Ножнікаў, М. Чаму толькі ў Оршы? / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1989. — 15 ліпеня.
Імя Спірыдона Собаля, выдатнага дзеяча старажытнай беларускай культуры, прысвоена сёлетнім летам адной з вуліц Оршы.
Вядомы друкар і асветнік пачатку XVII стагоддзя, ён нарадзіўся на Магілёўшчыне (верагодней за ўсё, у Магілёве) прыкладна ў 1530 —1590 гг. Дакладна месца, гады нараджэння і смерці невядомыя. Затое праз вякі вядомы і нэзаўсёды засталіся ў гісторыі беларускай і славянскай культуры яго справы на кніжнай ніве.
Спірыдон Собаль атрымаў грунтоўную адукацыю ў Магілёўскай брацкай школе і Кіеўскай акадэміі. Пачаў сваю друкарскую дзейнасць у Магілёве, дзе заснаваў першую ў горадэе друкарню яшчэ ў 1616 годзе. Гэта — адна з найбольш слаўных старонак нашей агульнай біяграфіі. Тут магілёўскі першадрукар выпусціў кнігу «Служэбнік»,
Потым ён працаваў у Кіеве, Куцеінскім манастыры каля Оршы (цяпер тэрыторыя горада), Буйніцкім манастыры пад Mariлевам (выдаў у 1635 г. «Псалтыр»), зноў у Магілёве, у брацкай друкарні, дзе выпусціў «Буквар языка славенска» (1636), «Псалтыр» (1637), «Тэстамент».
Асаблівая старонка дзейнасці С. Собаля звязана з Оршай, дзе ён заснаваў Куцеінскую друкарню (1630), у якой выдаў кірыліцай «Брашна духоўнае», «Малітвы паўсядзённыя», «Часаслоў» (1632) і галоўнае — «Буквар» («Буквар сірэч начала учэнія дзецем начынаюшчым чценію ізвыкаці», 1631) — адзін з першых буквароў усходніх славян. Адзіны яго экземпляр, што захаваўся, знаходзіцца ў Львове ў Музеі ўкраінскага мастацтва. Памёр наш зямляк прыкладна ў 1645-46 гг., пакінуўшы пасля сябе каля дваццаці выдадзеных кніг-першадрукаў.
Можна толькі вітаць ініцыятыву аршанскай інтэлігенцыі, ўвасобленую ў рашэнні гарвыканкома. Разам з тым, гэта абставіна прымушае задумацца і задаць пытанне: ці не пара ўжо і ў Магілёве ўвекавечыць памяць свайго славутага першадрукара і асветніка?
М. НОЖНІКАЎ.