Лазоўская, Т. Без цымбалаў, без дуды ходзяць ногі не туды : [гутарка з салісткай ансамбля народнай музыкі “Бяседа” Т. Лазоўскай] / Т. Лазоўская ; гутарыў М. Рудкоўскі // Могилевские ведомости. — 2013. — 31 марта. — С. 16.
Выступленнні ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі даводзілася чуць неаднойчы. I па тэлебачанні, iўжывую. Да прыкладу, на працягу апошняга месяца (з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка)гэтага года бачыў на сцэне яго самую маладую i «гарачую» салістку Таццяну Лазоўскую двойчы: на сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў Магілёўскага, Круглянскага, Бялыніцкага, Шклоўскага раёнаў, якая ладзіласяў Круглым, i ў Магілёве — на абласным злёце перадавікоўаграпрамысловага комплексу. Менавіта ў Круглым дасведчаныя людзі падказалі, што Таццяна — наша зямлячка. Многія ведаюць яе па самастойных выступленнях на эстрадзе i ўдзелу ў шэрагу тэлевезійных праектаў. Таму перад канцэртам у Палацы культуры вобласці паспяшаўся за кулісы.
—Таццяна, добры дзень! Ваша дзяцінства прайшло на Магілёўшчыне, а дзе канкрэтна?
—Нарадзілася я ў Быхаве i жыла там да 15 гадоў. Вучылася ў сярэдняй школе №2 i ў музычнай.
—Там i пачалі спяваць?
—Літаральна з малодшых класаў актыўна ўдзельнічала ў школьнай мастацкай самадзейнасці. У музычнай школе наведвала клас фартэпіяна i вельмі ўдзячна майму педагогу Аліне Уладзіміраўне Згіроўскай. Атрыманыя веды, пэўны сцэнічны вопыт дапамаглі паступіць у Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі
—Дзе вы пачалі займацца ўжо чыста вакалам?
—Так. Бо вучылася на аддзяленні харавых народных спеваў. Па той жа дысцыпліне затым скончыла Дзяржаўны універсітэт культуры.
—Пасля чаго трапілі ў ансамбль «Бяседа»?
—У калектыў, які стаў для мяне родным, атрымала запрашэнне яшчэ на трэцім курсе музвучылішча. Спяваю ў ім ужо 15 гадоў.
—Сама ж «Бяседа» летась адзначыла свае дваццацігоддзе ?
—3 нагоды юбілею мы далі вялікае мноства канцэртаў, адзін з ix запісалі на тэлебачанні, ёсць яго аўдыёверсія на беларускім радыё. У юбілейнай праграме сабраны лепшыя творы з нашага вельмі вялікага рэпертуару.
—Як ён фарміруецца?
—Стваральнік ансамбля «Бяседа» i яго нязменны мастацкі кіраўнік — народны артыст, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь кампазітар Леанід Канстанцінавіч Захлеўны з самага пачатку дакладна вызначыў творчы накірунак калектыву, звязаўшы яго з папулярызацыяй i прапагандай беларускай народнай песні. Таму ў нашым рэпертуары пераважае нацыянальная музычная спадчына ў сучаснай апрацоўцы i песні, створаныя Леанідам Канстанцінавічам у сааўтарстве з вядомымі беларускімі паэтамі. Шэраг канцэртных нумароў належыць яшчэ аднаму ўдзельніку — нашаму вядучаму музыканту Мікалаю Алешка.
—Варта адзначыцъ, што сучасныя necнi «Бяседы», як правіла, напісаныў у народнай стылістыцы ?
—Так! Але гэта не падробка, не імітацыя, а поўнасцю арыгінальныя, самастойныя творы, якія ахвотна ўключаюць у свой рэпертуар шматлікія калектывы мастацкай самадзейнасці. Паколькі ў ix ёсць тое, што адпавядае нашаму агульнаму ўяўленню аб нацыянальных традыцыях у фальклоры. У ix прысутнічае змест i сэнс, а гэта самае галоўнае. Толькі тады вакальны ці інструментальны музычны твор дойдзе да слухача, закране ў яго душы нейкія асаблівыя, патаемныя, запаветныя струны.
