Клімуць, Я. Анталогія літаратурнай Магілёўшчыны /Яраслаў Клімуць // Могилевская правда. — 1998. — 10 марта.
Родам Сяргей Грахоўскі з мястэчка Нобель, якое зараз увахо- дзіць у склад Ровенскай вобласці. У час першай сусветнай вайны маці з малым сынам переехала на радзіму, у Глуск, дзе і прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады будучага паэта.
Потым была Глуская сямігодка,Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат. У той час у Бабруиску была : даволі актыўная пісьменніцкая ! трупа, якую аб’яднаў Міхась Лынькоў. I С. Грахоўскі, далучаны да літаратурнай творчасці яшчэ ў школе, актыўна ўключыў- ся ў творчае жыццё. У Бабруйску тады жылі А. Зарыцкі, Ц. Крысько (В. Вітка), X. Шынклер, Я. Скрыган.
У 1931 годзе С. Грахоўскі пераехаў у Мінск, дзе ўжо былі і яго многія калегі. Спачатку працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве, затым у газеце «Чырвоная змена’’, адначасова ў вячэрні час вучыўся на газетна-выдавецкім аддзяленні літаратурнага факультэта вышэйшага педагагічнага інстытута. 3 1935 года стаў працаваць на Беларускім радыё. А праз год Сяргей Іванавіч быў беспадстаўна арыштаваны і на дзесяць гадоў адарваны ад творчай працы. Але яму пашанцавала: застаўся жы- вым. Дзесяць гадоў працаваў на лесапавале ў Горкаўскай воблас- ці. Пасля вярнууся ў Беларусь, настаўнічаў, але неўзабаве зноў быў арыштаваны і высланы на бестэрміновае пасяленне ў Нова- сібірскую вобласць. Канчаткова рэабілітаваны ён быў толькі ў 1956 годзе. Зноў вярнуўся ў Мінск, пра- цаваў на радыё. Гэтыя гады бяс- праўя і здзекаў над чалавекам ён у другой палове васьмідзесятых па-мастацку выклаў у аповесцях “Такія сінія снягі», “Зона маўчання”, «3 воўчым білетам”.
Але галоўнае прызванне С. Гра- хоўскага — паээія. Першы верш ён надрукаваў яшчэ школьнікам у газеце «Беларускі піянер». А першы зборнік паэт выдаў толькі праз трыццаць два гады. Томік вершаў “Дзень нараджэння” сапраўды стау другім нараджэннем паэта Сяргея Грахоўскага.
Яго паэзія вызначаецца свет- ласцю, жыццесцвярджальным па- фасам. У творах, што былі напіса- ны за тры дзесяцігоддзі пасля вяртання, не адбілася горыч пакут. Можа нават скпасціся ўражанне, што ўсё жыццё паэта было радасным і бестурботным. Шматлікая пейзажная лірыка выяўляе прыга- жосць роднага краю, хараство душы чалавека, гармонію ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Тлумачэнне можам знайсці ў псі- халогіі чалавека, што прайшоў горыч ГУЛАГаў. На ўсё жыццё уела- ся ў памяць адчуванне бяды, пат- рэбы жыць асцярожна. Відаць, таму і катаклізмы часу не прары- валіся ў верш паэта…
Горкі вопыт ад людской і дзяр- жаўнай несправядлівасці знаходзіць сваё выяўленне толькі на переломе васьмідзесятых-дзевянос- тых гадоў. Паэт урэшце паспраба- ваў асэнсаваць, у якім супярэчлі- вым і драматычным грамадстве мы жылі.
Сёння паэзія Сяргея Грахоўска- га набыла новае гучанне, у ёй вы- разна выяўлена асуджэнне тата- літарызму, папярэджанне ўсім, хто яшчэ прагне чапавечай крыві, аб няўмольнасці пакарання за здзейсненыя злачынствы.
Вынік
Жыццё на дробязь размяняў, На мітусню, папрокі,
апраўданні,
I непрыкметна дзень за
днём мінаў,
Гады знікалі, як знікаюць
здані.
Я ў абяцанні верыў і не верыў, Злачынствы выпадковасцю лічыў,
I ў ачмурэнні ўсеагульным
звера
Да праведнікаў мудрых
далучыў.
Я не ўяўляю, што такое
радасць,
Хоць завяршаю ўжо жыццёвы круг,
Але засвоіў, дзе хлусня і
здрада,
Хто ненадзейны, хто
сапраўдны друг.
Магчыма, не паспею
азірнуцца, Хоць ведаю, што за плячыма жах
I што назад ніколі не
вярнуцца,
А спераду — ўсяго
апошні шлях. Па ім адыдзе і мая бяда, і толькі непражытага шкада.