Малiнiн, М. Рэвалюцыйны рух на Магiлёўшчыне / М. Малiнiн // Могилевская правда. — 1981. — 17 октября.
У перыяд распаўсюджвання марксізму ў Расіі і стварэння ленінскай партыі’ нарастала хваля рабочага руху і сялянскіх выступленняў у Беларусі, у тым ліку і ў Магілёўскай губерні. У 1,886 годзе забаставалі 500 рабочых чыгуначных майстэрань Гомеля, які ўваходзіў тады ў Магілёўскую губерню. Пачалося бражэнне сярод рабочых Магілёва і іншых гарадоў. У другой палове 80-х гадоў у Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце ўзніклі рабочыя гурткі, удзельнікі якіх займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Хутка ў Магілёве з рабочых гурткоў ствараецца сацыял-дэмакратычная трупа. Прапагандуючы марксізм, яна арганізоўвала рабочых, вяла барацьбу супраць народнікаў.
З пачаткам выдання У. I. Леніным за мяжой газеты «Искра» наступіў рашаючы этап барацьбы за стварэнне пралетарскай марксісцкай партыі ў Расіі. Ужо з першых нумароў «Искра» пачала распаўсюджвацца ў Магілёўскай губерні праз сетку сваіх карэспандэнтаў. У Магілёве, Горках, Шклове і іншых гарадах’ актыўна працавалі групы «Іскраўцаў». Горацкая група, напрыклад, друкавала пракламацыі, звароты да рабочых. На старонках «Искры» публікаваліся матэрыялы аб рабочым руху на Магілёўшчыне. Так, у 1901 годзе ў газеце паведамлялася аб стачках у Магілёве на маслабойным заводзе і ў Гомелі сярод прыказчыкаў. 1 верасня 1902 года быў апублікаваны фельетон на магілёўскага губернатара Клінгенберга, ярага манархіста, душыцеля свабоды i прагрэсу.
З рабочых гурткоў і прыхільнікаў газеты «Искра» ў Магілёве, Бабруйску, Мсціславе, Горках ствараюцца сацыял-дэмакратычныя трупы. У пачатку 1904 года Бабруйская трупа РСДРП прадстаўляла ўжо баявую 1 даволі шматлікую арганізацыю, якая налічвала ў сваіх радах 75 чалавек, а к канцу 1904 года колькасць яе членаў павялічылася да 150 чалавек. Восенню 1904 года па дарозе з Гомеля ў Мінск у Бабруйску пабываў вядомы бальшавік М. М. Літвінаў. У пісьме У. I. Леніну ён паведамляў, што Бабруйская група даволі спачувальна адносіцца да лозунгаў бальшавікоў і будзе і’х падтрымліваць.
Партыйныя арганізацыі і камітэты ўзмацнялі свой уплыў у масах, узнімалі іх на рэвалюцыйную барацьбу. Рабочы рух на Магілёўшчыне, як і ва ўсёй Расіі, набыў арганізаваны палітычны характар. У 1901 —1904 гадах у Магілёве святкаванне Першага мая было адзначана палітычнымі стачкамі. Рабочыя кравецкіх майстэрань Бабруйска ў красавiку 1904 года забаставалі i патрабавалі абмежавання рабочага дня з 7 гадзін раніцы да 7 гадзін вечара. Да гэтай стачкі далучыліся рабочыя пякарань.
Трупа «іскраўцаў» арганізавала ў 1903 годзе забастоўку навучэнцаў Горацкага рамеснага вучылішча. У выніку становішча навучэнцаў было палепшана, але 18 найбольш актыўных удзельнікаў забастоўкі выключылi з вучылішча. Частка з іх была саслана ў Сібір.
Руска-японская вайна выклікала глыбокае нездавальненне народных мае. Бальшавікі разгарнулі барацьбу супраць вайны, падтрымліваючы антываенныя настроі. Восенню 1904 года ў Магілёве, Мсціславе, Быхаве ўспыхнулі хваляванні салдат на прызыўных пунктах. Пры гэтым былі сутыкненні салдат з паліцыяй і казакамі. 17 кастрычніка 1904 года пасля літургіі ля варот Брацкага манастыра, які знаходзіўся ў вёсцы Буйнічы Магілёўскага павета, група мужчын пратэставала супраць прызыву на фронт. Яны неслі чырвоныя транспаранты з антываеннымі лозунгамi.
Асаблівае месца ў класавай барацьбе на Магілёўшчыне, як 1 ва ўсёй Расіі, займалі сялянскія выступленне Захоп памешчыцкіх зямель, падпальванне маёнткаў і лясоў, непадпарадкаванне царскім уладам насілі масавы характар. У сваёй падрабязнай справаздачы цару за 1883 год магілёўскі губернатар паведамляў абшматлікіх фактах раздзел\’ паміж сялянамі захопленых у памешчыкаў палёў і лугоў і скардзіўся, што паліцыя, не ўяўляе ўнушальнай сілы для сялян. Таму, гаворыцца ў справаздачы губернатара стала неабходным прызваць на месны ваенную сілу. Так, для барацьбы з сялянскімі хваляваннямі ў вёсках Дашкава і Нова-Быхаў Быхаўскага павета быў выкарыстан батальён салдат пяхотнага Старарускага палка. 50 актыўных удзельнікаў бунту пакараны роз-гамі і шомпаламі, а аргані-затары перададзены суду.
