Марозава, В. Супраць цячэння / Вольга Марозава // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 18-19.
Далучыць магілёўскіх слухачоў да вечных каштоўнасцей, раскрыць прыгажосць i духоўнасць музычнай класікі, даць магчымасць пачуць шэдэўры сусветнага музычнага мастацтва ў жывым гучанні хору i аркестра — так вызначае мэту працы Магiлёўскай гарадской капэлы яе мастацкі кіраўнік i дырыжор Сяргей Лішчэнка.
Характар дзейнасці капэлы выклікае асацыяцыі з дзейнасцю знакамітых Collegium musicum — музычных аб’яднанняў, якія, пачынаючы з XVII стагоддзя, існавалі ў гарадах Германіі, Швейцарыі і іншых краін. Агульным для іх з’яўлялася, у першую чаргу, музычнаеасветніцтва.
На працягу апошняга канцэртнага сезона аматары класічнай музыкі паслухалі шэсць «Лонданскіх» сімфоній I.Гайдна, «Страсці паМатфею» I. С. Баха, Concerti grossi Г.Ф.Гендэля i A.Kaрэлі, духоўныя кантаты А.Кальдара і канцэрты Д.Бартнянскага, оперу Г.Пёр-села«Дыдона і Эней». У дні 250-годцзя з дня нараджэння В.А.Моцарта — яго «Каранацыйную» месу, Рэквіем, тры апошнія сімфоніі іклавірныя канцэрты (з салістам — народным артыстам РБ Iгарам Алоўнікавым). А ў заключным канцэрце сезона ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Д.Шастаковіча прагучала ягоная сатырычная опера «Антыфармалістычны раёк». Народныя песні, хоры кампазітараў-класікаў, інструментальныя п’есы і цыклы — сёння рэпертуар капэлы ўключае велізарную колькасць твораў айчынных і замежных аўтараў ад эпохі Адраджэння да нашых дзён.
Успамінаецца, як пачыналася жыццё гэтага па-свойму унікальнага калектыву —у «смутны» перабудовачны час, у 1989 годзе, калі ў Магілёў прыехаў выпускнік Казанскай кансерваторыі дырыжор-харавік Сяргей Юр’евіч Лішчэнка (харавы клас прафесара З.Казачкова) і ў кароткі тэрмiн змог стварыць хор аднадумцаў-энтузіястаў з ліку аматараў харавых спеваў і прафесіяналаў.
Упершыню ў Магілёве загучалі духоўная музыка, беларускія канты, творы харавой класікі, якія рэдка выконваюцца. Захопленасцьмузыкантаў прыцягвала, хацелася спяваць разам з імі. Але стваральнік калектыву з самага пачатку бачыў неабходнасць у захаванні асветніцкіх традыцый, а менавіта — у тлумачэннях лектара-музыказнаўцы. Аўтару гэтых радкоў давялося заняць адпаведнае яго музычнай спецыяльнасці месца. Асветніцкай задачы была падпарад-каванаўся праца кіраўнікахору, які праз чатыры гады стварае аркестр — каб мець магчымасць выконваць маштабныя вакальна-інструментальныя творы. Адначасова ён паступае ў аспірантуру на спецыяльнасць «оперна-сімфанічнае дырыжыраванне» да знакамітага Ф.Мансурава. Расце і прафесійны ўзровень калектыву. Завязваецца знаёмства з нямецкімі музыкантамі аматарскага аркестра з горада Цяльтова (каля Берліна). Дзякуючы цёпламу і шчырамусяброўству ў 1990-я гады адбыліся цудоўныя канцэртныя паездкі ў Германію; гэткім жа цёплым аказаўся прыём нямецкіх музыкантаў у Магілёве. Непасрэднае знаемства з еўрапейскші музычна-вы-канальніцкімі традыцыямі, сумесныя выступленні магілёўскага калектыву і нямецкіх музыкантаў (для выканання адной з кантат Баха, напрыклад, былі запрошаны спевакі з Берлінскай оперы), наведванне ўАйзенах, Лейпцыгу, Берліне месцаў, звязаных з дзейнасцю вялікіх кампазітараў, — усё гэта адыграла сваю ролю ў спасціжэнні артыстамі капэлы асаблівасцей музычнага стылю заходнееўрапейскай класікі.
