёсць небяспека перабору з імправізацыяй і сыходу ў эстраду, хоць выразная рэжысёрская канцэпцыя пра слабых мужчын і моцных жанчын знаходзіць разумение глядзельнай залы.

Спектаклем мінулага часу я назвала б работу піцерскага ТЮГа імя А. Бранцава «Дарагая Алена Сяргееўна». У ім няма сучаснай гісторыі і сучаснай актуальнасці, хоць даўняя п’еса Людмілы Разумоўскай магла б прагучаць сёння. Маскоўскі моладзевы тэатр назваў сваю работу «Як я стаў ідыётам» падарожжам у глупства. Нічога дурнога там не выяўляецца, нават наадварот: можна казаць пра сур’ёзную заяўку на спектакль пра тое, як сёння абмаскультваюць моладзь. У вясёлай гульнявой стыхіі, на жаль, няма адбору і пачуцця меры. На выхаваную відэа-кліпамі публіку абрынаецца агрэсія мастацкіх сродкаў сучаснага тэатра, і разабрацца ў гэтым далёка не проста. А вось піцерскі тэатр «Субота» вельмі ўважлівы да сваіх гледачоў. Ён зладзіў дасціпную і драматычную жывую сустрэчу з Пушкіным як сімвалам рускай духоўнасці. Іх спектакль «Выратаваць камерюнкера Пушкіна» вельмі просты, немудрагелісты, распавядае пра тое, як наш сучаснік па прозвішчы Патунін спачатку ненавідзіць паэта, любоў да якога прымітыўна ўдзёўбвалі ў школе. Потым па сваёй волі натхняецца яго паэзіяй. Ім авалодвае ідэя: ці можна было выратаваць паэта ад кулі Дантэса. У рэшце рэшт, былыя сябры з падваротні застрэлілі героя, апанаванага Пушкіным, якраз каля месца гібелі паэта — каля Чорнай рэчкі. Прычына простая: паквапіліся на яго — кватэру. Ва ўсіх паказаных на фестывалі спектаклях з Расіі існавала і гучала даволі ярка руская ідэя: і ў Пушкіна, і ў Дастаеўскага, і ў Тургенева. Такая размова з маладым гледачом вельмі карысная.

Няма магчымасці распавесці пра ўсе цікавыя і прахадныя спектаклі фестывалю. Зрэшты, прахадных не было. Гэта былі хутчэй спектаклі для касы, дзе шмат музыкі, спеваў, пластыкі, прыгожых артыстаў. Дванаццаты «М@рт-кантакт» завяршыўся, але ўжо цяпер пачынаецца падрыхтоўка да трынаццатай тэатральнай вясны ў Магілёве.