Ярмалінская, В. Тэатральны кантакт маладых : [«Март.Кантакт-2012»] / В. Ярмалінская // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 13 красавіка. — С. 18.
VII міжнародны маладзёжны тэатральны форум «Март.кантакт-2012» прайшоў у Магілёве. Удзельнікамі 6ылi творчыя калектывы з Беларусі, Германіі, 1зраіля, Літвы, Pacii, Славеніі, Украіны ды іншых краін. За сем дзён было паказана 16 спектакляў. Форум зрабіўся традыцыяй i ладзіцца штогод, бо ён патрэбны гораду, у якім заснаваны, магілёўскаму гледачу, моладзі, якая імкнецца ў тэатр. «Март.кантакт» скіраваны перад усім на тое, каб паказвала сябе мастацтва маладых i адбывалася знаёмства не толькі з pознымі тэатральнымі калектывамі, але i з новай арыгінальнай драматургіяй, адметнымi акцёрскімі i рэжысёрскімі школамі.
Гран-пры фестывалю атрымаў спектакль «Тры сястры» паводле А. Чэхава ў пастаноўцы Я. Эрэнбурга, паказаны «Небольшим драматическим театром» з Санкт-Пецярбурга. Гэта быў узор высокага прафесі1яналізму i своеасаблівы майстар-клас як для гледача, так i для ўдзельнікаў форуму. Спектакль цалкам адпавядае жанру, вызначанаму ў праграме: трагікамедыя. Атмасфера, у якой icнуюць яго гepoi, сапраўды ўвесь час балансуе паміж трагедыяй i камедыяй. Адпаведна задуме рэжысера-пастаноўшчыка мастак Б. Палуноўскі пакідае на працягу амаль усяго спектакля на авансцэне вялікі прамавутольны стол, засцелены белым абрусам; прытым пераважае франтальная мізансцэна. Taкім чынам гepoi спектакля набліжаюцца да гледача i мусяць існаваць у абмежаванай сцэнічнай прасторы. Гэта «абавязвае» іх больш узбуйнена дэманстраваць свае ўчынкі i паказваць свае не заўсёды прывабныя твары. Адной з асаблівасцей прачытання вядомай п’есы з’яўляецца тое, што рэжысёр свядома выводзіць на сцэну герояў спектакля ў сталым узросце (хаця ўсе выканаўцы — маладыя акцёры).
Усе тры сястры тут — не летуценныя асобы з марай пра далёкую i недасяжную Маскву. А хутчэй — стомленыя, не падобныя адна да адной жанчыны, якім хочацца вырвацца з абрыдлага ладу жьщця, з вялікага дома, які ўвесь час наведваюць не заўсёды жаданыя госці. I афіцэр Вяршынін (артыст К. Шалястун) з’яўляецца ў першай жа карціне не прыгожым i гжэчным кавалерам, а такім самым стомленым i пабітым жыццём чалавекам, якому як глыток паветра патрэбнае каханне такой жанчыны, як Маша (Т. Калганава). Яна разумее яго i прымае разам з яго недарэчнай жонкай i малымі дзецьмі, якім не хапае цеплыні i ласкі ў бацькоўскім доме. I магчыма таму, што гepoi «Трох сёстраў» сталыя людзi, пецярбургскі спектакль становіцца яркім i арганічным у ix яркіх i гэткіх жа сталых пачуццях, учынках, моцных абяцаннях i словах. Таму такім дарэчным, патрэбным i шчырым успрымаецца тут пацалунак Вяршыніна i Машы на авансцэне i прызнанні герояў у каханні выклікаюць сапраўднае (захапленне. I фізічны боль Салёнага (В. Сквірскі) успрымаецца менавіта як боль, а не гульня. I кaлi гepoi гэтага спектакля горача высвятляюць адносіны,- відавочна, што ў кантэксце пастаноўкі Л. Эрэнбурга ім многае дазволена, — i па-мастацку апраўданым з’яўляецца ix існаванне ў кожнай блicкyчa зробленай рэжысерам мізансцэне. Спектакль захоўвае тонкае чэхаўскае гучанне, а яго гepoi зyciм падобныя да сённяшніх людзей з ix пакутамі, перажываннямі i нaдзeямi.
