Не проста Дом Саветаў…

Ножнікаў, М. Не проста Дом Саветаў… / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда. — 1989. — 27 ліпеня.

Паўстагоддзя назад, у кастрычніку 1938 года, Савет Народных Камісараў БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову «Аб гарадскім будаўніцтве ў Магілёве ў сувязі з пе­реводам сталіцы Беларускай ССР». Абумовілі яе складаны час і гістарычныя абставіны, бо граніца з буржуазнай Польшчай была ўсяго ў трыццаці кіламетрах ад Мінска. У сувязі з напружаным становішчам у Еўропе такім вось чынам вырашана было для бяспекі перанесці сталіцу ў больш аддалены ад граніцы Магілёў, які тады быў ледзь не ў цэнтры Беларусі.

У кароткія тэрміны распрацавалі першы генеральны план горада (архітэктары М. Н. Анд­росаў, Н. Е. Трахтэнберг), у якім прадугледжвалася і стварэнне цэнтральнай плошчы з шэрагам адміністрацыйных і жылых пабудоў. Галоўным на ёй павінен быў стаць будынак Дома ўрада, які першапачаткова назвалі Домам Саветаў, і гэта імя за ім засталося назаўсёды. Саюзны ўрад выдзеліў на адміністрацыйнае і жыллёва-камунальнае будаўніцтва ў Магілёве 20 мільёнаў 930 тысяч рублёў.

Праект Дома Саветаў стварыў вядомы савецкі дойлід Іосіф Рыгоравіч Лангбард (1882—1951), ужо ў той час за­служены дзеяч мастацтваў БССР (1934), аўтар ажыццёўленых у 30-я гады буйнейшых грамадскіх будынкаў Мінска і рэспублікі: Дома ўрада БССР, акруговага Дома афіцэраў, тэатра оперы і балета, Акадэміі навук БССР. Ён жа актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Дома Саветаў і плошчы Леніна ў Магілёве. А спраектаваў ён яшчэ для горада будынкі ЦК КПБ і драматычнага тэатра.

Пад урадавую плошчу быў адведзен вялікі ўчастак Базарнай плошчы (на ёй раней быў адзін з магілёўскіх базараў — Сянны) паміж Працоўным завулкам (цяпер не існуе) з поўдня і Ціміразеўскай (былой Жандарскай) вуліцай з поўначы. Свабодныя (і з драўлянымі дамамі) участкі побач з месцам Дома Саветаў прызначаліся для жылых і адміністрацыйных карпусоў, зялёных насаджэнняў.

Першапачатковы кошт будаўніцтва плошчы быў вызначаны ў 3 мільёны 478 тысяч 450 рублёў, а Дома Саветаўу 1 мільён 191 тысячу 680 рублёў. Гісторыкам і краязнаўцам яшчэ належыць даведацца, колькі з гэтай сумы выкарысталі на самой справе, бо гэта даволі цікавыя факты з біяграфіі горада і рэспублікі.

Так ці інакш, а ў 1938 г. былі распачаты і вельмі высокімі для тых умоў тэмпамі, практычна без усялякай сур’ёзнай механізацыі, вяліся работы на Доме Саветаў, які павінен быў нагадваць Мінскі Дом урада, але адрозніваўся ад яго колькасцю паверхаў, аб’ёмам, архітэктурнымі прыёмамі. Ішла ўжо другая эпоха ў сталінскім горадабудаўніцтве, і ад першапачатковых форм савецкай архітэктуры канструктывізму, простых, лаканічных і выраз­ных, дойлідам даводзілася адступаць ва ўгоду пампезным густам,

Але і ў гэтых умовах І. Г, Лангбард стварыў дастаткова неардынарны, строгі і манументальны будынак, на які і тады, і потым раўнялася і раўняецца ўся іншая забудова. 8-павярховы Дом Саветаў узняўся ў нечувана кароткі тэрмін — крыху больш, чым за адзін год. Іменна з яго прынята адлічваць лачатак сацыялістычнай рэканструкцыі Магілёва, забудовы і фарміравання яго новага грамадскага цэнтра. Іменна ён стаў асновай аднаго з лепшых на Беларусі архітэктурных ансамбляў.

Праўда, ні сталіца, ні ўрад, ні ўрадавыя ўстановы ў Maгілёў так і не пераехалі. Паспеў перабраца толькі Наркамат камунальнай гаспадаркі, ды і той неўзабаве вярнуўся ў Мінск.

Справа ў тым, што ў верасні 1939 года пачалася другая сусветная вайна. 3 нападам на Польшчу гітлераўсхіх войск Савецкі ўрад узяў пад абарону братоў-беларусоў і ўкраінцаў у акупіраваных у 1921 г. Польшчай па Рыжскаму дагавору так званых «крэсах усходніх». Пасля непрацяглага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі да Савецкага Саюза былі далучаны заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Дзяржаўная граніца адсунулася тады аж за некалькі соцен кіламетраў ад Мінска. Патрэба ў пераносе сталіцы адпала.

Вядучы гаворку пра плошчу Леніна, ніяк нельга не сказаць пра іншыя будынкі на ёй. Даваенныя жылыя дамы (Першамайская, 40 і 42, арх. А. Воінаў і А. Брэгман), машынабудаўнічы інстытут (прызначзўся для Наркамата ўнутраных спраў, арх. П. Абросімаў). Больш сціпла выглядаюць дамы 50-х гадоў з магазінам «Лявоніха», і на вуліцы Ленінскай, №№ 83 і 85. Тым не менш і пасляваенны праект рэканструкцыі (арх. Д. Саннікаў) забяспечыў пераемнасць першапачатковых задум і ў канцы 50-х-пачатку 60-х гг, забудова і добраўпарадкаванне плошчы былі за­кончаны. Арганічна ўвайшоў у яе помнік У. І. Леніну (скульптар народны мастак СССР П. У. Сабсай, арх. лаўрэат Ленінскай прэміі В. М. Волчак) перад До­мам Саветаў, адкрыты 5 лістапада 1957 г.

