Максім Ярмалініч Вашчанка
(1650-я, Магілёў — 1708)
Беларускі друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры, арандатар Магілёўскай Богаяўленскай друкарні.
Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Мастацтву малюнка і гравюры, відаць, вучыўся ў Віленскай акадэміі ў гуртку А. Тарасевіча, працаваў у Вільні разам з Л. Кршчановічам, А. Тарасевічам, І. Шчырскім.
З 1680-х гадоў працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1680-х гадоў да 1708 года.
Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 годзе зрабіў ілюстрацыі да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко»
Адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку разцовага медзярыту. Многія працы Вашчанкі створаны пад уплывам заходне-еўрапейскіх традыцый. Яго творы вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем светлаценявой мадэліроўкі, дасягнутай за кошт разнастайнай штрыхоўкі.
Асаблівую цікавасць вызываюць прадмовы да шэрагу кніг, дзе ён раскрывае сваі погляды асветніка і гуманіста.
Яго сын В. М. Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.