Сярод найбольш цікавых работ, паказаных калектывамі з Белаpyci, вылучу «Спектакль № 7» тэатра пад кіраўніцтвам Я. Карняга. Cpoдкамi пластычнага тэатра ўвасоблена абсурдысцкая прыпавесць пра чалавечыя cтpaxi ды пра тое, як ix перамагалі гepoi спектакля. Рэжысурай створаны вельмi выразны сцэнічны ансамбль, у які ўвайшлі акцёры як пластычнага, так i драматычнага тэатра: В. Скварцова, С. Анікей, А. Казела, В. Гарцуева i В. Краўчанка. Кожны з выканаўцаў быў надзвычай дакладны ў малюнку свайго вобраза, у красамоунай пластьщы, міміцы i жэстах. Спектакль не мае тэксту — толькі ў належныя моманты вымаўляюцца гукі, але ўсё тут зразумела i без звычайных слоў. На маю думку, «Спектакль № 7» сваей ідэяй сугучны «Стрыптызу» С. Мрожака, які быў пастаўлены ў 1980-я гады ў Тэатры-студыі Р. Таліпава i меў надзвычайную папулярнасць у моладзі. Тая пастаноўка распавядала таксама пра cтpaxi герояў. У таліпаўскім спектаклі гэта быў страх перад невядомай Рукой, якая кіравала ўчынкамі персанажаў, палохала ix толькі адным сваім icнaваннем, перашкаджала ix планам i ў выніку — распранала i пакідала ў бездапаможнасці ды роспачы. У спектаклі Я. Карняга icнye недасяжная Жанчына ў чорным, якая сядзіць на высокім збудаванні i, вымаўляючы дзіўныя гартанныя гукі, — магутна ўплывае на ўсё, што адбываецца на сцэнічнай пляцоўцы. Яна i таямніча ўздзейнічае на кожны персанаж i яго страх, знітоўвае паміж сабой герояў, не падобных адно да аднаго. Рэжысура на працягу ўсяго спектакля вывераная да дробязей, а само відовішча да фіналу захоўвае дынамічнасць i прыцягальнасць.
Сёлетні «М.@rt-кантакт» прапанава новую сучасную драматургію, да якой усё больш i больш актыўна звяртаецца наш тэатр: гэтая драматургія закранае вельмi вострыя тэмы. Яна эпатажная, часам непрывабная i нават непрыемная cвaiм зместам. Напрыклад, малады драматург Ю. Клаўдзіеў звярнуўся да тэмы кані6алізму ў час Ленінградскай блакады. Спектакль паводле яго п’есы «Разваліны» ў рэжысуры К. Вытаптава паказаў Маскоўскі цэнтр драматургіі i рэжысуры А. Казанцава i М. Рошчына. Праблемы сучаснай сям’і адкрыта i моцна ўзнімae спектакль Рускага драматычнага тэатра Літвы «Свалачная любоў».
М. Мацявічуса паводле аповесці П. Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» Да п’есы нашага маладога драматурга П. Пражко «Гаспадар кавярні» звярнуўся Maгiлёўскі абласны драматычны тэатр. Рэжысёр К. Аверкава стварыла разам з акцёрам А. Куляшовым напружаны i цікавы монаспектакль, вывеўшы на першы план маладога героя, нашага сучасніка, які вельмі1 неадназначна разважае пра жьщцё, імкнецца знайсці там свае месца i, безумоуна, чакае зразумення ад гледача, які сядзіць у зале. Таленавіты акцёр прадэманстраваў уменне працаваць з новым драматургічным матэрыялам, стварыў трапяткі вобраз героя, прывабнага сваім унутраным светам i поглядам на сучаснасць.