Некаторыя мастацтвазнаўцы, дойліды лічаць, што «адзінага ансамбля не атрымалася. Неапраўдана вялікая плошча выглядае няўтульнай, з рознахарактарнай архітэктурай». (у кн. А. Воінава «I. Р. Лангбард», Мн., 1976). Аднак сёння плошча Леніна ў 356-тысячным горадзе даўно ўжо не здаецца нам вялікай або няўтульнай. Яе ўпрыгожваюць помнік, добраўпарадкаванне, азеляненне, магазіны. Нават спецыялісты адзначаюць, што ў Беларусі цяпер існуюць толькі два прыклады такой маштабнай закончанай ансамблевай забудовы гарадоў: славуты мінскі Ленінскі праспект і наша плошча Ле­ніна. Тэта любоў і гордасць магіляўчан, якія імккуцца збераг чы і прымножыць яе прыгажосць.

Дом Саветаў жа прыняў мясцовы «ўрад» — выканкомы абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў, шмат іншых устаноў рознага рангу — і працягвае служыць гораду і людзям сваімі дзелавымі памяшканнямі і інтэр’ерамі, прос­тай, але выразнай архітэктурай.

Гісторыя яго яшчэ і не напісана і не дапісана. Цікава, ска­жем, было б даведацца больш падрабязна пра будаўніцтва, будаўнікоў. Падземны ход, які, быццам, злучаў урадавы дом з Наркаматам унутраных спраў і турмой. Выкарыстанне ворагам у час акупацыі, Узрыўныя камеры, якія, гавораць, не змаглі адшукаць немцы, каб абысціся пры ўзрыве мінімумам узрыўчаткі. Першы ў горадзе і вобласці ліфт і г. д.

Дапісваюцца радкі ў гісторыю Дома Саветаў і сёння. Тут ідзе капітальны рамонт, удасканальваецца планіроўка. І, самае галоўнае, у бліжэйшы час ён будзе, нзрашце, канчаткова дабудаваны.

Так, так! Не здзіўляйцеся. Мала хто з гараджан, акрамя спецыялістаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, ведае: Дом Саветаў не тое што не паспелі закончыць, а проста пакінулі перед вайной незавершаным. 3 боку яго тыльнага фасаду (яго, дарэчы, атынкавалі толькі ў 1957 г.), не хапае корпуса з залай пасяджэнняў, які ў свой час спраектаваў Лангбард. Таму і не пакідае Дом цэласнае ўражанне, а тэрыторыя за ім з боку вуліцы Язерскай доўгія гады больш нагадвала сметнік у спалучэнні з драўлянымі і невысокімі цаглянымі дамкамі. Таму зрокава і «працаваў», як кажуць архітэктары, на плошчы толькі галоўны фасад.

Дарэчы, у такім манументальным будынку ўсе фасады галоўныя, у адрозненне ад Мінскага Дома ўрада, дзе горадабудаўнічая абстаноўка зусім іншая ў сувязі з перепа­дам рэльефу, даволі шчыльнай забудовай побач. Вось і вырашана было завяршыць канчаткова ансамбль Дома Саветаў. Праект новага корпуса, які дапоўніць яго, быў распрацаваны ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» (архітэктар К. М. Аляксееў, зараз дырэктар абласнога камбіната «Мастацтва»),

У гэтым корпусе вышынёй 5—6 паверхаў фасадамі ў бок вуліцы Язерскай прадугледжаны прасторныя вестыбюлі, агульнадаступная сталовая, за­ла пасяджэнняў на 200 месц, аддзяленне сувязі (яго цяпер няма), унутраны дворык, дапаможныя памяшканні.

Наконт гэтай прыбудовы да Дома Саветаў у гараджан думкі розныя. У асноўным — адмоўныя. Можна зразумець імпэт выкрывальнікаў чыноўніцтва, але добра падумаўшы, трэба зазначыць, што наш выдатны (без перабольшвання) архітэктурны ансамбль трэба ўсё ж канчаткова давесці да ладу.

У сувязі з гэтым хачу ўнесці прапанову. Нядаўна ў Смаленску я быў прыемна ўражены, убачыўшы на звычайным з нашага пункту гледжання бу­дынку гранітную дошку з тек­стам: «Помнік архітэктуры. Жылы дом, 50-я гады, 20-е стагоддзе». Мы пра такое пакуль толькі марым, бо чамусьці помнікам не лічым нават архірэйскі палац XVIII стагоддзя (вал Чырвонай Зоркі, 3). Між тым у Магілёве ёсць некалькі будынкаў, якія ўжо цяпер можна і трэба прызнаць помнікамі савецкай архітэктуры (у Мінску такое зроблена). У асноўным тыя, што ўзводзіліся ў перадваенны час. Сярод іх кінатэатр «Радзіма», так званы «шэры дом» (вул, Чэлюскінцаў, 54), палітэхнікум, кінатэатр «Чырвоная зорка», машынабудаўнічы інстытут і, зразумела, Дом Саветаў. Прызнаць, устанавіць адпаведныя дошкі, рэжым аховы і выкарыстання.

Бо гэта ў нас не проста Дом Саветаў, Гэта і твар, і вобраз, і сімвал горада.

1

М. НОЖНІКАЎ.