3 узнікненнем аркестра камерны хор капэлы не страчвае сваёй самастойнасці. Ён неаднаразова прымае ўдзел у конкурсных праграмах фестываляў і становіцца лаўрэатам Рэспубліканскага фестывалю харавой музыкі імя Р.Шырмы, Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве, Міжнароднага фестывалю праваслаўнай музыкі ў польскай Гайнаўцы. Хор з поспехам прадстаўляў свае канцэртныя праграмы на міжнародных фестывалях духоўнай музыкі ў Славакіі (Бардыёў), Германіі (Вітэнбург), Латвіі (Даўгаўпілс). Пасля выступления на фестывалі духоўнай музыкі імя Петкі Балгарскай у 2005 годзе балгарскія газеты пісалі пра тое, што ўзровень майстэрства магілёўскага хору вельмі высока ўзняў планку фэсту, і адзначалі выключны прафесіяналізм калектыву, глыбокаеразумение духу праваслаўнай музыкі. 3 вялікім поспехам праходзілі гастролі хору ў Францыі, Польшчы, а таксама ў Германіі, дзе ў 1996 годзе быў выпушчаны кампакт-дыск з запісамі рускай і беларускай духоўнай музыкі.
У 1998 годзе дзейнасць калектыву ў складзе хору і аркестра пераходзіць на прафесійную аснову, а ў 2002-м ён атрымлівае юрыдычны статус установы культуры «Магілёўская гарадская капэла». 3 таго часу музыканты рыхтуюць больш за го канцэртных праграм у год. Капэла дае канцэрты ў драматычным тэатры, выступае ў Мастацкім музеі імя П.Масленікава — двойчы ў месяц і штораз з новай праграмай. Да гэтага дадаюцца канцэрты ў школах, каледжах < і універсітэтах, на прадпрыемствах горада — і заўсёды ў поўным складзе, без скарачэння колькасці выканаўцаў (у адрозненне ад філарманічных «брыгад»). Бо калектыў імкнецца паўнавартаснаўвасобіць высокі сэнс сур’ёзнай музыкі. Кожны з канцэртаў капэлы складаецца з трох частак: харавая, аркестравая і вакальна-інструментальная.
Капэлу вылучае выканальніцкая універсальнасць, здольнасць выконваць творы амаль усіх жанраў музычнага мастацтва — ад вакальных і інструментальных мініяцюр да буйных, такіх, як iнструментальныя і харавыя канцэрты, літургічныя цыклы, сімфоніі, месы і нават оперы невялікіх маштабаў у кан цэртным варыянце. Усё гэта ажыццяўляецца дзякуючы высокапрафесійным салістам-вакалістамі інструменталістам (тут варта асабліва адзначыць піяністку АКасаткіну, сапрана А.Юрчанка, барытона В.Рачыкава, тэнара Д.Радзевіча). Асноўны склад камернага аркестра капэлы — струнны, але пры неабходнасці для выканання сімфоній і буйныхвакальна-інструментальных кампазіцый запрашаюцца гарадскія выканаўцы на духавых інструментах.
Вядома, што музыканты — патрыёты сваёй краіны і горада не замыкаюцца ва ўласнай творчасці і звычайна займаюцца шматбаковаймузычна-грамадскай дзейнасцю, якая спрыяе развіццю і ажыўленню культурнагажыцця, — такі і кіраўнік капэлы. Сяргею Лішчэнкуналежыць ініцыятыва правядзення Бахаўскіх канцэртаў у сакавіку (месяц нараджэння кампазітара) кожнага года, на якіх сумесна выступаюць капэла і студэнты музычных навучальных уста-ноў. Ён жа з’яўляецца арганізатарам фестывалю духоўнай музыкі «Магілёўскі харавы сабор» — памяці выдатнага асветніка, архібіскупа Георгія Каніскага (за уклад у развіццё духоўнай культуры С.Лішчэнка ўзнагароджаны ордэнам Сергія Раданежскага). Хор капэлы, як правіла, іграе вядучую ролю ў правядзенні гэтых фестываляў — аглядаў хораў Магілёўскай вобласці, якія выконваюць духоўную музыку.
У цяперашні час сітуацыя ў галіне сур’ёзнага, акадэмічнага музычнага мастацтва асабліва складаная. Масавая музыка, субкультуранахабна выцясняюць сапраўднае мастацтва, а разам з тым абмяжоўваюць духоўны свет маладога пакалення, дзяцей і падлеткаў,укараняючы музычны прымітыў. Забаўляльная музыка, дзякуючы сваёй даступнасці, большасцю цяперашніх чыноўнікаў узводзіцца ў ранг адзіна прымальнай. Гэта можа абярнуцца духоўнай (і не толькі духоўнай) катастрофай для будучых пакаленняў, пра што аднадушна папярэджваюць усе сур’ёзныя музыканты свету.
Сто гадоў таму Магілёў меў некалькі сімфанічных аркестраў, мноства хораў высокагаўзроўню, горад рэгулярна на-ведвалі оперныя трупы і сталічныя гастралёры, спевакі і інструменталісты. Іў той жа час мясцовыя музыканты ўсяляк змагаліся за сцвярджэнне сапраўднага мастацтва, звяртаючыся да аднадумцаў: «Дружна вяслуйце супраць плыні ў імя прыгожага!» Магілёўская гарадская капэла ўжо шмат гадоў, пераадольваючы ўсе цяжкасці (а іх нямала), дружна вяслуе супраць плыні.