На жаль, вядучыя тэатры Белаpyci — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, яю прывёз ў Магілёў «Запіскі стомленага рамантыка» М. Задорнава, i Беларускі рэспубліканскi тэатр юнага гледача, які прапанаваў для конкурснай праграмы форуму спектакль «Мой бедны Марат» паводле А. Арбузава, не змаглі пераканаць журы i крытыку ў 6ездакорнасці cвaix пастановак. Так, першы з названых спектакляў у пастаноўцы I. Кулікова i ў выкананні пераважна акцёрскай моладзі выклікаў авацыі глядзельнай залы, крытыкай жа быў вызначаны як… набор студэнцкіх эцюдаў. Нельга было не заўважыць i грувасткасць сцэнаграфіі А. Сарокінай. I цяжкі памост, i драўляная лаўка, i металічная вяртушка, безумоўна, — знакі канкрэтнага часу. Ды тут яны 6ылi нязменныя на працягу ўсяго спектакля i толькі загрувашчвалі сцэну, падкрэслівалі не час падзей, a apxaiчнасць. На маю думку, дзеля таго, каб паіранізавацъ з пэўньгх з’яў таго часу, дастаткова было касцюмаў i галаўных убораў персанажаў — гэта ж таксама красамоўныя дэталі сцэнаграфічнага выказвання. «Мой бедны Марат» у пастаноўцы Я. Лёгкіна быў сапраўды бедны.
Скарачэнні, зробленыя ў п’есе пастаноўшчыкам, зрабілі спрошчаным i сам спектакль: ва ўзаемаадносінах i ўчынках герояў. Акцёры імкнуліся быць шчырымі i дакладнымi ў мізансцэнах i дыялогах, але пры гэтым спектакль заставаўся змрочным па фарбах. Пастаноўшчыкам спектакля не хапала вынаходлівасці, сучаснага погляду на бліскучую п’есу XX стагоддзя, якая ў свой час вызначыла настрой цэлага пакалення. Таго пакалення, што перажыло цяжкую вайну i пачынала новае няпростае жыццё, якое, нягледзячы ні на што, было маладымм i светлым.
Ярка прадэманстраваў вытанчанае акцёрскае майстэрства «Тэатр № 19» з украінскага Харкава — у спектаклі “Дзверы” паводле п’есы «Трое на арэлях» Л. Лунары ў пастаноўцы I. Ладэню; цікава было знаёміцца з тэатральнай групай «Містарын» з Ізраіля, якая паказала пластычны спектакль «Сны Майсея» ў пастаноўцы Ю. Гініс; сапраўдную школу майстэрства прадэманстравалі акцёры О. Ланд Байран i К. Ліске (амерыканцы, якія скончылі Школу-студыю МХАТ) у спектаклі «Лафкадзіа» паводле Ш. Сільверстайна. Незвычайным спектаклем, які спалучае пластыку i клаўнаду, — «Белая гісторыя» ўpaзiў «Комік-Трэст» з Санкт-Пецярбурга; высокую культуру выканання (рэжысура, сцэнаграфія, акцёрскае майстэрства) паказаў Магілеўскі абласны тэатр драмы i камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск) у пастаноўцы «Страцім-лебедзь» Ю. Сохара. I, нарэшце, моцным заключным акордам прагучала выступленне вядомага айчыннага тэатра танца «Каракулі” — «Фарбы. Не.» ў пастаноўцы В. Лабоўкінай, які прадэманстраваў абнаўленне сцэнічнай мовы пластычнага спектакля.
«Март.Кантакт» пачынаеш успрымаць ужо як асобны жанр у тэатральным жыцці Магілёва. Гэты форум узбагачае агульны культурны кантэкст краіны. Без яго маладога i жыццярадаснага духу мы ўжо не ўяўляем сённяшні фестывальны рух Беларусі.