—Вашы шматлікія гастрольныя маршруты сведчаць пра тое, што на выступленні «Бяседы» адгукаюцца i «струны» замежных слухачоў.
—3 таго часу, як я працую ў калектыве, мы аб’ехалі ледзь не паўсвета. Пералічу наўскідку толькі некаторыя краіны: Германія, Польшча, Аўстрыя, Швецыя, Партугалія, Кітай, Венесуэла. Я ужо не кажу пра Paciю, Украіну, Прыбалтыку, куды мы наведваемся асабліва часта.
—І дзе, уключаючы краіны далёкага замежжа, па вашых выступленнях i нават па знешнім выглядзе артыстаў мяркуюць пра сучасную суверэнную Беларусь i пра яе людзей.
—Гэта сапраўды так. Мы надаем вялікую ўвагу выканальніцкаму майстэрству. 3 чатырох салістаў двое — Святлана Суседчык i Наталля Раманская — удастоены звання заслужаных артыстак Беларусі. У нас вельмі моцная інструментальная група. Усе шэсць чалавек з яе віртуозна валодаюць многімі народнымі інструментамі. Ну i мы з салістам Валянцінам Кірыленкам, як маладзейшыя па ўзросце, таксама імкнемся адпавядаць зададзенаму высокаму ўзроўню, які ўвесь час удасканальваецца, шліфуецца. I не трэба думаць, што народная песня простая, лёгкая i даступная. Рыгор Шырма некалі казаў, што ў ёй сканцэнтравана духоўнасць, лірызм, гармонія i што беларуская песня вельмі складаная па рытмічным малюнку.
—Вельмі прыгожа, зграбна выглядаюць багата аздобленыя арнаментам канцэртныя cmpoi артыстаў. Вас aca6icma не называлі дзе-небудзь у замежжы “беларускай Барбі” ?
—Магчыма i называлі, дакладна не ведаю. Наогул жа кампліментаў у наш адрас кажуць сапраўды шмат. Але мы ix адносім да ўcix нашых суайчыннікаў, бо беларусы сапраўды вельмі прыгожы, працавіты i тaлeнaвiты народ. Праз сваю творчасць мы менавіта гэта i хочам данесці да слухача i гледача.
—Беларускае слова «Бяседа» сугучнае з рускім «беседа», хаця азначае зусім іншае паняцце. Ці даводзіцца ў некаторых выпадках тлумачыць, што на самой справе азначае назва калектыву?
—У анонсах ці ў праграмцы мы сапраўды іншы раз тлумачым, што на беларускай мове «бяседа» — не размовы на прызбе, лавачцы, альбо за сталом. Яно азначае запрашэнне родных, блізкіх, сваякоў на сямейную ўрачыстасць, свята, дзе абавязкова спяваюць i танчаць.
—Кум, кума ды два суседы — утварылася бяседа. А без цымбалаў i дуды ходзяць нoгі не туды…
—Вось-вось! Прыдумайце яшчэ колькі радкоў — i будзе ў нашым рэпертуары яшчэ адзін новы твор.
—Таццяна, мабыць, нелъга абысці ўвагай i той факт, што «Бяседа» традыцыйна прымае ўдзел i з’ўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных i рэспубліканскіх фольклорных свят, фестываляў.
—Я назаву толью некаторыя з ix: «Славянскі базар ў Віцебску», «Дажынкі» розных гадоў, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна, Дні беларускай пісьменнасці..
—У сувязі з апошнім названым вамі мерапрыемствам адкрыю невялікі сакрэт: у 2013 годзе Дзень беларускай пісьменнасці плануецца правесці ў горадзе вашага дзяцінства.
—Гэта здорава! Будзем спадзявацца, што на яго запросяць i наш калектыў.
—Такім чынам, да новых сустрэч!
—Да новых сустрэч, шаноўныя землякі i ўсе прыхільнікі нашай творчасці!