Рыгор Бярозкiн

   Клiмуць, Я. Рыгор Бярозкiн / Яраслаў Клiмуць // Могилевская правда. — 1998. — 10 февраля. — С. 4.

Літаратурная творчасць — заўсёды загадка. Да яе часта прыходзяць спантанна, калі чуйны да слова чалавек не можа не сказаць сваё, патаемнае. Але бывае і так, што гэта праяўляецца рана, як адзінае магчымае ў жыцці, як прызнанне. Гэта ў пэўнай ступені праявілася і ў Рыгора Саламонавіча Бярозкіна.

Жыццёвы шлях Бярозкіна, які быў родам з яўрэйскай сям’і магілёўскіх службоўцаў, быў падобны да яго аднагодкаў. Пасля заканчэння сямігодкі — заняткі на рабфаку пры Магілёўскім педінстытуце. У далейшым лёс Рыго­ра быў звязаны з Мінскам, за выключэннем вымушаных гадоў бадэянняў па «краях аддаленых». Ён вучыўся ў Мінскім вышэйшым дзяржаўным педагагічным інстытуце на літаратурна-творчым аддзяленні Інстытут яму скончыць не ўдапося: зноў жа не па ўласнай прычыне.

Дэбютаваў як крытык Рыгор Бярозкін у 1936 годзе, калі яму не было і 18 гадоў. Гэта ўнікальная з’ява. Звычайна ў такім раннім узросце пачынаюць з вершаў. Пакуль што невядома, ці пісаў вершы Рыгор Бярозкін. Але аднакурснікі пацвярджалі, што Рыгор выдзяляўся з кагорты ведамі пра літаратуру, адчуваннем мастацкага слова. Першыя публікацыі паявіліся ў часопісе «Штэрн», зразумела, на яўрэйскай мове. У тым жа годзе ён апублікаваў і першы артыкул пра паэмы Аркадзя Куляшова на старонках ЛІМа. 3 таго часу і засталася ў яго зацікаўленасць паэзіяй свайго земляка.

Рыгор Бярозкін шмат друкаваўся і працаваў у часопісе “Полымя рэвалюцыі”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў. Да крытычнага слова Рыгора Бярозкіна прыслухоўваліся ўжо тады. Ён быў пачынальнікам дыскусіі пра паэзію ў 41-м годзе. Але хутка яго творчая дзейнасць была спынена: у красавіку гэтага ж года ён быў арыштаваны па надуманых абвінавачваннях. Аднак лёс быў літасцівым да маладога крытыка. Калі калону зняволеных летам сорак першага супрацоўнікі НКУС растрэльвалі ў кар’еры каля Чэрвеня, ён цудам застаўся жывым. На Браншчыне добраахвотна ўступіў у армію (зняволенне не згадваў) і закончыў вайну ў Берліне. Калі пасля вайны быў пленум Саюэа пісьменнікаў, Бярозкін прыслаў з Берліна некалькі артыкулаў па літаратурным працэсе. Улады спапохаліся, і там жа, у Берліне, Рыгор Бярозкін зноў быў арыштаваны з тым жа абвінавачваннем.

Пасля рэабілітацыі ў 1956 годзе ён вярнуўся ў Мінск і актыўна ўключыўся ў літаратурнае жыццё. Спецыялісты адразу звярнулі ўвагу на яго публікацыі па творчасці Цёткі, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова. Манаграфіі Бярозкіна «Свет Купалы», «Звенні», “Аркадзь Куляшоў» — сапраўды новае слова пра паэзію ў той час. Вядома, сёе-тое не спраўдзілася ў прагнозах кры­тыка, не пра ўсё ён мог і напісаць у 60-70-я гады. Але менавіта ён разам з іншымі ўзняў на новую ступень купалазнаўства. Ён жа зрабіў цудоўны разгляд паэзіі Максіма Багдановіча ў супастаўленні з рускай паэзіяй XIX стагоддзя. У сярэдзіне 60-х Рыгор Бярозкін распачаў яшчэ адну дыскусію пра беларускую сучасную паэзію. Засяродзіўшыся на кпасіцы, ён убачыў у наватарстве паэтаў празмернае штукарст­ва. У рэцэнзіі на зборнік П.Мака­ля «Акно” пад назвай “Майстэрства, што з табой рабіць?” ён выказаў некалькі трывожных ду­ма к пра тое, што паэзія як бы збілася з вылрабаванага шляху, збочыла, а форма верша становіцца самамэтнай. Трэба ска­заць, што пагрозлівы прагноз крытыка ўсё ж не спраўдзіўся. Паэзія якраз тады шукала выйсце з аднастайнасці, і абнаўленне рыфмы і гукапісу было неабходным. Але ў набытак крытыка трэба залічыць тое, што ён першым заўважыў гэтую з’яву І акцэнтаваў на ёй увагу.

Пералічаныя i не ўпамянутыя кнігі Р.Бярозкіна, які памёр у 1981-м годзе, і сёння ў актыўным ужытку настаўнікаў, навукоўцаў і студэнтаў.