Назавём па імёнах

Ножнікаў, М. Назавём па імёнах / М. Ножнікаў // Магілёўская праўда.— 1990. — 5 мая.

Як вядома, каля двух год назад урад нашай краіны адмяніў паўторнае прысваенне (другі або трэці раз) званняў Героя Савецкага саюза і Героя Сацыялістычнай Працы. Такім чынам можна падвесці канчатковую рысу пад гэтым адметным этапам савецкай узнагароднай сістэмы. А мы назавём нашых землякоў – двойчы герояў – ураджэнцаў Беларусі і Магілёўшчыны.

Не ўсе ведаюць, што ёсць сярод выдатных сыноў беларускай зямлі і адзін тройчы Герой Сацыялістычнай Працы — знакаміты савецкі фізік-тэарэтык Якаў Барысавіч Зяльдовіч (нар. у Мінску 8 сакавіка 1914 г., памёр 2 снежня 1987 г.), лаўрэат Ленінскай і чатырох Дзяржаўных прэмій СССР. Гэта адзін са стваральнікаў сучаснай тэорыі і савецкай навуковай школы гарэння, дэтанацыі і ўдарных хваль, аўтар  фундаментальных прац па ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц, астрафізіцы, сучаснай рэляцівісцкай касмалогіі. Яшчэ ў 1939 г. разам з Ю. Б. Харытонам упершыню ў све це ён ажыццявіў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрана. Зразумела, вядомасць Зяльдовіча або, дакладней, засакрэчанасць, доўгі час была абумоўлена стратэгічным характарам яго даследаванняў. Бронзавы бюст вучонага ўстаноўлены ў Мінску.

А вось землякоў — двойчы Герояў у нас 14. Першым яшчэ ў 1939 г. (люты і жнівень) стаў двойчы Героем Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец, праслаўлены лётчык, удзельнік ваенных падзей у Іспаніі, на Халхін-Голе. Другое званне ён атрымаў у ліку першых трох у СССР разам з лётчыкамі Р. П. Краўчанкам (1912—1943) і Я. У. Смушкевічам (1902—1941). Сам Грыцавец загінуў ва ўзросце 30 год у авіякатастрофе 16 верасня 1939 г. ля вёскі Балбасава Аршанскага раёна, дзе і пахаваны. Помнікі яму ўстаноўлены на магіле ў Балбасаве, Мінску і Баранавічах.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вызначылася шмат беларусаў. Сярод іх нямала танкістаў. Першым заслужыў другое званне Героя ўраджэ- нец в. Дварэц Глускага раёна палкоўнік Сцяпан Фёдатавіч Шутаў (1902—1960). Указы былі падпісаны 10 студзеня і 13 верасня 1944 г. Шутаў пахаваны ў Кіеве. Бронзавы бюст у г. п. Глуск.

Амаль адначасова стаў двойчы Героем будучы Маршал Савецкага Саюза, галоўнакамандуючы аб’яднанымі войскамі краін Варшаўскага Дагавора, першы намеснік міністра абароны СССР Іван Ігнатавіч Якубоўскі (1912 — 1976) з вёскі Зайцава Горацкага раёна (10 студзеня і 23 верасня 1944). Яго бюст упрыгожвае плошчу ў г. Горкі. А пахаваны палкаводзец ля Крамлёўскай сцяны.

Ужо трыццаць трэці год стаіць на вул. Першамайскай у Магілёве бюст Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага (нар. у в. Вародзькаў Крычаўскага раёна), генерала арміі, у час вайны камандзіра 44-й гвардзейскай танкавай брыгады «Рэвалюцыйная Манголія». Два геройскія званні яму прысвоены за выдатнае кіраўніцтва злучэннем у час фарсіравання рэк Сан і Піліцы на тэрыторыі Польшчы (23 верасня 1944. 6 красавіка 1945) і авалоданне вельмі важнымі стратэгічнымі плацдармамі. Генерал жыве ў Маскве, 4 снежня 1989 г. яму споўнілася 85 год. Цяпер ён адзіны з нашых жывых землякоў (магіляўчан), якія атрьімалі прыжыццёвыя помнікі.

Адзначым асабліва — усяго ў Савецкіх Узброеных Сілах 16 танкістаў — двойчы Герояў. Трое — з адной МагІлёЎскай вобласці.