Галеча і голад сельскага насельніцтва губерні, жорсткасць царскіх улад на месцах вымушалі сялян кідаць свае родныя мясціны і ўязджаць на пастаяннае жыхараства ў іншыя раёны краіны. Толькi ў канцы мінулага стагоддзя 27 тысяч сем’яў, або сёмая частка насельніцтва губерні, падалі заявы аб перасяленні ў Сібір. Пасля таго як просьбы не’ былі задаволены, пачаліся хваляванні амаль ва ўсіх паветах. Многія сяляне распрядавалі сваю маёмасць i самавольна накіроўваліся ў дарогу. Губернатар скардзіўся дару, што спыніць і нашраваць сялян у свае вёскі ўдавалася толькі з дапамогай самых строгіх мер пры садзейнічанні воінскіх падраздзяленняў.
Яркай старонкай у гісторыі сялянскага руху на Магілёўшчыне з’явіліся падзеі у вёсцы Кішчыцы Чавускага навета. Яшчэ ў 1869 годзе памешчык А. Гебель захапіў зямлю сельскай абшчыны. Звыш 20-ці год сяляне дабіваліся вяртання зямлі, якая належала ім па праву. Аднак мясцовыя ўлады ўтваралі розныя перашкоды, фактычна апраўдвалі самадурства памешчыка. Тады абшчына звярнулася з прашэннем да пара, у якім указвалася, што мясцовыя ўлады «ўтаілі ад нас сапраўдны стары план, дзе бачна, што гэта наша зямля, 1 да гэтага часу хадайнічаем трацім апошнія сродкі. Нас нікуды не пускаюць, яшчэ здзекуюцца над намі, павераных нашых саджаюць пад арышт. Мы даведзены да апошняй крайнасці…».
Не знайшлі кішчыцкія сяляне праўды і ў самога цара. Даведзеныя да адчаю, сяляне вырашылі сілай забраць сваю зямлю ў памешчыка. Вось што ўказвалася ў тэлеграме начальніка губернскага жандарскага ўпраўлення ў Пецярбургу камандзіру корпуса жандараў 18 чэрвеня 1905 года: «17 чэрвеня ў поўдзень пры ўказанні землямерам меж спрэчнага лугу з сялянамі вёскі Кішчыцы апошнія аказалі ўзброенае супраціўленне ўладам. Пры ўстанаўленні парадку паліцыя была збіта, унушэнні не дзейнічалі, прызвана ўзброеная сіла войск. Ужыта была спачатку халодная зброя, але сяляне ўступілі з салдатамі ў бойку, пачалі адбірадь ружжы, пасля чаго былі зроблены два залпы. Забіты 8, паранены 16 чалавек. Сёння 5 цяжка параненых — 3 мужчыны 1 2 жанчыны— прывезены ў Магілёў. Учора ўзніклі ўзброеныя сялянскія беспарадкі ў вёснах Смятанка і Ляўкі Горацкага павета. Сёння туды пасланы войскі».
Барацьба сялян супраць памешчыкаў і дэспатызму мясцовых улад часта разгортвалася пад уздзеяннем сацыял-дэмакратычнай агітацыі, якую праводзілі на вёсцы перадавыя рабочыя. У выніку шырокага пранікнення сацыял-дэмакратычных ідэй летам 1903 года ўзмацніліся хваляванні. Сяляне вёсак Зубава, Леўкава, Нiкiцічы, Ржаўцы і іншых на чале са шклоўскімі i копыскімі рабочымі пачалі збірацца на сходкі і абмяркоўваць пытанні паляпшэння свайго жыцця. Яны прыходзілі да адзінай думкі: зямля не павінна належаць памешчыку, які яе сам не ■ апрацоўвае, а павінна быць падзелена паміж сялянамі.
Народніцкі рух па свайму светапогляду, як і па тактыцы барацьбы, быў з’явай складанай 1 супярэчлівай. У народніцтве знайшла сваё адлюстраванне дваістасць становішча дробнай буржуазіі. Адсюль спалучэнне ў ім прагрэсіўных, дэмакратычных рыс з рэакцыйнымі. У 70-х гадах XIX стагоддзя гурткі народнікаў узнікаюць у Магілёве. Гродна, Горках 1 іншых гарадах Беларусь Удзельнікі іх абмяркоўвалі шляхі 1 метады барацьбы з царызмам, пытаннi прапаганды сярод сялян. Сярод вядомых народнікаў былі ўраджэнцы Магілёўшчыны. Так, С. Ф. Кавалі.к, рэвалюцыйны народнік, нарадзіўся ў Чэрыкаўскім павеце. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага універсітэта. Шмат гадоў правёў на катарзе і пасяленні ў Сібіры. Н. I. Грынявіцкі нарадзіўся ў Бабруйску, вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Вёў прапаганду сярод рабочых 1 студэнтаў, займаўся журналістыкай. 1 красавіка 1881 года бомбай забіў цара Аляксандра II. Актыўнымі рэвалюцыйнымі народнікамі таксама былі Н. К. Судзілоўскі, Г. I. Ісаеў, Н. М. Забела.
У пачатку XX стагоддзя ў Расіі наспявала рэвалюцыя. Рабочы клас пад кіраўніцтвам марксісцка-ленінскай партыі ішоў насустрач рэвалюцыйным баям.