Пра праект
Рэалізаваны праект дасць магчымасць прыцягнуць увагу ўсіх зацікаўленых да гісторыі горада Магілёва, пазнаёміць з гісторыяй першадрукаў і дзейнасцю магілёўскіх друкарняў (як дзяржаўных, так і прыватных), падкрэсліць іх уклад у развіццё культуры і асветы.
Створаны краязнаўчы віртуальна-інфармацыйны рэсурс дасць магчымасць разгледзець дзейнасць магілёўскіх друкарняў, адмысловы стыль магілёўскіх друкароў і гравёраў — так званае «магілёўскае барока»; прыцягне ўвагу да сайта бібліятэкі.
У межах праекта будуць створаны рэсурсы з біяграфічнымі нарысамі вядомых друкароў, віртуальныя выставы, дапаможнікі, інфармацыйныя календары і інш. У якасці крыніц вывучэння будуць разгледжаны дакументы і матэрыялы інтэрнэт-рэсурсаў, фонды рэдкіх выданняў бібліятэк, газетныя публікацыі і інш.
Праект тэматычна звяжа знакавыя даты 2017 года: 750-годдзе горада і 500-годдзе друкаванай кнігі з бібліятэкай, кнігай і чытаннем пасродках сучасных інфармацыйных тэхналогій.