Яшчэ адзін двойчы Герой Вялікай Айчыннай — лётчык Павел Якаўлевіч Галавачоў (1917—1972) з в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, генерал-маёр авіяцыі, у час вайны лётчык-знішчальнік (457 баявых вылетау, 125 паветраных баёў, 26 збітых самалётаў, 1 таран). Званні прысвоены 1 лістапада 1943 і 26 чэрвеня 1945 гг. Бюст — у г. Буда-Кашалёва.

Двое беларусаў вышэйшыя званні заслужилі і ў ваенны, і ў мірны час. Першы — Кірылл Пракопавіч Арлоўскі (1895—1968) — партызан, чэкіст, праслаўлены дзеяч калгаснага руху. Героем Савецкага Саюза ён стай 20 верасня 1943 г., Героем Сацыялістычнай Працы — 18 мая 1958 г. Яго бронзавы бюст — у роднай вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна на цэнтральнай сядзібе ордэна Леніна калгаса «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага. Пахаваны ён на мясцовых могілках.

Высокі аўтарытэт меў на Белырусі першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў (1918—1980), ураджэ нец вёскі Шыркі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. У час вайны ён, настаўнік па адукацыі, быў падпольшчы кам, камандзірам партызанскага атрада, камісарам партызанскай брыгады, сакратаром падпольнага абкома камсамола. Пасля буйны камсамольскі і партыйны дзеяч, кіраўнік рэспубліканскай партыйнай арганізацыі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 ліпеня 1944 г., Героя Сацыялістычнай Працы — у лютым 1978 г. Яго

бюст, устаноўлены праз паўгода пасля гібелі, упрыгожвае вуліцу Замкавую ў Віцебску.

Розныя прафесіі ў пяці землякоў — двойчы Герояў Сацыялістычнай Працы. Першым стаў ім вядомы авіяканструктар Павел Восіпавіч Сухой (1895—1975) родам з в. Глыбокае з-пад Гомеля. Яго таленавітыя канструкцыі стратэгічных баявых самалётаў сусветнага класа адзначаны высокімі званнямі ў 1957 і 1965 гг. Бюст — на праспекце Леніна ў Гомелі.

Непадалёку, на вул. Савецкай, бюст ураджэнца в. Грамыкі Гомельскага раёна Андрэя Андрэевіча Грамыкі (1909—1989), буйнога дыпламата, шматгадовага міністра замежных спраў СССР.

Далей ідуць трое старшынь калгасаў, таленавітых наватараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Старэйшы з іх — 68-гадовы Уладзімір Антонавіч Ралько (нар. у в. Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці), які амаль 40 год кіруе калгасам «Ас нежыцкі» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Двойчы Героем стаў у 1958 і 1976 гг. Потым — Baсіль Канстанці навіч Старавойтаў з в. Барок Бялыніцкага раёна, да 1968 г. дырэктар саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна, а потым і па сённяшні дзень— пераемнік К. П. Арлоўскага на старшынёўскай пасадзе ў «Раоссвеце». Званні атрымаў у 1966 і 1984 гг. Маладзёйшы (63 гады), але не менш славуты — Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля. старшыня калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. На чале гаспадаркі з 1956 г., званні прысвоены ў 1972 і 1987 гг. Ён мясцовы, з в. Падомша гэтага ж раёна. Бюсты старшынь не ўстанаўліваліся.

А вось двум касманаўтам-беларусам бюсты пры жыцці пастаўлены. Пятра Ільіча Клімука (нар, у 1943. г.) у Брэсце (родам з в. Камароўка Брэсцкага раёна), які ажыццявіў палёты ў космас у 1973, 1975 (тады і прысвойваліся званні) і ў 1978 гг., а таксама Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка (нар. у 1943 г., в. Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці), які таксама лятаў у космас тройчы (1977, 1978, 1981). Званні прысвоены ў 1978 і 1981 гг. Бюст у г. Крупкі.

3 шасці абласцей БССР у пяці (акрамя Гродзенскай), нарадзіліся двойчы Героі. Адзін — у Віцебскай, 2 — у Мінскай, па 3 — у Брэсцкай і Гомельскай, 5 — у Магілёўскай. Не губляючы сціпласці, шчыра скажам: і нам, магіляўчанам, можна па праву ганарыцца сваімі славутымі землякамі.

М. НОЖНІКАЎ.