Грамыка, Л. Разумны баланс : [гутарка ў антракце] / Людмiла Грамыка // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 11-13
На творчае жыццё абласнога тэатра ўплывае мноства абставін. Даводзіца вырашаць праблемы, пра якія не трэба думаць кіраўнікам сцэнічных калектываў у сучасным мега-полісе. Калі вытворчыя пытанні вырашаны, даходзіць чарга да творчых. I тут прыярытэты вызначаюцца амаль аўтаматычна, таму што паміж драмай і камедыяй амаль ніхто не вагаецца. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры — сёння ўсё не па правшах. дастаткова зірнуць на рэпертуар, які ўпрыгожваюць творы К.Гоцы, Д.Фо, А.Астроўскага, I.Тургенева, М.Булгакава, Ж.Ануя, Р.Харвуда, Э.Радзінскага, В.Астаф’ева, С.Кавалёва… галоўны рэжысёр Уладзімір Пятровіч і дырэктар Андрэй Новікаў ствараюць трывалы тандэм. Прынамсі, на пытанне: «Хто ў доме гаспадар?» адказваюць не вагаючыся — той, хто кіруе мастацтвам.
А.НОВІКАЎ: — Тэатр, гэтаксама як і любы чалавек, поўны ўнутраных супярэчнасцей. Ды толькі і ўяўленне пра тэатр, пра тое, якім мы яго бачым, таксама супярэчлівае. Таму галоўнае, каб ён быў розным і паспяховым. Ёсць пэўныя аб’ектыўныя абставіны, умовы, у якіх наша трупа існуе. Адзіны рэпертуарны тэатр у абласным цэнтры не можа быць разлічаны на вузкае кола гледачоў, не можа быць абмежаваны адным творчым накірункам. Да нас прыходзяць розныя гледачы, і мы проста не маем права некаму з іх аддаць перавагу.
У.ПЯТРОВІЧ: — Я б не хацеў бачыць тэатр пошлым і сумным і таксама ўпэўнены, што ён мусіць быць розным. Таму ў нас ставяць спектаклі вельмі непадобныя рэжысёры, з рознымі падыходамі і розным бачаннем тэатра. У той жа час мы не баімся пайсці на камерцыйныя праекты — галоўнае, каб драматургія была высокага ўзроўню. I каб нашы спектаклі не зрабіліся ціхай радасцю для некалькіх соцень «спадобленых». Розны тэатр прапануе розныя формы. Напрыклад, «Усе п’есы Шэкспіра» — гэта новы досвед для акцёраў, якія іграюць, для рэжысёраў, якія спектакль паставілі, і для публікі, якая яго глядзіць.
А.Н.: — Умовы, у якіх працуем, таксама неабходна ўлічваць. Напрыклад, у абласным тэатры немагчыма сабраць такую ж высокапрафесійную трупу, як у сталічным. Мы ведаем: калі нашы кцёры будуць надта вылучацца, іх пачне перахопліваць сталіца. Таму мець зорак першай елічыні для нас нерэальна. У той жа час аблічча любога тэатра стварае ягоны калектыў, трупа — людзі, якія штовечар выходзяць на сцэну.Таму імкнемся трымаць прафесійную планку і ставіць перад акцёрамі вельмі сур’ёзныя творчыя задачы.
У.П.: — Увогуле, правінцыйнасць — паняцце не геаграфічнае. I цалкам залежыць ад таго, якія задачы мы перад сабой ставім, з чым пагаджаемся, а з чым — не вельмі. Напрыклад, яшчэ екалькі гадоў таму наша трупа была надзвычай разбалансаваная. У ёй практычна адсутнічала сярэдняе пакаленне акцёраў і амаль не было моладзі. Да нас не прыходзяць выпускнікі акадэміі, усе імкнуцца застацца ў Мінску. I таму тэатр пачаў займацца падрыхтоўкай акцёраў самастойна. Далі магчымасць выходзіць на сцэну маладым выканаўцам пасля вучылішча, потым многія з іх паступілі завочна ў Акадэмію мастацтваў. I гэтая першая хваля моладзі цяпер складае касцяк тэатра.
А.Н.: — Зрэшты, па спектаклі «Я твая нявеста» можна меркаваць, наколькі паспяхова мы спрабуем сфарміраваць сучасную прафесійную трупу такім вось шляхам. Таму што іншага не існуе. Toe, што моладзь здатная ўдзельнічаць у стварэнні аблічча тэатра, шмат чаго варта. Зразумець, дзеля чаго гледачы прыходзяць да нас, чаго чакаюць, — наступная праблема.
У.П.: — Агульнавядома — вайна, смерць, каханне… Яшчэ некалькі тэм існуюць, пра якія са сцэны можна гаварыць заўсёды. Але я імкнуся выходзіць да гледачоў з тым, што хвалюе мяне асабіста. Шукаю ў публікі водгук на ўласныя думкі і эмоцыі. Калі кропка судакранання знаходзіцца, адкрываецца сэнс, уласна тое, дзеля чаго існуе тэатр. Выдатна, калі ў люстэрку, якое мы трымаем перад гледачамі, адлюстроўваюцца самі гледачы, япгчэ лепш, калі публіка хоча сябе ў гэтым люстэрку бачыць. Зрэшты, многія сёння прыходзяць у тэатр толькі дзеля адпачынку.
А.Н.: — Па вялікім рахунку, чалавек прыходзіць у тэатр, каб суаднесці свой унутраны свет з тым, што адбываецца на сцэне. I калі насамрэч суадносіць — значыць, тое, што бачыць на падмостках, яго хвалюе, у ягоную душу трапляе. Таму нам варта быць бліжэй да народа. Але… тут існуе пэўная небяспека, супярэчнасць паміж імкненнем тэатра да сур’ёзных спектакляў, а публікі — да яркіх відовішчаў. Toe, што цікава гледачам, не заўсёды кары с на тэатру як творчаму арганізму. Мы імкнемся выконваць самыя разнастайныя мастацкія задачы дзеля таго, каб да нас прыйшло як мага больш гледачоў. Будуючы элітарны тэатр, мы гэтай мэты не дасягаем. Хочашне хочаш, але ддводзіцца балансаваць — не зніжаючы драматургічнага ўзроўню, ускладняючы мастацкія формы і маючы на ўвазе, што існуюць спектаклі, якія гледачы могуць не зразумець. На жаль, паўсюдная культывацыя «папсы» адбіваецца на публіцы. Змяняюцца крытэрыі спажьшання мастацтва, гледачам хочацца, каб усё было — хутка, зразумела, даступна, проста.
У.П.: — Але мы спрабуем прывучаць гледачоў да мастацтва, не зніжаючы мастацкай плата.
А.Н.: — Сёння не так і складана вырашыць праблему гледачоў з дапамогай пэўнай колькасці камедый. Але думаю, што сувязь тэатра з публікай мацнейшай ад гэтага не зробіцца. А стасункі нашага тэатра з горадам апошнім часам сталі досьщь трывалымі. I сярод іншых культурных прыярытэтаў магіляўчане ці не найперш выбіраюць тэатр. Людзі, якіх мы вельмі цікавім, існуюць. Важна, каб яны не адвярнуліся ад нас. Таму мы нікому ніколі не скажам: ідзіце глядзець серыялы! А пастараемся захаваць баланс інтарэсаў і не страціць тых, хто яшчэ не ўсё разум ее ў высокім мастацтве.